Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
23
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
306.06 Кб
Скачать

3. Методы расчета объёма воды в озере.

Катлавіны азёр маюць складаную форму, якая адрозніваецца ад формы правільных геаметрычных цел, і падабраць залежнасць для вылічэння аб’ёму ўсёй воднай масы возера даволі цяжка. Таму пры аналітычным вызначэнні аб’ём разлічваецца па слаях, якія знахо-дзяцца паміж плоскасцямі суседніх ізабат. Гэтыя слаі з дастатковай дакладнасцю могуць быць прыраўнаваны да правільных геамет-рычных цел. Лепшыя вынікі пры вылічэнні аб’ёмаў слаёў большасці азёр дае формула ўсечанага конуса. Агульны аб’ём возера (V0, м3) вызначаецца падсумаваннем аб’ёмаў слаёў:V0 = h1 (f1 + f2 + √f1 f2) / 3 + h2 (f2 + f3 + √f2 f3) / 3 + ... + hn-1 (fn-1)/3,дзеh1,h2 ...hn-1 – сячэнне ізабат (м), якое прымаецца, як правіла, аднолькавым для ўсяго плана;f1,f2 ...fn-1 – плошчы, абмежаваныя адпаведнымі ізабатамі,fn= 0.

Для прыбліжаных разлікаў аб’ёмаў слаёў можа быць выкарыстана формула прызмы:V0 = h (f1 + f2)/2, дзеV0 – аб’ём слоя (м3) паміж плоскасцямі ізабат; агульны аб’ёмV0 = vi.

Вылічаныя аб’ёмы слаёў запісваюцца ў графу 3 табл. 1.19. Паслядоўнае падсумаванне аб’ёмаў слаёў ад дна да паверхні (графа 4 табл. 1.19) дае нарастанне аб’ёму да поўнага яго значэння пад нулявой ізабатай.

2 Билет.

1. Гидрология,её задачи и отрасли. Предмет. Методы.

Гідралогія – навука аб вадзе, займаецца вывучэннем прыродных вод, з’яў, працэсаў, якія ў іх працякаюць, а таксама заканамернасці размеркавання вод на Зямлі. Прадметам вывучэння - водныя аб’екты. Асноўнай задачай - вызначэнне геаграфічных характарыстык водных аб’ектаў. Па вывучэнню водных аб’ектаў гідралогія падзяляецца : акеаналогію і гідралогію сушы. Па характару вывучаемых пытанняў і метадам даследаванняў :агульная гідралогія (вывучае агульныя уласцівасці водных аб’ектаў, працэсаў, якія адбываюцца ў іх ), гідраграфія,(апіанне вод-х аб’ектаў), Гідраметрыя (вымярае памераў водных аб’ектаў,). Гідралогію сушы :гідралогію рэк, азёр, г. балот, гідралогію падземных вод, гідралогію ледавікоў.гідралогію азёр - возеразнаўствам. гідрабіялагічны рэжым азёр- наука лімналогіяй. Сучасная гідралогія падземных водсфармір ў самаст дысцыпліну – гідрагеалогію. У сучаснай гідралогіі сушы сфарміраваліся раздзелы: інжэнернай гідралогіі і гідрафізікі уключае даследаванні фізічных і механічных уласцівасцей прыродных вод у розных агрэгатных станах, заканамернасцей выпарэння , утварэння і таяння снегу і лёду, термічнага рэжыму вадаёмаў і др. Вывучэнне заканамернасцей перамяшчэння водных мас, ветравога хвалявання, цячэнняў аб’ядноўвае дынаміка вод сушы. У гэтай сувязі ў рамках гідралогіі сушы выдзяляецца самастойная дысцыпліна дынаміка рэчышчавых працэсаў. У к. ХХ– гідралогія вадасховішчаў, гідралогія сажалак, гідралогія кар’ерных вадаёмаў. Метады: асноўнымі з’яўляюцца стацыянарны, экспедыцыйны і лабараторны. Метад стацыянарных назіранняў служыць для вывучэння дынамікі элементаў гідралагічнага рэжыму. Сістэматычныя назіранні за ваганнямі ўзроўняў, расходаў вады, хваляваннем, цячэннямі, тэмпературай, рухам наносаў, лядовымі і другімі з’явамі праводзяцца гідраметэаралагічнымі станцыямі, абсерваторымі, гідраметрычнымі пастамі. Гідралагічны рэжым – заканамерныя змяненні стану воднага аб’екта на працягу некаторага адрэзка часу, які абумоўлены ўплывам фізіка-геаграфічных фактараў і ў першую чаргу кліматычных. Гідралагічны рэжым выражаецца ў выглядзе сутачных, сезонных і шматгадовых ваганняў ўзроўняў, расходаў і тэмпературы вады, хвалявання, цячэнняў, салёнасці, колькасці і складу перенасімага водным сцёкам матэрыялу.Экспедыцыйны метад прадстаўляе сабой комплекснае абследаванне водных аб’ектаў па спец. распрацаваным праграмам, дазваляе даследаваць гідралагічныя працэсы. Пры экспедыцыйных даследаваннях шырока выкарыстоўваюцца сучасныя метады вымярэння гідралагічных элементаў. Вынікі даследаванняў дазваляюць зрабіць апісанне водных аб’ектаў, судзіць аб гідралагічных працэсах, іх структуры і ўзаемасувязях, ахарактыразаваць іх гідралагічны рэжым.Лабараторны метад дазваляе вызначыць фізічныя і хімічныя ўласцівасці вады воднага аб’екта, змадэліраваць гідрадынамічныя працэсы. Эксперыментальный метад выкарыстоўваецца для штучнага ўзнаўлення я-н. гідрапрацэса ў загадзя заданых умовах

Соседние файлы в папке экзамен