Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
23
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
306.06 Кб
Скачать

2. Гидробиология.1-я продукция и биомасса

Відавы склад і колькасць водных арганізмаў – гідабіонты. Па месцы жыхарства сярод гідрабіонтаў выдзяляецца некалькі аснлоўных груп. Планктон (plankto – лунаючый) – жыхары воднай тоўшчы, якія не прыстасаваны пераадолець рух вады і перамяшчацца на значную адлегласць па гарызанталі. У сваю чаргу планктон падзяляецца на некалькі груп: фітапланктон (раслінны планктон)-водарасцямі; зоопланктон (жывёльны планктон) ; бактэрыпланктон. Памеры планктэраў у большасці мікраскапічна малыя, удзельная іх вага блізкая да ўдзельнай вагі вады і пагэтаму яны перамяшчаюцца (мігрыруюць) у вадзе ў завіслым стане. Многія прадстаўнікі зоопланктона могуць перамяшчацца па вертыкалі на значныя глыбіні. Нектона (nektos – плаваючы) -водныя жывёлы, якія насяляюць тоўшчу вады, але не прыстасаваны да актыўнага плавання, пераадоліць рух вады і перамяшчацца на значную адлегласць. Нектон (рыбы) мігрыруюць па вадаёмам у пошуках ежы, а для нерасту некаторыя віды іх выходзяць за межы вадаёмаў – у рэкі. Бентас (bentos – глыбіня) жыхары дна, падзяляюцца на фітабентас і зообентас. Да бентасу адносяцца вышэйшыя водныя расліны, чэрві, малюскі, грыбкі, бактэрыі. Адзін з іх жыве на паверхні дна, другія зарываюцца ў грунт. Асноўнымі колькаснымі паказчыкамі інтенсіўнасці біялагічных працэсаў ш вадаёмах з’яўляюцца біамаса і прадукцыя. Біямасса – агульная колькасць арганічнага рэчыва, якая заключана ў жывых арганізмах у дадзены моман часу, якая вызначаецца у вагавых адзінках на адзінку плошчы паверхні ці на адзінку аб’ёма вады (г/м2, кг/га, г/м3). Вадаёмы валодаюць біялагічнай прадуктыўнасцю – уласцівасцю ўтвараць арганічнае рэчыва ў выглядзе жывых арганізмаў, характарызуемае велічнынёй прадукцыі , г.зн. прырашчэннем біамасы за той ці другі прамежак часу. Асновай існавання гідрабіонтаў з’яўляецца пярвічная прадукцыя – арганічнае рэчыва, якое ўтвараецца ў працэсу фатасінтэзу галоўным чынам фітапланктонам і макрафітамі (автатрофамі). Другасную прадукцыю ўтвараюць гетератрофы.

3. Первичная обработка результатов гидрометрических наблюдений на водомерном посту.

1. Перш чым вылічаць вышыню ўзроўню вады, неабходна праверыць правільнасць пераходу да больш частых тэрмінаў назіранняў. Пры пераходзе з адной палі на другую назіранні павінны выконвацца па дзвюх палях.

На рыс. 1.6паказана схема адзнак вышыні паляў, нуля графіка і прыводак. Для вадамернага паста ўстанаўліваеццануль («0») графі- ка– умоўная гарызантальная плоскасць, адзнака вышыні якой з’яўля-ецца пастаяннай для ўсяго перыяду існавання паста. Адзнака нуля графіка выбіраецца з такім разлікам, каб яна праходзіла не менш чым на 0,5 м ніжэй самага нізкага ўзроўню вады ў рацэ ў створы вадамер-нага паста. Гэтым дасягаецца тое, што пры самых нізкіх узроўнях ва-ды адлікі іх над нулём графіка будуць заўсёды дадатнымі (рыс. 1.6а).

Сустракаецца няўдалы першапачатковы выбар плоскасці «0» гра-фіка вышэй ніжэйшага ўзроўню вады, з-за чаго адлікі над «0» графіка будуць адмоўнымі (рыс. 1.6 б). Для кожнай палі вылічваецца прывод-ка (h, см) – перавышэнне галоўкі палі над плоскасцю нуля графіка.

У графе 4 табл. 1.4запісаны адлік па рэйцы (а), у даведачнай табліцы (табл. 1.5) – прыводка (h).

У нашым прыкладзе назіранні 1 красавіка 1999 г. у 8 гадзін праводзіліся па палях № 13 і № 12 (табл. 1.4) і адлікі былі адпаведна а= 65/14 см (рыс. 1.5а).

У табл. 1.5 прыводка палі № 13 раўняецца 271 см, палі № 12 – 322 см. Такім чынам, узровень над «0» графіка па палі № 13 будзе раўняцца: Н = 271 + 65 = 336 см і па палі № 12:Н = 322 + 14 = 336 см. Аналагіч-на вызначаюцца адлікі вышыні ўзроўню да «0» графіка за кожны дзень месяца.

2. Сярэднія сутачныяўзроўнівылічваюцца па даных двухтэрмі-навых назіранняў як сярэдняе арыфметычнае значэнне. У нашым прыкладзе (табл. 1.4) 30 красавіка ў 8 гадзінН= 214 см, у 20 гадзінН= 209 см, адсюльНi = (214 + 209) / 2 = 212 см.

Пры шматтэрмінавых назіраннях без пропускаў праз роўныя прамежкі часу Нiвылічваецца як сярэдняе арыфметычнае за ўсе тэрміны назіранняў (г. зн. дзеліцца на 24, 12, 8, 6. 4, калі назіранні праводзіліся адпаведна праз 1, 2, 3, 4, 6 гадзін) Сярэдні ўзровень за суткі запісваецца ў графу 6 табл.1.4.

Сярэдні ўзровень за месяц (Нс, см) вылічваецца па формуле:

Нс= ∑Ні/n,

дзе Ні – сярэдні сутачны ўзровень у сантыметрах над«0»графіка;n– колькасць дзён у месяцы.

Найвышэйшыінайніжэйшыўзроўні за месяц выбіраюцца з тэрмінавых назіранняў (графа 5, табл. 1.4).

3. У графе 7 табл. 1.4 умоўнымі знакамі, якія выбіраюцца з табл. 1.6, паказваюцца лядовыя з’явы. Пры назіраннях за лядовымі абставінамі (графа 13, табл. 1.4) акрамя віда ледзяных утварэнняў адзначаецца таксама ступень іх развіцця. Плывучыя ледзяныя ўтварэнні (крыгаход і ход шарашу) характарызуюцца гушчынёй пакрыццяімі воднай паверхні ў дзесятых долях шырыні ракі. За нуль гушчыні прымаецца зусім чыстая паверхня вады, а за адзінку – паверхня, цалкам пакрытая руховым ільдом. Ацэнка гушчыні крыгаходу, напрыклад «0,8», азначае, што сабраныя ў адну паласу крыгі, якія знаходзяцца на дадзеным участку, занялі б 8/10 шырыні ракі.

На сярэдніх і вялікіх рэках у тых выпадках, калі плывучыя льдзіны або шарош праходзяць паласой не па ўсёй шырыні ракі, гушчыня крыгаходу (ходу шарашу) ацэньваецца толькі адносна той паласы ракі, якая занята лёдам. У палявую кніжку запісваецца спачатку гушчыня крыгаходу (ходу шарашу), а затым пасля знака памнажэння (х) – ступень пакрыцця ракі лёдам у долях шырыні.

У нашым прыкладзе (гл. табл. 1.4) у графе 13 запіс «крыгаход 0,8 х 0,5» азначае, што лёд з гушчынёй 0,8 ішоў паласой, якая займала 5/10 шырыні ўсёй ракі, астатняя частка ракі была свабодная ад лёду.

Здабытак паказчыкаў гушчыні і ступені пакрыцця ракі лёдам або шарашам (0,8 х 0,5 = 0,4) дае сумарную характарыстыку з’явы і называецца каэфіцыентам крыгаходу (ходу шарашу).

Гушчыня крыгаходу (ходу шарашу), адзначаная назіральнікам у палявой кніжцы ў дзесятых долях шырыні ракі, занятай лёдам (шарашам), падзяляецца на тры катэгорыі:

1) крыгаход (ход шарашу) рэдкі – гушчыня рухомага шарашу або лёду складае менш чым 0,3;

2) крыгаход (ход шарашу) сярэдні – гушчыня рухомага шарашу або лёду 0,3–0,6;

3) крыгаход (ход шарашу) густы – гушчыня рухомага шарашу або лёду 0,7 і больш.

4. Пры вызначэнні тэмпературывады да паказання тэрмометра ўводзіцца інструментальная папраўка (у адлікі па тэрмометру пры значэннях тэмпературы вады ніжэй 2оС) з пасведчання паводле даных апошняй паверкі (табл. 1.7). Выпраўленыя значэнні тэмпературы з дакладнасцю да 0,1оС выпісваюцца побач з запісамі адлікаў па тэрмо-метру. У нашым прыкладзе тэрмометр № 633-41 паводле запісу ў кніжцы КГ-1 мае папраўку 0,0оС (табл. 1.7)

Тэмпература вады і паветра за суткі вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае і не вылічваецца ў выпадку пропуску за адзін тэрмін. У канцы месяца вызначаюцца сярэднія дэкадныя і сярэднія месячныя значэнні тэмпературы (як сярэднія з сярэдніх дэкадных). Найбольшыя значэнні тэмпературы выбіраюцца з усіх тэрміновых вымярэнняў.

Соседние файлы в папке экзамен