Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 6.6 Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць.

Параўнальна вялікія запасы драўніны высокай якасці, спрыяльнае эканоміка-геаграфічнае становішча, добры стан шляхоў зносін паўплывалі на развіццё лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці(мал. 6.16). Галіна складаецца з лесанарыхтоўчай, лесапільнай, мэблевай, фанернай, тарнай, запалкавай, цэлюлознай, кардоннай, папяровай, гідролізнай і лесахімічнай вытворчасцей. Іх доля ў агульным аб’ёме прадукцыі прамысловасці складае звыш 5%.

Да рэвалюцыі лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць была адной з галоўных, на яе долю прыходзілася звыш чвэрці кошту валавой прадукцыі ўсёй беларускай прамысловасці. Па няпоўных дадзеных доля Беларусі ў вывазе ўсіх лясных матэрыялаў з Расійскай імперыі за мяжу складала 25%.

Адной са старэйшых галін прамысловасці на Беларусі з’яўляецца лясная прамысловасць.У шэрагу месцаў краіны яна і цяпер – традыцыйны занятак насельніцтва. Шмат населеных пунктаў носяць назвы, звязаныя з лясной дзейнасцю людзей. Значнае развіццё галіна атрымала яшчэ ў Х1Х ст. Былі пабудованы шматлікія лесапільныя заводы, узніклі фанерная і запалкавая вытворчасці.

Рэсурснай асновай галіны выступаюць лясы. Запасы драўніны ў іх складаюць 1,4 млрд. м3. Такім чынам на кожнага жыхара краіны прыпадае 0,9 га лесу і 1,4 тыс. м3драўніны. Але на асобных рэгіёнах гэтыя паказчыкі значна хістаюцца. Па забяспечанасці лесам Беларусь пераўзыходзіць многія еўрапейскія краіны.

Факт да роздуму: лясы Беларусі займаюць 9,3 млн. га, з іх на хваёвыя бары прыпадае 57%, а на ельнікі – 11%. Лясістасць* краіны – 38%. Ад агульнай плошчы ляснога фонду* пакрыта лесам 85%. Запасы спелай драўніны на карані складаюць звыш 50 млн.м3, з якіх штогод высякаецца да 45 млн. м3.

Першае месца па аб’ёму вытворчасці і колькасці працуючых у галіне займае лесанарыхтоўчая прамысловасць.Штогод нарыхтоўваецца звыш за 6 млн. м3дзелавой драўніны*, але гэтай колькасці для патрэб краіны не хапае, таму ў Беларусь з Расіі завозіцца каля 1 млн. м3драўніны.

Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай прамысловасцімаюцца ва ўсіх абласцях. Больш за ўсё іх у межах Віцебскай, Гомельскай и Мінскай абласцей, якія даюць амаль 3/4 усёй драўніны. Нарыхтоўкі драўніны вядуцца ў басейнах Заходняй Дзвіны, Бярэзіны, Друці, Пцічы і Прыпяці. Менш прадпрыемстваў у Гродзенскай вобласці, але і тут у басейне Нёмана ёсць даволі буйныя масівы лясоў і адпаведна большыя аб’ёмы лесанарыхтовак.

Факт да роздуму: па прагнозу разліковая лесасека* ў 2006 – 2010 гг. павінна скласці 9,0 млн. м3, у 2010 - 2015 гг. – 10,7 млн. м3. Да 2015 г. разліковая лесасека па прамежкаваму карыстанню* ўзрасце да 8,4 млн. м3. Сумарны памер лесакарыстання ў 2010 - 2015 гг. можа скласці больш за 19 млн. м3 ліквіднай драўніны, ёмістасць унутранага рынку чакаецца ў аб’ёме14 - 15 млн. м3 драўніны. Экспарт круглых лесаматэрыялаў, пілапрадукцыі, фанеры і мэблі ў пераразліку на круглы лес можа скласці 4,5 – 5 млн. м3.

Лесапільная прамысловасць– частка дрэваапрацоўчай прамысловасці прадстаўлена буйнымі лесакамбінатамі і вялікай колькасцю малых лесапілак. Самыя буйныя прадпрыемствы размяшчаюцца ў гарадах, на перакрыжаваннях рачных і чыгуначных шляхоў. У Барысаве і Бабруйску дзейнічаюць самыя буйныя лесакамбінаты, на кожным з якіх штогод распілоўваецца каля 100 тыс. м3сыравіны. Усяго ж на Беларусі вырабляецца 2,3 млн. м3піламатэрыялаў.

Да іншых значных вытворчасцей дрэваапрацоўчай прамысловасці адносяцца вытворчасці запалак, фанеры, драўнянастружкавых і драўняна-валакністых пліт, драўняных вырабаў і мэблі. Вытворчасць запалакпачалася яшчэ ў Х1Х ст. Цяпер запалкі выпускаюцца ў Барысаве і Пінску. Доўгі час гэтая прадукцыя забяспечвала патрэбы жыхароў Беларусі, Украіны і часткова іншыя рэспублікі былога СССР. Пасля развалу СССР, стварэння запалкавай прамысловасці на Украіне попыт на запалкі значна зменшыўся, што паўплывала на аб’ёмы вытворчасці ў Беларусі.

Вытворчасць фанерытаксама старажытная галіна. У год вырабляецца больш за 160 тыс. м3клеянай фанеры. Цэнтры вытворчасці – Бабруйск, Масты, Барысаў, Гомель, Пінск.

Вытворчасць драўнянастружкавых пліт(0,4 млн. м3 ) наладжана ў Рэчыцы, Пінску, Мазыры, Івацэвічах, Віцебску, Бабруйску і Мастах, адраўнянавалакністых(каля 6 млн. м3) – у Бабруйску, Гомелі, Віцебску. Самыя магутныя вытворчасцідраўняных вырабаўзнаходзяцца ў Гродне, Баранавічах, Віцебску, Бабруйску. Адзінае ў Беларусі прадпрыемства па выпускулыжаўпрацуе ў Целеханах (Брэсцкая вобласць).

Значную долю ў галіне займае мэблевая прамысловасць. У Беларусі працуюць 11 аб’яднанняў па вытворчасці мэблі, буйнейшыя з іх у Мінску, Бабруйску. Гомелі, Віцебску. Мастах, Пінску. Мэблевыя фабрыкі ёсць таксама ў Баранавічах, Магілёве, Івацэвічах, Полацку, Калінкавічах, Жлобіне, Ружанах, Сіняўцы (Мінская вобласць), Кобрыне, Вілейцы, Слоніме і інш. паселішчах. Усяго налічваецца больш за 300 мэблевых прадпрыемстваў і вытворчасцей розных форм уласнасці.Многія вырабы галіны па якасці не саступаюць вырабам сусветна вядомых фірм.

Цэлюлозна-папяровая прамысловасць вырабляе цэлюлозу (60 тыс.т), паперу (каля 70 тыс. т), кардон (больш за 170 тыс. т), кардонную тару, сшыткі (каля 100 млн. штук), шпалеры (каля 100 умоўных рулонаў штогод) і інш. прадукцыю. Буйнейшым прадпрыемствам галіны з’яўляецца Светлагорскі цэлюлозна-папяровы камбінат (цэлюлоза, тарны кардон). У Слоніме вырабляюцца папера і кардон, фоташпалеры, у Добрушы – сшыткі і альбомы, у Чашніках і Шклове – газетная папера, у Гомелі шпалеры і папера, у Барысаве – папера для дзяржзнакаў. Вытворчасць кардону наладжана нават у вёсках: Альхоўка (Гродзенская вобласць), Раёўка і Светлы Бор (Мінская вобласць). Папяровыя і кардонныя прадпрыемствы вымушаны завозіць цэллюлозу з-за межаў краіны, бо сваёй не хапае.

Лесахімічная прамысловасцьБеларусі заснавана на хімічнай перапрацоўцы драўніны для вырабу каніфолі, шкіпінару, хваёвай смалы, хваёвага флатацыйнага* масла і дубільных экстрактаў*. Да рэвалюцыі ў краіне існавала 161 дробнае саматужнае прадпрыемства, на якіх працавала менш за 500 чалавек. Але пры ўсім гэтым яны выраблялі амаль 1/5 агульнарасійскага аб’ёму прадукцыі лесахіміі. Цяпер на долю лесахімічнай прамысловасці прыходзіцца менш за 2% аб’ёма вытворчасці лясной прадукцыі. Нарыхтоўка асмолу* і смола-шкіпінарная вытворчасць метадам сухой перагонкі драўніны ажыццяўляецца лесахімічнымі гаспадаркамі, але ўсё ў меншых памерах. Яны пераважна атрымліваюць вугаль і дзёгаць, а перапрацоўка жывіцы (10 тыс. т штогод) робіцца ў Барысаве.

Пытанні да самападрыхтоўкі: 1. Якія галіны лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці найстарэйшыя? 2. Як можна ацаніць забяспечанасць Беларусі сыравінай для галіны? 3. Чаму буйнейшыя цэнтры дрэваапрацоўкі размешчаны ў буйных гарадах на перакрыжаванні рэк і чыгунак? 4.Чым можна растлумачыць значнае змяншэнне асартымента і аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі лесахімічнай прамысловасці?