Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 7.1. Структура невытворчай сферы, яе роля ў народнай гаспадарцы.

Сацыяльна-бытавая частка.

Важнай састаўной часткай сацыяльнага комплексу з’яўляецца невытворчая сфера, якая не займаецца вытворчасцю матэрыяльных даброт, яна аказвае паслугі вытворчага і сацыяльнага характару. Часта замест тэрміна “невытворчая сфера” выкарыстоўваюць паняцці “сацыяльна-культурная сфера”, “сацыяльны комплекс”, сфера паслуг”, “сацыяльная інфраструктура”.

Невытворчая сфера гаспадаркі забяспечвае ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва, павышае ўзровень жыцця і яго якасць. Яна структурна падзяляецца на сацыяльна-бытавую (жыллёва-камунальная гаспадарка, пасажырскі транспарт, сувязь, бытавое абслугоўванне, рознічны гандаль, грамадскае харчаванне) і сацыяльна-культурную (ахова здароўя, фізічная культура і спорт, адукацыя, культура, мастацтва) часткі.

Размяшчэнне асобных прадпрыемстваў і ўстаноў цесна звязана з асаблівасцямі рассялення людзей, бо спажыўца паслуг – насельніцтва. У сваю чаргу, невытворчая сфера непасрэдна ўплывае на геаграфію прамысловасці і рассялення. Гарады і многія пасёлкі гарадскога тыпу лепш забяспечаны паслугамі, больш насычаны прадпрыемствамі гэтай сферы, якія ў значнай ступені стымулююць размяшчэнне тут новых прамысловых прадпрыемстваў.

На долю паслуг прыходзіцца 36% агульнага аб’ёма вытворчасці, у невытворчай сферы занята 46% насельніцтва. Узровень развіцця невытворчай сферы адзін з паказчыкаў эканамічнага развіцця краіны. Чым больш эканамічна развіта краіна, тым большая колькасць людзей задзейнічана ў сферы паслуг.

Адна з важнейшых галін невытворчай сферы – жыллёва-камунальная гаспадарка - уплывае на камфортнасць жыцця людзей. У 2003 г. паслугі гэтай галіны склалі каля 1/3 платных паслуг насельніцтву.

Факт для роздуму: сярэдняя забяспечанасць людзей жыллём павысілася з 17,9 м2 на аднаго жыхара ў 1990 г. да 22,3 м2 ў 2003 г. Сярэдняя забяспечанасць жыллём вышэй ў сельскай мясцовасці (27,8 м2) і ніжэй у гарадскіх паселішчах (20 м2), самая высокая – ў Магілёўскай вобласці і самая нізкая – ў Мінску.

Гарадскія паселішчы маюць дастаткова высокую ступень тэхнічнай аснашчанасці жыллёвага фонду: больш за 95% агульнай жыллёвай плошчы забяспечаны вадаправодам, каналізацыяй і цэнтральным ацяпленнем. У сельскай мясцовасці гэтыя паслугі развіты менш, затое тут больш высокая ступень газіфікацыі.

У залежнасці ад прызначэння камунальных прадпрыемстваў і арганізацый яны бываюць санітарна-тэхнічныя, транспартныя, энергетычныя, збудаванні знешняга добраўпарадкавання. Для жыхароў усіх населеных пунктаў вялікае значэнне мае стан вуліц і дарог, наяўнасць азелянення, якія ствараюць адпаведнае навакольнае асяроддзе. Чым большае па колькасці насельніцтва пасяленне, асабліва гарадское, тым вышэй якасць добраўпарадкавання. Гэта не адпавядае сучасным нормам жыцця, бо кожны чалавек мае права на якаснае асяроддзе жыхарства.

Больш 30 тыс. арганізацый і прадпрыемстваў налічвае рознічны гандаль Беларусі, сярод якіх 26,7 тыс. магазінаў. Сярод прададзеных тавараў 60% складалі харчовыя.

Факт да роздуму: у Беларусі дзяржаўныя магазіны складаюць 16% ад агульнай іх колькасці. У краіне дзейнічаюць 22,2 тыс. прыватных магазінаў, у тым ліку 11,2 тыс. магазінаў спажывецкай кааперацыі. У сельскай мясцовасці знаходзяцца 10,3 тыс. магазінаў. Доля дзяржаўнай уласнасці ў тавараабароце* складае 18,4%, прыватнай – 79,8%, замежнай – 1,8%.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі пачала развівацца дзяржаўная арганізацыя грамадскага харчавання. Ужо ў той час яно мела важнае сацыяльнае значэнне і ўсяляк падтрымлівалася дзяржавай; было арганізавана бясплатнае харчаванне рабочых, занятых на вытворчасці, і дзяцей да 16 гадоў.

У 2003 г. налічвалася 8,7 тыс. прадпрыемстваў грамадскага харчавання розных тыпаў, што было менш у 1,6 разы, чым у 1990 г. Але менавіта ў гэтае дзесяцігоддзе ў галіне пачалі стварацца акцыянерныя таварыствы і прыватныя прадпрыемствы, шырокае развіццё набылі прадпрыемствы хуткага харчавання,якія выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі вытворчасці для гатавання страў беларускай нацыянальнай кухні. Толькі за 2002-03 гг. у Мінску адкрыта каля 200 рэстаранаў і закусачных хуткага абслугоўвання.

Факт да роздуму: у 2003 г. у Беларусі налічвалася 8691 аб’ектаў грамадскага харчавання на 621 тыс. месцаў, з якіх 19% дзейнічаюць на прадпрыемствах, 35% - пры навучальных установах, 41% - агульнага карыстання. У дзяржаўнай уласнасці знаходзіцца 36% прадпрыемстваў, а 64% - у недзяржаўнай. Агульнадаступная сетка складаецца з 3,5 тыс. аб’ектаў грамадскага харчавання, з іх 388 рэстаранаў, 1472 кафэ, 940 бараў. На дарогах краіны функцыянуе больш за 40 прадпрыемстваў. У гарадах дзейнічаюць 389 камбінатаў школьнага харчавання.

Адна з нямногіх галін сферы паслуг, якая мае высокаіндустрыяльную матэрыяльна-тэхнічную базу, - бытавое абслугоўванне насельніцтва. Акрамя спецыялізаваных буйных прадпрыемстваў (па рамонце складанай тэхнікі, пральні і інш.) існуюць дамы быта і сельскія комплексныя прыёмныя пункты. Ад агульнага аб’ёму платных паслуг на долю бытавога абслугоўвання насельніцтва прыходзіцца каля 12% і доля гэтая пакуль зніжаецца. Удзельная вага прыватных прадпрыемстваў складае больш за 70%. У Беларусі да бытавых паслуг адносіцца больш за 600 відаў дзейнасці самай разнастайнай накіраванасці і складанасці, якія ажыццяўляюцца на больш чым 20 тыс. прадпрыемствах з колькасцю працуючых на іх звыш 100 тыс.

Узровень развіцця сферы бытавога абслугоўвання вызначаецца кругам паслуг, якія можна атрымаць у той ці іншай мясцовасці, якасцю і тэрмінам выканання заказаў і інш.