Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать
  1. Практычныя заданні.

1.Па дадзеных табліцы 4.1 пабудаваць дыяграмы:

а) Дынаміка колькасці насельніцтва Беларусі;

б) Дынаміка гарадскога і сельскага насельніцтва.

  1. На падставе дадзеных дадатка 3 зрабіць групоўку гарадоў па люднасці і нанесці гарады на контурную карту.

  1. Дадатковае.Спрагназаваць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне на перспектыву (самастойны праект).

Тэма 5. Агульная характарыстыка гаспадаркі.

Народная гаспадарка Беларусі развівалася на працягу вельмі доўгага і складанага па сваіх праявах часу. Знаходжанне на еўрапейскіх перакрыжаваннях шляхоў часта прыводзіла да ўцягвання краіны ў войны і ваенныя канфлікты з непазбежным разбурэннем гаспадаркі, яе аднаўленнем і наступным развіццём. Гістарычны ход эканамічнага развіцця Беларусі шмат у чым падобны на агульнаеўрапейскі, хаця і мае свае адметнасці, звязаныя з геаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі тэрыторыі, якую займае краіна.

§ 5.1. Фактары размяшчэння вытворчасці.

Фактары размяшчэння вытворчасці на розных тэрыторыях маюць неаднолькавыя значэнне і спалучэнні. Размяшчэнне асобных галін вытворчасці праходзіць пад уздзеяннем розных фактараў і залежыць ад характара вытворчасці.

Фактар тэрыторыі вызначае агульны характар прасторавага малюнка гаспадаркі. Беларусь адносна невялікая па тэрыторыі краіна, дзе ў цэнтры месціцца сталіца – буйнейшы горад, а абласныя цэнтры – недалёка ад дзяржаўных межаў. Прамыслова-гаспадарчыя цэнтры размешчаны даволі раўнамерна, асвоенасць тэрыторыі* – значная. Можна лічыць фактар тэрыторыі спрыяльным для развіцця гаспадаркі.

Прыродна-рэсурсны патэнцыял*мае значэнне для размяшчэння энерга- і матэрыялаёмістых вытворчасцей. Прыродныя ўмовы з пункту гледжання іх спрыяльнасці для жыцця і гаспадарчай дзейнасці насельніцтва вызначаюцца галоўным чынам спалучэннем характарыстык прыроднага асяроддзя (рэльефу, клімату, гідраграфіі, глебаў, расліннага і жывёльнага свету). Асаблівае значэнне прыродныя ўмовы маюць для сельскагаспадарчай дзейнасці. Тэрыторыя Беларусі кампактная па памерах, знаходзіцца на раўніне, ва ўмераным кліматычным поясе, у зоне змешаных лясоў, таму можна меркаваць аб наяўнасці даволі аднастайных прыродных умоў. Але гэта не так. Калі даваць іх ацэнку па большай колькасці паказчыкаў, тады адразу можна знайсці безліч адрозненняў прыроднага асяроддзя. Зразумела, што прыродныя ўмовы на Віцебшчыне іншыя, чым, напрыклад, Брэстчыны.

Факт для роздуму:расійскімі навукоўцамі ў 80-х гг. па пяцібальнай шкале ацэнены прыродныя ўмовы Беларусі. Найвышэйшую адзнаку атрымалі абсалютная вышыня мясцовасці, глыбіня расчлянення рэльефу, сейсмічнасць, тэмпература ліпеня, адчуванне цяпла летам, тэмпературны рэжым лета і зімы, сіла ветру. Усяго два балы атрымала працягласць пахмурнага перыяду, у тры балы ацэнены забалочанасць, забяспечанасць паверхневымі і падземнымі водамі, наяўнасць крывасмокавых насякомых, хвароб з прыроднымі ачагамі. Уся тэрыторыя Беларусі аднесена да зоны знайбольш спрыяльнымі прыроднымі ўмовамі для жыцця насельніцтва з адзнакай 3,5 балы і вышэй.

Эканоміка-геаграфічнае становішчадазваляе паскараць або замаруджваць гаспадарчае развіццё краіны. Асаблівае значэнне маюць цэнтральнае ці перыферыйнае становішча, наяўнасць выхаду да мора ці блізкасць да яго. Эканоміка-геаграфічнае становішча мяняецца з цягам часу ў залежнасці ад канкрэтнай гістарычнай сітуацыі. Беларусь у складзе СССР лічылася “заходнімі варотамі” вялікай краіны, яе эканоміка-геаграфічнае становішча вызначалася перыферыйнасцю. Цяпер жа яно ацэньваецца як адзін з найважнейшых стратэгічных фактараў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Па свайму макрастановішчу* Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў (гэта значыць унутрыкантынентальная дзяржава), з’яўляецца раўніннай краінай. Праз яе тэрыторыю праходзяць трансеўрапейскія шляхі, якія звязваюць захад і ўсход, поўнач і поўдзень Еўропы. Такім чынам, асаблівасцямі макрагеаграфічнага становішча з’яўляецца цэнтральнасць і транзітнасць, знаходжанне на самых кароткіх шляхах з Расіі ў Заходнюю Еўропу, з краін Чарнаморскага ўзбярэжжа ў краіны Балтыі.

Мікрастановішча* Беларусі вызначаецца кампактнасцю тэрыторыі, невялікай адлегласцю да сталіц суседніх дзяржаў, блізкай да гэтых краін спецыялізацыяй гаспадаркі, што вызначае пэўную канкурэнцыю ў забеспячэнні энергіяй і сыравінай, у збыце гатовай прадукцыі. Блізкасць жа да буйных па плошчы і колькасці насельніцтва дзяржаў (Расія, Германія. Украіна, Польшча) патрабуе ад Беларусі адпаведных геапалітычных рашэнняў.

Факт для роздуму:з шасці абласцей Беларусі пяць (акрамя Мінскай) з’яўляюцца пагранічнымі, са 118 адміністрацыйных раёнаў кожны трэці – пагранічны. Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы 2969 км, у тым ліку з Расіяй – 990 км, з Украінай – 975 км, з Літвою – 462 км, з Польшчай – 399 км і з Латвіяй – 143 км. Адлегласць ад Мінска да Масквы – 700 км, Кіева – 580 км, Варшавы – 550 км, Рыгі – 470 км, Вільнюса – 215 км.

Працоўныя рэсурсызаўсёды былі важным фактарам развіцця і размяшчэння гаспадаркі краіны. Шмат якія вытворчасці з'яўляюцца працаёмкімі, а для шэрагу галін вельмі неабходны высокі ўзровень кваліфікацыі працаўнікоў. Як ужо вядома з §4.4 Беларусь мае значныя па колькасці і параўнальна высокія па якасці працоўныя рэсурсы. Каб вызначыць патэнцыял працоўных рэсурсаў (інакш: працарэсурсны патэнцыял) неабходна ведаць колькасць працоўных рэсурсаў, іх полаўзроставую і прафесійную структуру, стан здароўя, узровень адукаванасці і кваліфікацыі, працоўную актыўнасць (інакш: ступень занятасці), прафесійную і геаграфічную мабільнасць і інш.

Укараненне ў гаспадарку Беларусі элементаў рынкавай эканомікі выклікала неабходнасць хуткага пераразмеркавання працоўных рэсурсаў паміж рознымі формамі гаспадарання. Адбылося змяншэнне долі занятасці на дзяржаўных прадпрыемствах і павялічылася на прадпрыемствах калектыўнай і прыватнай формы ўласнасці. З'явіліся прадпрыемствы змешанай і цалкам замежнай формы ўласнасці.

Да фактараў развіцця і размяшчэння гапспадаркі Беларусі адносіцца наяўнасць сродкаў транспарту і сувязі і гэты фактар у апошнія гады пачаў набываць усё большае значэнне. Менавіта развіццё транспартных сродкаў і камунікацый значна зменшыла значэннеспажывецкага фактара для размяшчэння вытворчасці хуткапсавальнай або малатранспартабельнай прадукцыі.

Ва ўмовах хуткага развіцця сучасных тэхналогій вырасла роля навукова-тэхнічнага патэнцыялу. На Беларусі шэраг вытворчых аб'яднанняў («Інтэграл», «Гарызонт», «Віцязь» і інш.) у супрацоўніцтве з навуковымі ўстановамі паступова займаюць перадавыя пазіцыі ў галіне сучасных тэхналогій.

Далейшае развіццё існуючых вытворчасцей Беларусі і стварэнне новых ва ўмовах неабходнасці ўстойлівага развіцця* жорстка рэгулюецца экалагічным фактарам.У некаторых выпадках нарошчванне вытворчасці немэтазгодна з-за магчымасці пагаршэння стану навакольнага асяроддзя. Многія вытворчасці (мікраэлектроніка, напрыклад) увогуле патрабуюць чыстага, нават стэрыльнага паветра. У сучасны перыяд навукоўцы Беларусі працуюць у напрамку нанатэхналогій, у якіх патрабаванні да чысціні асяроддзя на рабочых месцах яшчэ больш жорсткія.

І, нарэшце, сярод фактараў развіцця і размяшчэння гаспадаркі неабходна зазначыць характар дзяржаўнай палітыкі, які можа стымуляваць або абмяжоўваць гаспадарчую дзейнасць на канкрэтнай тэрыторыі. Значэнне гэтага фактара рэзка ўзрасло з атрыманнем дзяржаўнага суверэнітэту* Беларусі.

Пытанні да самападрыхтоўкі: 1. Якія фактары ўплываюць на размяшчэнне вытворчасці на Беларусі? 2. У чым праяўляецца выгаднасць эканоміка-геаграфічнага становішча? 3. Чаму фактар тэрыторыі спрыяльны для развіцця гаспадаркі Беларусі? 4. Якія адметныя рысы маюць працоўныя рэсурсы як фактар?