Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 8.3. Замежныя інвестыцыі і свабодныя эканамічныя зоны

Важнейшай крыніцай эканамічнага росту і развіцця краіны з’яўляецца інвестыцыіхяк унутраныя так і знешнія. Супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным валютным фондам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця дазволіла ажыццявіць фінансаванне шэрагу праектаў, напрыклад, па развіцці лясной гаспадаркі, рэканструкцыі аўтамагістралі Брэст – усходняя мяжа Беларусі, вытворчасці аўтобусаў, развіцця сеткі тэлекамунікацый і электрасувязі, укаранення энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Беларусь шукае новыя формы знешнеэканамічных сувязей, шляхі прыцягнення інвестыцый дзеля паскарэння эканамічнага развіцця. Пакуль што ў параўнанні з краінамі-суседзямі колькасць інвестыцый у разліку на аднаго жыхара краіны значна саступае.

У Беларусі пэўнае развіццё атрымалі сумесныя прадпрыемствы.Для іх характэрны невялікі статутны фонд, імкненне да хуткай акупнасці, высокай рэнтабельнасці і некапіталаёмістасці. Першым суместным прдпрыемствам у Беларусі было “Белвест” у Віцебску – беларуска-германскае прадпрыемства па вырабу абутку.

Факт для роздуму: У эканоміку Беларусі інвестуюць свой капітал фірмы больш 70 краін, максімальную калькасць сумесных і замежных прадпрыемстваў арганізавана з Польшчай, Германіяй, ЗША, Літвой, Іспаніяй. У Беларусі 12 краін стварылі 1,5 тыс. прадпрыемстваў. Па суме ўкладанняў капіталу буйнейшымі з’яўляюцца Германія, ЗША, Нідэрланды.

Асабліва хутка капітал інвестуецца з Расіі. На тэрыторыі Беларусі дзейнічае шэраг прамыслова-фінансавых групп з удзелам расійскіх фірм: “Славнафта”, “Лукойл”, “Расійскі вугаль”, “Ніжагародскія аўтамабілі”, “Дакладнасць” і інш.

У матэрыяльных галінах большасць сумесных прадпрыемстваў займаюцца вытворчасцю харчовых прадуктаў і напояў, дрэваапрацоўкай, машынабудаваннем, вытворчасцю мэблі, тэкстыля. У нематэрыяльнай сферы асноўная ўвага надаецца гандлёва-пасрэдніцкай дзейнасці, транспартным паслугам, будаўніцтву, бытавому і сацыяльнаму абслугоўванню. Асноўная частка суместных прадпрыемстваў знаходзіцца ў Мінску і Мінскай вобласці, трохі менш у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Беларусь таксама стварае суместныя прадпрыемствы ў іншых краінах (Расія, Украіна, Кітай, Казахстан, Латвія, Літва, В’етнам і інш.).

Другая важная форма – стварэнне свабодных эканамічных зонх (СЭЗ). У Беларусі яны толькі ствараюцца, таму аб’ём выпускаемай прадукцыі менш 1 % ВУП. СЭЗ экспартуюць у краіны СНД пераважна мэблю, упаковачныя матэрыялы, вырабы з алюмінія, а за іх межы – лесаматэрыялы і будматэрыялы з драўніны, лом каляровых металаў. Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі прадпрыемстваў СЭЗ з’яўляюцца Расія, Украіна, Казахстан, Германія, Польшча і Італія.

У сучасны перыяд існуюць СЭЗ “Мінск”, “Брэст”, “Гродна-Інвест”, “Гомель-Ратон”, “Віцебск” і “Магілёў”. СЭЗ “Брэст” створана ў 1996 г. тэрмінам на 50 гадоў, яна займае плошчы, якія прылегаюць да паўночна-заходняй ускраіны Брэста. Гэтая зона мае экспартныя, вытворчыя, вольныя мытныя, турыцка-рэкрэацыйныя, страхавыя і банкаўскія функцыі. Тут створаны прадпрыемствы прадпрыймальнікаў з Польшчы, Германіі, Чэхіі, Італіі і Ізраіля. Добрае транспартна-геаграфічнае становішча СЭЗ “Брэст” спрыяе яе развіццю.

СЭЗ “Мінск” створана ў 1998 г. тэрмінам на 30 гадоў на васьмі кропкавых аб’ектах (аэрапорт Мінск-2, пасёлак Абчак, прамысловая зона “Шабаны”). Тут наладжана вытворчасць высокатэхналагічнай прадукцыі, бытавой тэхнікі, канструкцыйных і будаўнічых матэрыялаў, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне авіяцыйнай тэхнікі і інш.

СЭЗ “Гомель-Ратон” месціцца на паўночна-усходняй ускраіне Гомеля на кампактнай пляцоўцы. Суместныя і замежныя прадпрыемствы вырабляюць харчовыя прадукты, упакоўку, сродкі сувязі, бытавыя швейныя машыны, электрарухавікі, папяровыя вырабы, кабель.

СЭЗ “Віцебск”, “Магілёў” і “Гродна-Інвест” створаны нядаўна і не паспелі яшчэ развіцца. Прадпрыемствы, што знаходзяцца на іх тэрыторыях вырабляюць бялізну, харчовыя прадукты, фарбу, будаўнічыя матэрыялы, санітарна-гігіенічнае абсталяванне, займаюцца дрэваапрацоўкай і будаўніцтвам. Плануецца стварэнне новых СЭЗ.

У першыя гады ХХІ стагоддзя пэўнае развіццё атрымалі еўрарэгіёны “Буг” і “Нёман” на сумежжы Беларусі з Украінай, Польшчай і Літвой. У Мінску ствараецца тэхнапарк.

Пытанні да самападрыхтоўкі:1. Чаму Расія з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі? 2. Якая структура экспарту і імпарту Беларусі? 3. З якімі краінамі, акрамя Расіі, у Беларусі найбольш цесныя гандлёвыя сувязі? 4. Якія вытворчыя магчымасці ёсць у свабодных эканамічных зонах? 5. Што такое “еўрарэгіён”?

Асноўныя вывады па зместу тэмы.

  1. Беларусь мае адкрытую эканоміку.

  2. Найважнейшым знешнегандлёвым партнёрам Беларусі з’яўляецца Расія.

  3. У знешнегандлёвым абароце імпарт пераважае экспарт.

  4. Большую частку імпарту Беларусі складаюць энерганосьбіты і сыравіна, некаторыя харчовыя прадукты.

  5. У экспарце Беларусі пераважаюць прадукцыя машынабудавання, хімічнай прамысловасці, тэкстыль і прадукты харчавання.

  6. На тэрыторыі Беларусі створаны шэсць свабодных эканамічных зон.

  7. Да новых форм міжнароднага супрацоўніцтва ў эканоміцы адносіцца стварэнне еўрарэгіёнаў.