Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 5.3. Сучасная структура гаспадаркі.

Сучасная гаспадарка Беларусі ўяўляе сабою даволі складаную сістэму, якую ўтвараюць амаль усе існуючыя галіны і віды гаспадарчай дзейнасці. Умоўна ўвесь народнагаспадарчы комплекс можна падзяліць на дзьве часткі, інакш: сферы, вытворчую і невытворчую(мал. 5.1). Першая з іх займаецца вытворчасцю тавараў і даброт, а другая – паслуг. Паміж імі вельмі цяжка правесці ўяўную мяжу. Невытворчая сфера разам з галінамі вытворчай сферы, якія даводзяць матэрыяльныя даброты да насельніцтва (гандаль, гарадскі транспарт, сувязь, грамадскае харчаванне і інш.) утвараесферу абслугоўвання.Па меры развіцця грамадства доля вытворчай сферы паступова зніжаецца, а невытворчай – расце.

Асноўным абагульняльным паказчыкам у сістэме макраэканамічных паказчыкаўз’яўляецца валавы ўнутраны прадукт (ВУП). Ён характарызуе кошт тавараў і паслуг, што выраблены ў краіне ва ўсіх галінах гаспадаркі, і прызначаных для канчатковага спажывання*, назапашвання і чыстага экспарту.* Па тым як ён змяняецца можна меркаваць аб пад’ёме, стагнацыі, дэпрэсіі або крызісе эканомікі.

Факт да роздуму: па дадзеных Сусветнага банка, з 25 краін з пераходнай эканомікай усяго ў пяці краінах сярэднегадавы рост ВУП за перыяд з 1990 г. па 1999 г. быў вышэй за нуль (Польшча – 4,5%, Славенія – 2,4%. Славакія –1,8%, Венгрыя – 1%, Чэхія – 0,8%). Сярэдні тэмп эканамічнага роста на Беларусі склаў за гэты ж перыяд мінус 3% у год (негледзячы на вельмі хуткае аднаўленне ў 1997-1998 гг.), на Украіне – мінус 10%, у Расіі – мінус 6,1%, у Літве – мінус 3,9%.

Асновай вытворчага патэнцыялу, яго фундаментам з’яўляецца прамысловасць, на долю якой прыходзіцца 47% аб’ёмаў ВУП. У 2003 г. на Беларусі налічвалася больш за 2,3 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх толькі 1/5 знаходзілася ва ўласнасці дзяржавы, але дзяржаўныя прадпрыемствы давалі 38% прамысловай прадукцыі, на іх працавала 44% работнікаў. У краіне пераважаюць галіны перапрацоўчай прамысловасці, перш за ўсё іх завяршальныя стадыі. У былым СССР Беларусь лічылася “зборачным цэхам”. Здабыўная прамысловасць вялікага развіцця не атрымала, хаця яе доля паступова расце. Гэта станоўчая рыса структуры прамысловасці, таму што здабыўныя галіны патрабуюць вялікіх капітальных укладанняў.* Аб структуры сучаснай прамысловасці Беларусі сведчыць мал. 5.1. Як мы бачым, адметнасцю структуры прамысловай вытворчасці з’яўляецца даволі высокая ўдзельная вага машынабудавання і хімічнай прамысловасці.

У сельскай гаспадарцы Беларусі вырабляецца 12% ВУП, налічваецца 2,2 тыс. сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 2,5 тыс. фермерскіх (сялянскіх) гаспадарак. На долю будаўніцтва прыходзіцца 6,4% аб’ёмаў ВУП і вытворчасці. Вытворчасць паслуг ахоплівае 36% ВУП.

Факт да роздуму:у структуры ВУП у 1990 – 2003 гг. доля прамысловасці вырасла з 38,2 да 46,6%, сельскай гаспадаркі зменшылася з 22,9 да 10,5%, а доля сектара паслуг узрасла з 27,9 да 35,7%.

Кожная з галін народнай гаспадаркі валодае пэўнымі сродкамі вытворчасці. Тэхнічную аснову матэрыяльнай вытворчасці ўтвараюць сродкі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і шэрагу іншых галін. У той жа час сродкі галін, якія непасрэдна не ўдзельнічаюць у стварэнні матэрыяльных даброт, а толькі ствараюць умовы для забеспячэння вытворчага працэсу, штодзённага жыцця насельніцтва прадстаўляюць сабою інфраструктуру.* Чыгункі, аўтамабільныя дарогі, трубаправоды, лініі электраперадач і сувязі, сістэмы водазабеспячэння, сховішчы і інш. складаюць вытворчую інфраструктуру. Дасацыяльнай інфраструктурыадносяцца ўстановы адукацыі, аховы здароўя, культуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, невытворчых відаў бытавога абслугоўвання. Амерыканскі навуковец П.Роденштайн-Коган вызначыў інфраструктуру як комплекс умоў па забеспячэнні спрыяльнага развіцця прадпрыймальніцтва ў асноўных галінах эканомікі і задавальненні патрэб насельніцтва. Інфраструктура выступае адначасова як галіна вытворчасці і як яе ўмова.

У перыяд 60 – 70-х гг. на Беларусі склалася пэўная спецыялізацыя гаспадаркі, або арыентацыя не толькі на задавальненне ўнутраных патрэб, а і на вываз тавараў за межы краіны. Сучасная спецыялізацыя вызначаецца перш за ўсё развіццём разнастайнага машынабудавання (вытворчасць грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, сельскагаспадарчай уборачнай тэхнікі, тэлевізараў, халадзільнікаў, электронных і электратэхнічных вырабаў і інш.), хімічнай прамысловасці (мінеральныя ўгнаенні, хімічныя валокны і ніткі, пластмасы). Да традыцыйных галін спецыялізацыі па-ранейшаму адносіцца лёгкая прамысловасць (льняныя і шарсцяныя тканіны, трыкатажныя вырабы, штучнае футра, швейныя вырабы). Прамысловую спецыялізацыю дапаўняюць вытворчасць металакорду, мэблі, фанеры.

Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізуецца на вытворчасці мяса, малака, ільну і бульбы.

Транспарт скіраваны ў напрамку забеспячэння міжнародных перавозак грузаў (паліва, прамысловай прадукцыі, прадукцыі харчавання).

Спецыялізацыя гаспадаркі Беларусі ў цэлым адпавядае яе прыродным і сацыяльна-эканамічным умовам, але пераход да рынкавых адносінаў ужо цяпер уносіць істотныя змяненні ў се склад і развіццё.

Пытанні да самападрыхтоўкі: 1. На якія часткі падзяляецца народнагаспадарчы комплекс Беларусі? 2.У чым праяўляецца адметнасць ВУП? 3. Што такое інфраструктура? 4. На чем спецыялізуецца вытворчая сфера Беларусі? 5. Чаму Беларусь лічылася “зборачным цэхам” СССР?

Асноўныя вывады па зместу тэмы.

  1. Фактар тэрыторыі спрыяльны для развіцця гаспадаркі Беларусі.

  2. Уся тэрыторыя Беларусі аднесена да зоны з найбольш спрыяльнымі для жыцця насельніцтва прыроднымі ўмовамі.

  3. Эканоміка-географічнае становішча Беларусі пасля распаду СССР значна змянілася.

  4. На Беларусі ў перыяд пераходу да рынкавых адносінаў адбылося пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў паміж рознымі формамі гаспадарання.

  5. Развіццё транспартных сродкаў і камунікацый зменшыла значэнне спажывецкага фактару.

  6. Ва ўмовах развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій вырасла роля навукова-тэхнічнага патэнцыялу.

  7. Сучаснае развіццё вытворчасці Беларусі жорстка рэгулюецца экалагічным фактарам.

  8. З атрыманнем Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту ўзрасло значэнне характара дзяржаўнай палітыкі.

  9. Галіновая структура гаспадаркі істотна змянілася ў 60-х гг. ХХ стагоддзя.

  10. Каб узровень жыцця насельніцтва не пагоршыўся было ўзмоцнена дзяржаўнае рэгуляванне працэсу пераходу да рынкавых адносінаў.

  11. На Беларусі абрана мадэль сацыяльна-арыентаванай рынкавай эканомікі.

  12. Асновай вытворчага патэнцыялу краіны з’яўляецца прамысловасць.

  13. Беларусь спецыялізуецца на машынабудаванні, хімічнай і электроннай прамысловасці, вытворчасці малака і мяса, ільну і бульбы.

  14. Транспарт і шляхі адносінаў забяспечваюць у асноўным міжнародныя перавозкі.

Практычныя работы.

  1. Па даных дадатка 5 ў канцы падручніка вызначыць тэндэнцыі змянення галіновай структуры гаспадаркі.

  2. Скласці тлумачальны слоўнік эканамічных тэрмінаў для школьніка (15-20 тэрмінаў).