Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Структура кіравання ў сферы народнай мастацкай творчасці

Дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры ажыццяўляюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх кампетэнцыі.

Механізмы кіраўніцкай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці

Расійскі вучоны, спецыяліст па праблемах тэхналогіі сацыяльна-культурнага менеджмента Р.Л. Тульчынскі характарызуе менеджмент як сістэму кіраўніцкай дзейнасці, якая забяспечвае паспяховае функцыяніраванне разнастайных сацыяльных інстытутаў ― арганізацый, закліканых ажыццяўляць нейкую сацыяльна значную дзейнасць. Ён выдзеліў чатыры асноўныя механізмы, пасродкам якіх рэалізуюцца мэты кіравання і рэгулявання ў сферы культуры. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў галіне народнай мастацкай творчасці.

Арганізацыйна-адміністратыўны механізм уключае сістэму размеркавання паўнамоцтваў (правоў і абавязкаў), які фіксуецца ў арганізацыйных дакументах (статутах, палажэннях і інш.).

Эканамічны механізм ― сістэма рэсурснага забеспячэння (фінансавымі, матэрыяльна–тэхнічнымі рэсурсамі), гаспадарчага зместу, гаспадарчага разліку і эканамічнага стымулявання.

Работа з персаналам ― сістэма работы па падрыхтоўцы, падбору і расстаноўцы кампетэнтных работнікаў і спецыялістаў, а таксама ўліку, фарміраванню і развіццю матывацыі да ініцыятыўнай, адказнай і эфектыўнай працы.

Інфармацыйны механізм заключаецца ў стварэнні адпаведнай інфармацыі і яе дакументальным афармленні. Суадносіны і ўзаемасувязь кіраўніцкіх рашэнняў, планавання, кантролю, уліку і справаздачнасці, дакументаабарота і ўтвараюць інфармацыйны механізм.

Сістэма гэтых чатырох механізмаў з’яўляецца неабходнай умовай для ажыццяўлення кіраўніцкай дзейнасці ў сферы культуры.

Формы дзяржаўнай падтрымкі народнай мастацкай творчасці

У Беларусі выкарыстоўваюцца разнастайныя формы дзяржаўнай падтрымкі народнай мастацкай творчасці. У іх ліку: навукова-тэатрэтычная, арганізацыйна-прававая, фінансава-эканамічная, матэрыяльна-тэхнічная, інфармацыйна-метадычная, рэкламна-выдавецкая, кадравая, якая ўключае падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў галіны. Эфектыўным спосабам падтрымкі культуры з’яўляецца дзейнасць дзяржаўных фондаў, дзяржаўныя праграмы і праекты. Адзін з дзейсных спосабаў падтрымкі, які фінансуецца з дзяржаўных крыніц арганізацыя і правядзенне аглядаў, конкурсаў, святаў, фестываляў народнай мастацкай творчасці.

Прэрагатывай дзяржаўнага кіравання сферай культуры застаецца нарматыўна-прававое забеспячэнне розных форм мастацка-культурнай дзейнасці ў галіне народнай мастацкай творчасці. Асноўныя прынцыпы і напрамкі дзяржаўнага развіцця ў гэтай сферы рэгламентуюцца Законам “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”, новая рэдакцыя якога ўступіла ў сілу 26 мая 2005 года. Закон стварае шырокую прастору для творчай дзейнасці ў нашым грамадстве.

Артыкул 9 вызначае парадак распаўсюджвання і папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці: “Суб’екты культурнай дзейнасці, якія распаўсюджваюць і (або) папулярызуюць вынікі творчай дзейнасці, маюць права самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурных прагарам, распаўсюджваці і (або) папулярызаваць творы мастацкай літаратуры і мастацтва, розныя па відах, напрамках (школах), форме і зместу, жанры, мове, стылю, папулярызаваць творчасць розных аўтараў, выканаўцаў і калектываў мастацкай творчасці”.

Сярод напрамкаў дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне культуры значыцца, што дзяржаўныя органы “арганізуюць правядзенне культурных мерапрыемстваў, звязаных з распаўсюджваннем і папулярызацыяй культурных каштоўнасцей”, “садзейнічаюць арганізацыі і правядзенню фестываляў, аглядаў, конкурсаў, экспертыз і іншых форм аб’ектыўнай і незалежнай ацэнкі вынікаў творчай дзейнасці” (арт. 12) [3, с. 7–22].

Планамерна ажыццяўляецца стварэнне нарматыўна-прававой базы. Асноўны рэгламентуючы фестывальную дзейнасць дакумент “Прыкладныя правілы правядзення фестываляў у Рэспубліцы Беларусь” быў распрацаваны Беларускім дзяржаўным інстытутам праблем культуры і прыняты калегіяй міністэрства культуры 20 лютага 2003 года. У ім вызначаецца статус фестывальных мерапрыемстваў, сацыяльна-культурныя крытэрыі, парадак рэгістрацыі, тэхналогія іх правядзення. Гэты дакумент стаў першай спробай абагульнення практычнага вопыту фестывальнай дзейнасці на мяжы ХХ―ХХІ стст., дазволіў выпрацаваць прынцыпы тыпалагізацыі фестывальных мерапрыемстваў, паспрыяў удасканаленню тэорыі кіравання культурнымі праектамі [5].

У мэтах эканоміі фінансавых сродкаў у 2006 годзе Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб скарачэнні ў наступным 2007 годзе колькасці фестываляў, якія фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэта, да 20%. Адпаведна быў прыняты новы дакумент “Аб зацвярджэнні становішча аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў” (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 621).