Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Фестываль як тып сацыякультунага праекта

Многія віды дзейнасці маюць паміж собой целы шэраг агульных прыкмет, якія робяць іх праектамі:

1. яны накіраваны на дасягненне канкрэтных мэтаў;

2. яны ўключаюць у сябе скаардынаванае выкананне ўзаемазвязаных дзеянняў;

3. яны маюць абмежаваную працягласць у часе, з пэўным пачаткам і канцом;

4. яны ў пэўнай ступені непаўторныя і ўнікальныя.

Менавіла гэтыя чатыры характарыстыкі адрозніваюць проекты ад іншых відаў дзейнасці” […]. Фестываль адпавядае пазначаным характарыстыкам і таму павінен разглядацца як від сацыякультурнага праекта.

“Проекты накіраваны на атрыманне пэўных вынікаў, іншымі словамі, яны накіраваны на дасягненне мэтаў. Менавіта гэтыя мэты з’яўляюцца рухаючай сілай праекта, і ўсе намаганні па яго планаванню і рэалізацыі робяцца для таго, каб гэтыя мэты былі дасягнуты. Праект звычайна накіраваны на дасягненне цэлага комплекса ўзаемазвязаных мэтаў” […]. Фестывальны праект як тып сацыякультурнага праекта прадугледжвае, у першую чаргу, сацыяльна-культурныя і сацыяльна-педагагічныя мэты. Адпаведна ў яго рэалізацыі выкарыстоўваюцца сацыяльна-педагагічныя тэхналогіі. Формы, сродкі і метады сацыякультурнай дзейнасці.

“Згодна тэрыі пректнага менеджмента, “любы праект праходзіць праз пэўныя фазы ў сваім развіцці. Стадыі жыццёвага цыкла праекта могуць адрознівацца ў залежнасці ад сферы дзейнасці і прынятай сістэмы арганізацыі работ. Аднак, у кожнага праекта можна выдзеліць пачатковую (перадінвестыцыйную) стады, стады рэліацыі праекта і стадыю завяршэння работ па праекту”. Фестывальны праект як тып сацыякультурнага праекта таксама найбольш зручна раздзяліць на чатыры этапы: фармуліраванне праекта, планаванне, ажыццяўленне і завяршэнне, у якія лагічна ўпісваюцца ўсе віды работ.

Схема 2.

Этапы рэалізацыі фестывальнага праекта

Этапы

Змест дзейнасці

Віды работ

І. Фармуліраванне

праекта

Арганізацыйна-прававое

забеспячэнне

Састаўленне арганізацыйна-прававой і фінансавай дакументацыі (палажэнне, каштарыс), экспертыза, узгадненне

Фінансава-эканамічнае забеспячэнне

Зацвярджэнне дакументаў;

Пошук сродкаў;

Заключэнне дамоў і пагадненняў

ІІ. Планаванне

Кадравае забеспячэнне

Фарміраванне арганізацыйнага камітэта і выканаўчай дырэкцыі;

Падбор рэжысёрска-пастановачнай групы;

Састаўленне рабочага плана.

Рэкламна-інфармацыйнае забеспячэнне

Распрацоўка і выраб рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі;

ІІІ. Ажыццяўленне

Мастацка-культурнае забеспячэнне

Фарміраванне праграмы, сцэнарыяў фестывальных мерапрыемстваў;

Падбор удзельнікаў, вядзенне перамоў, запрашэнне;

Фарміраванне экспертнага савета;

Фарміраванне прызавога фонду, выраб прызоў і сувеніраў і інш.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне

Афармленне канцэртных пляцовак;

Арганізацыя пражывання і харчавання ўзельнікаў, экспертнага савета, рэжысёрска-пастановачнай групы;

Транспартнае абслугоўванне

ІV. Завяршэнне

Канчатковыя фінансавыя разлікі;

Аналіз вынікаў, падрыхтоўка справаздач (фінансавай, інфармацыйна-аналітычнай);

Прэміраванне членаў выканаўчай дырэкцыі;

Падрыхтоўка пісьмаў-падзяк падзяк па сістэме грамадскіх сувязяў;

Аналіз мастацкіх вынікаў, мантаж кіна-, відэаматэрыялаў;

Архівацыя дакументаў і матэрыялаў аб ходзе і выніках мерапрыемства.

Схема 1.