Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Супольныя звычаі, абрады з пункту гледжання агульнай тэорыі культурнай традыцыі

Даследаванне фестывальных традыцый можа грунтавацца на агульнай тэорыі культурнай традыцыі, якая раскрывае механізм замацавання і перадачы культурнага вопыту, тлумачыць прыроду, функцыі, асноўныя кампаненты, дынаміку культурных традыцый. Э.С. Маркарян піша: “Культурная традыцыя гэта выражаны ў сацыяльна арганізаваных стэрэатыпах групавы вопыт, які шляхам прасторава-часавай трансмісіі акумуліруецца і ўзнаўляецца ў розных чалавечых калектывах... Традыцыя звязана з перадачай ненаследственнай інфармацыі, прадугледжвае формы групавых паводзін, заснаваныя на навучанні... Культурныя традыцыі арыентаваныя на істотна важныя для выжывання, устойлівыя, стабільныя уласцівасці асяроддзя. Дзякуючы выражанаму ў праграмах культурнай традыцыі генералізаванаму прадбачанню ўмоў існавання наступных пакаленняў якраз і становіцца магчымым адаптыўнае сацыяльнае ўзнаўленне людзей у яго простай і пашыранай формах”. Мяркуецца, што культурная традыцыя акумулюе ў сабе вопыт, неабходны для ўзнаўлення чалавека як носьбіта пэўных сацыяльна-культурных уласцівасцяў (этна-нацыянальных, псіхалагічных, маральна-эстэтычных і інш.). Такім чынам, удзел у святочным жыцці грамадства ― неабходная ўмова працэса сацыялізацыі чалавека.

Развіццё сістэмы, г.зн. пераадольванне існуючых стэрэатыпных форм і стварэнне новых, адбываецца з дапамогай механізма творчых інавацый, які выконвае ролю адаптацыі чалавечых супольнасцей да зменлівых умоў бытавання. Механізм культурных інавацый з’яўляецца ўмовай відазмянення і абнаўлення форм культурнага жыцця грамадства.

Абрады, рытуалы, святы з пункту гледжання тэорыі сацыялогіі культуры

Ідэя стэрэатыпнасці калектыўных відаў зносін стасуецца з сацыялагічнай тэорыяй, створанай Максам Вэбэрам. Ён адзначае, што для першапачатковых форм грамадства быў характэрны традыцыйны парадак, заснаваны на звычаі з вялікай колькасцю абрадавых і рытуальных форм. Гэты парадак нерэфлектуемы, заснаваны на звычаі і аўтарытэце продкаў і на перакананні яго носьбіта, што так заўсёды было і інакш быць проста не можа. На ўзроўні асобнага яго носьбіта ― гэта звычка і архетып. Сацыялагічная тэорыя тлумачыць паўтаральнасць форм сацыяльнага жыцця, у тым ліку і неабходнасць падтрымання святочных традыцый.

Супольныя звычаі, святы з пункту гледжання структуралізма

Эвалюцыя форм святочнай культуры звязана з відазмяненнем сацыяльнай структуры грамадства. Характар гэтых узаемазалежнасцей з грамадска-палітычнымі, прыродна-экалагічнымі, матэрыяльна-тэхнічнымі ўмовамі ўяўляецца магчымым выявіць на аснове метадалогіі структуралізма. Сруктуралізм узнік у 20-х гадах ХХ ст. у сувязі з пераходам шэрага гуманітарных навук ад апісальна-эмпірычнага да абстрактна-тэарэтычнага ўзроўню даследаванняў. Яго сутнасць заключаецца ў “выяўленні структуры аб’екта як сукупнасці сувязяў, інварыянтных пры некаторых пераўтварэннях. Пры гэтым структура разглядаецца не як каркас даследуемага аб’екта, а як сукупнасць правіл, па якой з аднаго аб’екта можна атрымаць другі, трэці і г.д. шляхам перастаноўкі яго элементаў і некаторых іншых сіметрычных пераўтварэнняў”. Абумоўленая вышэйпазначанымі фактарамі святочная культура грамадства параджае ў сабе шматстайнасць форм і элементаў, не закранаючы іх формаўтвараючай сутнасці — функцыянальнай прадвызначанасці.