Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Падтрымка традыцыйнай культуры — прыярытэтны кірунак дзяржаўнай культурнай палітыкі. Нарматыўна-прававое забеспячэнне этнакультурнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Аналіз сучасных праяў мастацкастваральнай дзейнасці ў рэчышчы народнай культуры дае падставы сцвярджаць, што на ў 1995―2005 гадах істотна актывізавалася праца па асваенню фальклорнай спадчыны. У краіне была створана неабходная прававая база. Кіраўніцтвам да дзеяння ў азначаным кірунку з’яўляецца Закон “Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь” і “Дзяржаўная праграма падтрымкі народнага мастацтва, промыслаў і рамёстваў”, прынятая Саветам Міністраў 20 снежня 2000 года, палажэнні аб аўтэнтычным фальклорным гурце, аб народным майстры, аб Цэнтры (Доме) рамёстваў і іншыя нарматыўна-прававыя акты [15, с. 70].

Роля фестываляў у сістэме захавання, развіцця, папулярызацыі, забеспячэння пераемнасці фальклорнага мастацтва як асноўнай часткі (ядра) нацыянальнай культуры. Фестываль фальклору як сродак падтрымкі этнічнай ідэнтычнасці і форма інкультурацыі народнага мастацтва ў сучаснай сацыякультурнай практыцы.

Фестывалі фальклорныя ― грамадска-культурныя, мастацкія акцыі, якія адлюструюць культурныя інтарэсы пэўных этнічных супольнасцей. Ф.ф. праводзяцца ў мэтах захавання, развіцця, папулярызацыі, забеспячэння пераемнасці фальклорнага мастацтва як асноўнай часткі (ядра) нацыянальнай культуры. Фестывалі фальклорныя падкрэсліваюць сінкрэтычны (непадзельны на віды і жанры) характар традыцыйнай народнай культуры, дэманструюць ступень захаванасці элементаў каляндарных і сямейных абрадаў, віды і формы, стылі і напрамкі асваення твораў народнага мастацтва ў сучаснай музычнай культуры, актуалізуюць яе ролю ў сучаснай сацыяльна-культурнай рэчаіснасці (практыцы).

У Беларусі склалася сістэма свят і фестываляў фальклору. Яны з’яўляюцца адной з форм інкультурацыі народнага мастацтва ў сучасным жыцці і служаць мэтам адраджэння і падтрымкі традыцыйных форм народнай культуры, захавання і прапаганды гісторыка-культурнай спадчыны, актуалізацыі народнай мастацкай культуры ў дзейнасці аматарскіх мастацкіх калектываў. Іх задача — даць найбольш поўнае ўяўленне аб сучасным абліччы народнай культуры [10, с. 672].

Фестывалі фальклору выконваюць у грамадстве сацыяльныя функцыі, уласцівыя іншым відам сацыякультурнай актыўнасці. Іх правядзенне падначалена мэтам стымулявання развіцця нацыянальнай культуры, прапаганды лепшых узораў нацыянальнай і сусветнай культуры, асобных відаў і жанраў народнага мастацтва, накіравана на падтрымку творчай актыўнасці розных катэгорый насельніцтва, змястоўную арганізацыю вольнага часу грамадзян. Мастацкімі вынікамі фестывальнай дзейнасці становіцца стварэнне новых твораў, мастацкіх праграм, удасканаленне прафесійнага майстэрства выканаўцаў, адкрыццё новых імён. Яны становяцца адным са спосабаў урачыстай дэманстрацыі здабыткаў у пэўных галінах мастацкай культуры і закліканыя садзейнічаць яе аднаўленню, забеспячэнню пераемнасці і захаванню. Масавыя акцыі спрыяюць прыцягненню ўвагі грамадскасці да праблем развіцця народнай мастацкай культуры, пашыраюць межы мастацкіх зацікаўленняў на розныя групы насельніцтва. Фестывалі фальклору спрыяюць фарміраванню эстэтычных густаў мясцовага насельніцтва, яго звароту да каранёвых форм народнай культуры.

Навукова-адукацыйная функцыя фальклорных фестываляў заключаецца ў тым, што яны з’яўляюцца прадметам культуралагічнага мэтавызначэння і праграмавання з наступным сістэмным аналізам. Як правіла, ствараецца навуковая канцэпцыя.

Фестываль фальклору з’яўляецца формай карпаратыўных зносін спецыялістаў сферы народнай творчасці: кіраўнікоў мастацкіх калектываў, музыкантаў, рэжысёраў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Ён служыць мэтам абагульнення і трансляцыі станоўчага вопыту і ведаў. Адукацыйны кампанент рэалізуецца шляхам арганізацыі творчых лабараторый, школ перадавога вопыту для кіраўнікоў мастацкіх калетываў. У ходзе фестывалю арганізуюцца навукова‑практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні, семінары, практыкумы, майстар‑класы, творчыя лабараторыі і інш.

Стымулюючы пачатак увасабляецца ў правядзенні конкурсных праграм. Асноўныя ідэі фестывалю рэалізуюцца шляхам вылучэння намінацый. Конкурс патрабуе вызначэння пэўных крытэрыяў ацэнкі згодна папярэдне абвешчаных умоў, вылучэння і ўзнагароджання пераможцаў. Ацэнку твораў ажыццяўляе журы (экспертны савет) са складу капетэнтных спецыялістаў у дадзеным жанры (спеўнае, харэаграфічнае, інструментальнае, тэатральна-драматычнае мастацтва, касцюм і інш.), відзе дэкаратыўна-ужытковага мастацтва.

Фестываль прадугледжвае публічную дэманстрацыю мастацкіх праграм шырокаму гледачу. Ход яго падрыхтоўкі і правядзення суправаджаецца шырокай рэкламнай кампаніяй, яго вынікі асвятляюцца ў перыядычным друку.

Праграма фестывалю, як правіла, уключае ўрачыстае адкрыццё, асноўныя мерапрыемствы (канцэрты, конкурсы, выставы, навукона-творчыя акцыі), падвядзенне вынікаў, заключныя мерапрыемствы (гала-канцэрт) з узнагароджаннем пераможцаў. Змест фестывальных праграм могуць узбагачаць разнастайныя мерапрыемствы: карнавалы, турніры, феерыі, выязныя канцэрты, дабрачынныя акцыі, забаўляльныя мерапрыемствы, святочны гандаль і іншае. Для ўдзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў арганізуюцца экскурсіі, урачыстыя прыёмы, творчыя сустрэчы, вечары адпачынку і інш.

Фестывлі міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога ўзроўню могуць уключаць рэгіянальныя (абласныя, раённыя, занальныя) этапы (туры). Пераможцы рэгіянальных тураў рэкамендуюцца для ўдзелу ў мерапрыемствах наступнага этапа.

Фестываль мерапрыемства — гэта складаны арганізацыйна-тэхналагічны механізм, у якім спалучаюцца інтэлектуальныя, фінансавыя, людскія рэсурсы, вынік працы многіх устаноў, арганізацый і прыватных асоб. У Беларусі склалася пэўная тэхналогія правядзення фестываляў фальклору [10, с. 672].