- •Тэма 1. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы фестывальнай дзейнасці
- •Тэкст лекцыі Погляды прадстаўнікоў міфалагічнай школы на абрады, рытуалы, святы
- •Калектыўная творчасць у рэчышчы псіхааналітычнай канцэпцыі культуры
- •Супольныя звычаі, абрады з пункту гледжання агульнай тэорыі культурнай традыцыі
- •Абрады, рытуалы, святы з пункту гледжання тэорыі сацыялогіі культуры
- •Супольныя звычаі, святы з пункту гледжання структуралізма
- •Абрады, рытуалы, святы з пункту гледжання тэорыі функцыяналізма
- •Тыпалогія калектыўнай камунікацыі ва ўмовах святочна-фестывальнай дзейнасці. Умовы ажыццяўлення міжасобаснай, міжкультурнай камунікацыі ў ходзе фестывальных мерапрыемстваў
- •Высновы
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Мастацка-культурны сэнс фестывальнай дзейнасці
- •Значэнне фестывальнай дзейнасці ў сацыяльна-культурным жыцці рэгіёнаў Беларусі
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 3. Вытокі фестывальнай дзейнасці ў беларусі
- •Тэкст лекцыі
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 4. Прынцыпы арганізыцыі фестываляў народнай мастацкай творчасці ў савецкі перыяд
- •Тэкст лекцыі
- •Высновы
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 5. Развіццё фестывальных ініцыятыў
- •Тэкст лекцыі
- •Структура кіравання ў сферы народнай мастацкай творчасці
- •Механізмы кіраўніцкай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці
- •Формы дзяржаўнай падтрымкі народнай мастацкай творчасці
- •Роля арганізацыйна-метадычных цэнтраў народнай творчасці і культасветработы ў падтрымцы і развіцці фестывальнай дзейнасці
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 6. Тэхналогія фестывальнай дзейнасці
- •Паняцце “тэхналогія”
- •Структура фестывальнага менеджменту
- •Фестываль як тып сацыякультунага праекта
- •Этапы рэалізацыі фестывальнага праекта
- •Рэкламна-інфармацыйнае забеспячэнне фестывальных мерапрыемстваў
- •Арганізацыя рэкламнай кампаніі
- •Мэты і задачы рэкламнай кампаніі
- •Змест рэкламнай дзейнасці
- •Віды рэкламы
- •Узроўні рэкламы. Часавы падыход
- •Выкарыстанне дадатковых форм рэкламы
- •Арганізацыя прэс-канферэнцыі
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 7. Асаблівасці развіцця фальклорнага руху ў беларусі і арганізацыя фестывальнай дзейнасці
- •Тэкст лекцыі Сацыяльна‑палітычныя і этнагістарычныя перадумовы актуалізацыі народнай культуры ў канцы 90-х гадоў хх ст. – пачатку ххі ст.
- •Падтрымка традыцыйнай культуры — прыярытэтны кірунак дзяржаўнай культурнай палітыкі. Нарматыўна-прававое забеспячэнне этнакультурнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •Сістэма свят і фестываляў фальклору ў Беларусі
- •Фестываль фальклору як форма далучэння дзяцей да фальклорнай дзейнасці
- •Міжнародныя і рэспубліканскія фестывалі, святы, выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў
- •Высновы
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 8: эканоміка фестывальнай дзейнасці
- •Фінансава-эканамічная аснова фестывальнай дзейнасці
- •Інфесціраванне фестывальных праектаў
- •Формы прыватнага фінансавання
- •Фестывальная дзейнасць і турыстычны бізнэс
- •Высновы
- •Літаратурныя крыніцы:
Літаратурныя крыніцы:
-
Васильев Г.А. Основы рекламной деятельности: Учеб. пособие. — М.: ЮНИТИ – ДАНА, 2004. — 414 с.
-
Груздева О.А., Саркисян О.А., Красовский Г.В. Рекламная деятельность. Теория и практика: Учеб. пособие. ― М.: МГТУ «СТАНКИН», 2000. ― 123 с.
-
Картер Гарри. Эффективная реклама. Путеводитель для малого бизнеса.; Пер. с англ.; Общ. ред. Е.М. Пеньковой. — М.: 2001. ИВЦ “Маркетинг”; МТ-Пресс. ― 244 с.
-
Кулик И.И. и др. Прямая реклама и система Publik Relations как элементы маркетинга: отечественная и зарубежная теория и практика. /И.И. Кулик, Л П. Гуляко, А И. Кулик. — Минск: БелИПК, 1998. — 192 с.
-
Основы кинофестивального менеджмента. Учебное пособие. ― Москва, Государственный университет управления, 2003.
-
Современные технологии социально-культурной деятельности: Учеб. пособие / Отв. ред. Е.И. Григорьева. ‑ Тамбов: Изд-во ТГУ им. Г.Р. Державина, 2002. ‑ 504 с.
-
Киселева Т.Г., Красильников Ю.Д. Социально-культурная деятельность: Учебник. – М.: МГУКИ, 2004.
Тэма 7. Асаблівасці развіцця фальклорнага руху ў беларусі і арганізацыя фестывальнай дзейнасці
1. Сацыяльна-палітычныя і этнагістарычныя перадумовы актуалізацыі народнай культуры ў канцы 90-х гадоў ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.
2. Падтрымка традыцыйнай культуры — прыярытэтны кірунак дзяржаўнай культурнай палітыкі. Нарматыўна-прававое забеспячэнне этнакультурнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Роля фестываляў у сістэме захавання, развіцця, папулярызацыі, забеспячэння пераемнасці фальклорнага мастацтва як асноўнай часткі (ядра) нацыянальнай культуры. Фестываль фальклору як сродак падтрымкі этнічнай ідэнтычнасці і форма інкультурацыі народнага мастацтва ў сучаснай сацыякультурнай практыцы.
4. Сістэма свят і фестываляў фальклору ў Беларусі. Мэты, задачы, арганізацыйныя ўмовы іх правядзення. Навуковая канцэпцыя, праграма, склад удзельнікаў фестываляў фальклору (“Берагіня”, “Звіняць цымбалы і гармонік”, рэспубліканскі праект “Фальклор беларускай глыбінкі” і інш.).
5. Фестываль фальклору як форма далучэння дзяцей да фальклорнай дзейнасці.
6. Міжнародныя і рэспубліканскія фестывалі, святы, выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў.
Мэта лекцыйнага занятка ― азнаёміць з вопытам правядзення фестываляў фальклору ў Беларусі.
Тэкст лекцыі Сацыяльна‑палітычныя і этнагістарычныя перадумовы актуалізацыі народнай культуры ў канцы 90-х гадоў хх ст. – пачатку ххі ст.
Найбольш яскравай адметнасцю пачатку 90-х гадоў ХХ ст. з’явіўся зварот да этнарэгіянальных каштоўнасцяў традыцыйнай народнай культуры. Ён выразіўся ў масавай цікавасці да гісторыі і культуры, актывізацыі даследчыцкай дзейнасці, узнікненні і рэалізацыі буйнамаштабных культурных праектаў. Актуалізацыя праблем нацыянальна-культурнага адраджэння ў нашай краіне стымулявала нарастаючую хвалю цікавасці да розных праяў традыцыйнай народнай культуры: вусна-паэтычнай, музычнай, харэаграфічнай і іншых відаў мастацкай спадчыны нашага народа. Праявы яе рэнесансу выліліся ў шырокамаштабную навукова-даследчыцкую і гістарычна-рэканструкцыйную дзейнасць.
Сапраўднае хараство, якое складала сутнасныя праявы нацыянальнага характару беларускае народнае мастацтва, шукала і знаходзіла выхад у розных відах мастацкай творчасці. У сярэдзіне 90-х гадоў у свядомасці шырокага кола беларускай грамадскасці адбыўся пералом у дачыненні да сваёй нацыянальнай традыцыйнай культуры. Прызнанне за праявамі народнай культуры ўвогуле і яе найбольш старажытнымі формамі самакаштоўнасці выразілася ў магчымасці рэалізацыі буйнамаштабных фестывальных праектаў, пасродкам якіх у краіне ажыццяўляецца прапаганда відаў і жанраў народнага мастацтва. У гэты час ў Беларусі быў праведзены шэраг фальклорных фестываляў. Гэта рэспубліканскія фестывалі беларускага народнага танца “Беларуская полька” (1993, 1994, 1996, 2000), “Палескі карагод” (1991, 1994, 1997, 2000, 2004), “Пярэзвы” (1992), Першы міжнародны фестываль фальклору на Беларусі (1994), рэгіянальны фестываль аўтэнтычнага фальклору Беларускага Падняпроўя (1996), Першы Нацыянальны фестываль народнага мастацтва “Беларусь — мая песня” (1997―1998), рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” (2000, 2002, 2004) [6, с. 6].