Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Абрады, рытуалы, святы з пункту гледжання тэорыі функцыяналізма

Пры даследаванні сацыяльнай прыроды святочна-абрадавай і фестывальнай дзейнасці як форм існавання культуры ў грамадстве на розных этапах яго гістарычнага развіцця важна высветліць, якія функцыі яны выконваюць у сацыяльнай супольнасці. Для гэтага неабходна выкарыстанне функцыянальнага метада культурнай антрапалогіі. Ён разглядае культуру як цэласнае ўтварэнне, якое складаецца з узаемазвязаных элементаў, частак і даследуе кожны элемент культуры як выконваючы пэўную задачу, функцыю ў сацыякультурнай агульнасці людзей.

Функцыяналізм быў асноўным напрамкам даследавання этнічных працэсаў, пачынаючы з 20-х гадоў ХХ ст. Заснавальнік французскай школы функцыяналізма Э. Дзюркгеймам разглядаў грамадства як надіндывідуальную рэальнасць, як інтэграванае цэлае. Ён заклікаў аналізаваць грамадства як сістэму, у якой любая сацыяльная з’ява выконвае тую ці іншую функцыю, аналізаваць ролю інстытутаў у культуры. Метадам функцыяналізма стала раздзяленне культуры на складовыя часткі і выяўленне ўзаемазалежнасці паміж імі.

Гэта на самой справе важна, таму што часта асобны элемент іграе не толькі ўласцівую яму ролю, а ўяўляе звяно, без якога культура не можа існаваць ў якасці цэласнага ўтварэння. <...> Калі ў ходзе змяненняў знішчыць які-небудзь элемент культуры (напрыклад, забараніць шкодны абрад), то ўся этнакультурная сістэма, значыць, і народ, можа загінуць. Б. Маліноўскі пісаў: “У культуры не можа быць нічога лішняга, выпадковага, усё, што існуе ў культуры, павінна мець якую-небудзь функцыю ― інакш яно было б выкінута, забыта. Калі які-небудзь звычай узнаўляецца, значыць, ён патрэбны. Мы лічым яго шкодным і безсэнсоўным таму, што не ведаем, якім чынам ён звязаны з базавымі патрэбнасцямі, альбо не ўяўляем яго сувязі з іншымі з’явамі культуры”.

Б. Маліноўскі выкарыстоўваў паняцце культуры як арганічнай сукупнасці ўзаемазвязаных сістэм, якія могуць быць інстытуцыялізаваныя і неінстытуялізаваныя. Менавіта гэтыя сістэмы служаць для задавальнення першасных (натуральных) і другасных, народжаных гэтай сістэмай, патрэбнасцей людзей. Адрозненне паміж культурамі Б. Маліноўскі выводзіў з разнастайнасці і спосабаў задавальнення патрэбнасцей. Ён лічыў, што кожная сацыяльная сістэма з’яўляюцца самадаўлеючай і адрозніваецца ўласным “культурным імператывам”. Змяненне і запазычанне ў культурах адбываецца на ўзроўні сацыяльных інстытутаў і закранае толькі апошнія. Асноўныя патрэбнасці людзей першасныя (пастаянныя) і не залежаць ад інстытуцыянальных форм культуры.

Ключавая роля ў культуры належыць звычаям, рытуалам, маральным нормам, якія з’яўляюцца рэгулятарамі паводзін людзей. Выконваючы гэту функцыю яны становяцца культурнымі механізмамі задавальнення жыццёва важных патрэбнасцей людзей і іх сумеснага існавання.

Тыпалогія калектыўнай камунікацыі ва ўмовах святочна-фестывальнай дзейнасці. Умовы ажыццяўлення міжасобаснай, міжкультурнай камунікацыі ў ходзе фестывальных мерапрыемстваў

Асобая значнасць фестывальнай дзейнасці заключаецца ў яе інфармацыйна-камунікатыўнай функцыі. У ходзе фестывальнай дзейнасці ствараюцца шматлікія камунікацыйныя каналы, якія выкарыстоўваюцца для мэтавага распаўсюджвання сацыяльна значнай інфармацыі. Практычна невычарпальныя магчымасці ствараюцца для гэтага пасродкам выкарыстання ў фестывальнай дзейнасці разнастайных СМІ, аудыявізуальных, Інтэрнэт тэхналогій .

Дзякуючы шырокаму прадстаўніцтву ўдзельнікаў у фестывальных мерапрыемствах, разнастайнасці праграмы, выкарыстанню разнастайных сродкаў папулярызацыі ў працэс мастацкай творчасці ўцягваюцца многія слаі насельніцтва.

К.В. Чыстоў выдзяляе два тыпы культурнай камунікацыі: вусны і пісьмовы (аўдыявізуальны). Ён піша: “Кожны акт зносін творцы (альбо выканаўцы) мастацкага твора са слухачом есць акт камунікатыўны па свайму характару, гэта акт перадачы і ўспрыймання пэўнай эстэтычнай інфармацыі”. “…асноўную ролю ва ўспрыманні мастацкай інфармацыі праз першасную знакавую сістэму выконвае чалавечая мова, а дадатковымі сродкамі з’яўляюцца інтанацыя, мелодыя, міміка, жэст, танец і інш. У працэсе выканання і ўспрымання ўзнікае эфект судачынення, “зваротная сувязь” паміж выканаўцам і слухачом. Выканаўца можа мянять змест і структуру тэкста і пазатэкставых элементаў у залежнасці ад рэакцыі слухачоў” [Чистов, с. 32, 38].

У ажыццяўленні фестывальнай дзейнасці складваецца натуральны (вусны, кантактны) тып калектыўнай камунікацыі. Фестывальная дзейнасць характарызуецца пэўным падабенствам зместу, метадаў, форм калектыўнай камунікацыі са святочнай культурай на фальклорнай аснове. Арсенал сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай святочнай і фестывальнай дзейнасці, таксама накіраваны на ўстанаўленне непасрэднага кантакту паміж выканаўцам і публікай. Акрамя акадэмічных форм (паказаў, канцэртаў, конкурсаў, шоу і інш.) ва ўмовах стацыянарых устаноў культуры, арганізуюцца набліжаныя па сваёй сутнасці да народных увесяленняў вулічныя шэсці, спаборніцтвы, прадстаўленні балаганнага і гульнявога тыпу, выкарыстоўваюцца розныя метады далучэння гледачоў да святочнага дзеяння. Пры выступленнях перад рознай аўдыторыяй выканаўца можа карэктаваць сваю праграму, уключаць элементы імправізацыі.

Фестывалі — найбольш дэмакратычная і прыймальная ў свеце форма міжкультурнай камунікацыі. У фестывальнай дзейнасці выкарыстоўваюцца дыялагічныя формы дэманстрацыі творчых дасягненняў. Удзел у фестывальных мерапрыемствах многімі прыхільнікамі мастацкай творчасці разглядаецца як спосаб рэалізацыі пазнавальнага інтарэсу да новага прыродна-геаграфічнага, гісторыка-культурнага і сацыяльнага асяроддзя. Ён суправаджаецца натуральнай патрэбай ва азнаямленні з жыццём і побытам мясцовага насельніцтва, музейнымі калекцыямі, помнікамі архітэктуры, іншымі славутасцямі края.

Для гастей, якія прыбываюць на фестываль з аддаленых рэгіёнаў і замежных грамадзян, як правіла, арганізуюцца экскурсіі, наведванні гістарычных мясцін, прыёмы ў адміністрацыі города, творчыя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы з удзелам мясцовы жыхароў, прадугледжваецца паўнацэнная праграма адпачынку з уключэннем у прыродны і культурны ландшафт. Творчыя дэлегацыі запрашаюцца да ўдзелу ў прэзентацыях, вечарах адпачынку, пікніках і іншых нерэгламентаваных формах правядзення вольнага часу. Умовай правядзення дзіцячых мерапрыемстваў часта з’яўляецца пражыванне удзельнікаў у сем’ях, што спрыяе больш цеснаму знаёмству з жыццём і побытам абарыгенаў. Такім чынам, у ходзе комплексных па зместу культурных мерапрыемстваў ствараюцца спрыяльныя ўмовы для паглыблення ў новую культурную прастору і ўстанаўлення сяброўскіх і творчых кантактаў з прадстаўнікамі розных культур.

Інфармацыйна-камунікатыўная функцыя фестывальнай дзейнасці рэалізуецца на двух узроўнях. На адным узроўні – пасродкам яе ажыццяўляецца дыялог культур, узаемаўплыў лакальных культур, раскрыццё дасягненняў нацыянальных і рэгіянальных культур, забеспячэнне адэкватнага і гуманнага ўспрымання субкультур. На дугім узроўні – міжасобасныя зносіны, фарміраванне культуры дзелавых і нефармальных зносін [Первушина, с. 50].

Фестывальная дзейнасць вырашае праблемы карпаратыўных стасункаў спецыялістаў сферы мастацкай творчасці: музыкантаў, кампазітараў, рэжысёраў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў, мастакоў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Для прадстаўнікоў творчых прафесій надзвычай важнае значэнне мае прафесійнае асяроддзе, у якім магчыма авалодванне формамі, метадамі, прыёмамі творчага майстэрства, абмен і ўзбагачэнне новымі тэмамі, ідэямі. Яны, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў ацэнцы мастацкіх вынікаў сваёй дзейнасці з боку калег “па творчаму цэху”.

Фестывальная дзейнасць служыць вучэбна-адукацыйным мэтам, з’яўляецца сродкам абагульнення і распаўсюджання станоўчага вопыту і ведаў. Адукацыйны кампанент рэалізуецца ў арганізацыі семінараў, круглых сталоў, практыкумаў, майстар-класаў, творчых лабараторый, школ перадавога вопыту, навукова-практычных канферэнцый, фальклорных чытанняў і іншых мерапрыемстваў навукова-асветніцкага характару. Такі вопыт набываецца таксама падчас стасункаў з больш вопытнымі калегамі, назіранняў за работай іншых, пры карэкціроўцы канцэртных выступленняў з боку аўтарытэтных членаў журы.