Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Міжнародныя і рэспубліканскія фестывалі, святы, выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў

Актыўны працэс развіцця народных промыслаў і рамёстваў ― вызначальная з’ява сучаснай беларускай культуры. У дзейнасці народных майстроў не толькі даследуюцца, вывучаюцца, узнаўляюцца, перадаюцца вучням традыцыйныя тэхналогіі, але і ствараюцца новыя сінкрэтычныя спалучэнні сучаснасці і мінуўшчыны.

Святочна-фестывальная дзейнасць застаецца адной з найбольш эфектыўных форм захавання, развіцця і прапаганды мастацкай творчасці. Фестывалі і святы маюць важнае значэнне для захавання і папулярызацыі традыцыйных жанраў народнай мастацкай творчасці, відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Народныя танцы, спевы, узоры саломапляцення, ткацкіе, ганчарныя вырабы, паясы, лялькі ў беларускім убранстве, выцінанка становяцца сродкам эстэтычнага выхавання дзяцей. Сістэма святаў і фестываляў у розных відах і жанрах мастацкай творчасці, якая склалася ў Беларусі на мяжы ХХ―ХХІ стст., з’яўляецца адной з форм укаранення народнага мастацтва ў сучасную сацыяльна-культурную практыку.

У Мінскай вобласці святы па відах народнага мастацтва паступова складваюцца ў праграму яго захавання і развіцця. Тут традыцыйнымі сталі святы ганчарства "Гліняны звон" (з 1996 г.), ткацтва "Матчыны кросны" (с 2002 г.), святы выцінанкі "Папяровыя карункі" (з 2002 г.), святы-конкурсы саломапляцення "Саламяныя дзівосы" (з 2002 г.), рэзчыкаў па дрэве "Разьбы зачараванне" (з 2001 г.), майстроў лозапляцення "Лазовыя карункі" (з 1998 г.) і інш. Фестывальную дзейнасць у рэгіёне каардынуе абласны Цэнтр народнай творчасці.

Высновы

Такім чынам, у выніку аналізу фестывальнай дзейнасці сферы ў фальклорнага мастацтва ў другой палове 90-гадоў ХХ ст., можна прыйсці да высновы, што фестывальныя акцыі спрыялі глыбокаму даследаванню гэтага пласта культуры, актуалізацыі беларускіх народных культурных традыцый, у тым ліку, спеўных, харэаграфічных, інструментальных, святочна-абрадавай спадчыны.

Навукова-канцэптуальны падыход да гэтай тэмы скараціў шлях укаранення навуковых ідэй у практыку. Ідэя дзяржаўнай падтрымкі і аховы аўтэнтычных форм класічнай фальклорнай культуры вуснага тыпу, якае мае самадастатковую духоўную каштоўнасць, а таксама з’яўляецца асновай для арганізавана-аматарскіх другасных форм народнай мастацкай творчасці і прафесійнай творчасці, закладзеныя ў аснову шэрага фальклорных фестываляў, дасягнулі свайго укаранення, былі ўспрыняты практыкамі і атрымалі далейшае развіццё ў новых праектах і праграмах.

Ключавыя словы: фестывалі фальклорныя, святы народных рамёстваў.

Лабараторныя заняткі

Прагляд відэаматэрыялаў аб правядзенні рэспубліканскіх фестывальных мерапрыемстваў.

Пытанні для самакантролю

  1. Якія грамадска-гістарычныя працэсы выклікалі ўздым масавай фальклорнай творчасці?

  2. Назавіце прынцыпы арганізацыі фестываляў фальклору ў Беларусі?

  3. Якія фестывальныя праекты былі рэалізаваны ў суверэннай Беларусі?

  4. Якое значэнне мае правядзенне свят дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў?