Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Літаратурныя крыніцы:

  1. Беларусы. Т. 6. Грамадскія традыцыі /В. Ф. Бацяеў, В. М. Бялявіна, А. У. Гурко і інш.; Рэдкал.: В. М. Бялявіна і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. ― Мінск: Бел навука, 2002. ― 606 с.: іл.

  2. Восточнославянский фольклор: Слов. науч. и нар. терминологии / Редкол.: К. П. Кабашников (отв. ред) и др. ‑– Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – 478 с.

  3. Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. В. К. Бандарчык, В. М. Бялявіна, С. І. Мілючэнка. Навук. рэд. В. К. Бандарчык. ― Мінск, 1990. ― 247 с.

  4. Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі /В.К. Бандарчык, М.І. Мінько, Г.І. Каспяровіч і інш.; АН Беларусі, ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. ― Мінск, 1993. ― 256 с.

  5. Гуд П.А., Гуд Н. І. Беларускі кірмаш. ― Мінск: Полымя, 1996. – 270 с.

  6. Гуд П.А. Народные традиции в белорусском праздничном календарном цикле. Диссер. ...канд. ист. наук. ― Минск, 1989. ― С. 83–90.

  7. Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў ‑ палешукоў /Прадм. У. К. Касько; Маст. В. Р. Мішчанка. ‑– Мінск: Універсітэцкае, 1998. – 301 с.

  8. Мазаев А.И. Праздник как социально-художественное явление. ― М., 1978. ― 392 c.

  9. Михайлова Л.И. Народная художественная культура: детерминанты, тенденции, закономерности социодинамики. Монография. ― М.: Вузовская книга, 2001. ― 264 с.

Тэма 4. Прынцыпы арганізыцыі фестываляў народнай мастацкай творчасці ў савецкі перыяд

  1. Асноўныя заканамернасці развіцця народнай мастацкай творчасці ў 20-я гг. ХХ ст. Фарміраванне сацыялістычнай абраднасці.

  2. Усталяванне сістэмы дзяржаўных, рэвалюцыйных і працоўных святаў, абрадаў, рытуалаў у 30-я – І палове 50-х гг. Віды і формы культурна-масавых мерапрыемстваў у гэты перыяд. Вопыт арганізацыі і правядзення ўсесаюзных алімпіяд і аглядаў рабоча-калгаснай мастацкай самадзейнасці (1930―1940, 60-я―70-я гг.).

  3. Станаўленне тэхналогіі фестывальнай дзейнасці ў Беларусі ў 80-я – 90-я гг. Прынцыпы ініцыяцыі і рэалізацыі праектаў у сферы народнай мастацкай творчасці. Вопыт правядзення рэспубліканскіх алімпіяд, аглядаў, дэкад самадзейнай творчасці.

  4. Развіццё сеткі устаноў культуры. Станаўленне сістэмы арганізацыйна-метадычнага, кадравага забеспячэння. Змест навукова-метадычнага забеспячэння фестывальнай дзейнасці.

Мэта лекцыйнага занятка ― прасачыць працэс развіцця фестывальных традыцый на Беларусі ў савецкі перыяд.

Тэкст лекцыі

У савецкі перыяд адбыліся кардынальныя змены ў формах сацыяльна-культурнай дзейнасці беларусаў. У новых сацыяльна-эканамічных умовах не атрымалі развіцця традыцыйныя формы нацыянальнай культуры, у тым ліку гістарычныя формы баўлення вольнага часу (заснаваныя на земляробчым і жывёлагадоўчых цыклах сельскагаспадарчых работ, у якім у сінкрэтычным адзінстве спалучаліся дахрысціянскі і хрысціянскі светапогляд святы народнага календара, кірмашы, фэсты і інш.). У альтэрнатыву ім ствараліся і ўводзіліся новыя савецкія святы і абрады, мэвызначанасцю якіх было фарміраванне і замацаванне ў масавай свядомасці камуністычнай ідэалогіі, міфалагізацыя асоб правадыроў Камуністычнай партыі і пралетарыята і г.д., гераічнага рэвалюцыйнага мінулага.

Народныя святы і абрады земляробчага цыкла, звязаныя са зменай пор года, страцілі міфалагічную першааснову і набылі арганізаваны псеўданародны характар. Каляндарна-абрадавае дзеянне як з’ява народнай культуры саступае месца форме святочнага мерапрыемства на фальклорнай аснове. У адзначэнні святаў ураджаю, провадаў зімы, сустрэчы вясны і інш. выкарысоўваліся нетрадыцыйныя рэжысёрска-пастановачныя рашэнні. Рэжысура гэтых святаў уключала тэатралізаваныя прадстаўленні і відовішчы ў сцэнічных умовах, ігравыя дзеянні ражаных, уводзіліся неўласцівыя традыцыйным формам сімвалічныя народныя і казачныя персанажы […]. Ігнараваліся коды абрадаў (музычны, локутыўны, акцыянальны, персанальны, полаўзроставы і інш.), трансфармавалася форма правядзення, не ўлічваліся рэгіянальна-лакальныя асаблівасці святочнай культуры. Усё гэта адасоблівала носьбітаў і знаўцаў народных традыцый ад правядзення падобных мерапрыемстваў. З народнымі ігрышчамі гэтыя дзействы аб’ядноўваюць гульні, танцы, спаборніцтвы, песенная і харэаграфічная першааснова.

У працэсе камуністычнай абрадатворчасці рабілася спроба трансфармацыі свят сямейнага цыкла (камсамольскія вяселлі, чырвоныя хрысціны, звяздзіны, акцябрыны). Вялікае значэнне надавалася мастацкаму афармленню савецкіх свят і абрадаў, дзеля чаго ішоў пастаянны пошук і стварэнне адпаведнага репертуару ― простага і запамінальнага па форме з глыбокім грамадзянскім пафасам (тэатральных твораў, маршаў, гімнаў). Шырока выкарыстоўваліся розныя віды нагляднай прапаганды і агітацыі (лозунгі, плакаты, партрэты правадыроў, дзеячаў Камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы), стваралася новая камуністычная сімволіка. Масавым святкаванням уласцівы размах, мітынговасць, шырокае ўжыванне бутафорыі. Дзяржаўныя святы адзначаюцца агульнанародна.

Фестывальная дзейнасць развівалася ў зададзеных грамадска-палітычных умовах, спыяла ўсталяванню камуністычнай ідэалогіі. Фестывальная палітыка фарміравалася ідэолагамі камуністычнай партыі пры слабым уліку грамадска-гістарычных традыцый, прыродна-ландшафтных умоў, этнанацыянальнай спецыфікі, іншых сацыяльна-культурных фактараў. Прыватна мастацка-культурныя мэты падмяняліся ідэйна-выхаваўчымі. Ідэйна-мастацкай асновай фестывальнай дзейнасці сталі прынцыпы калектывізму, пралетарскага інтэрнацыяналізму, усхваленне пераваг сацыялістычнага ладу, ролі палітычных дзеячаў у жыцці грамадства.

Станоўчымі для ўдасканалення тэхналогіі фестывальнай дзейнасці фактарамі належыць лічыць стварэнне спецыяльных сацыяльных інстытутаў (адукацыйных, культурных, грамадска-палітычных), развіццё сеткі спецыялізаваных устаноў культуры (хаты-чытальні, народныя дамы, Палацы, Дамы культуры, клубы), станаўленне сістэмы арганізацыйна-метадычнага забеспячэння (Дамы народнай творчасці, навукова-метадычныя цэнтры, раённыя арганізацыйна-метадычныя цэнтры, метадычныя кабінеты), забеспячэнне гэтых структур кваліфікаванымі кадрамі сярэдняга і вышэйшага звяна. Зместам дзейнасці гэтых устаноў і арганізацый з’яўлялася народная асвета, мастацкая адукацыя, агітацыйна-прапагандысцкая работа.

У перыяд 1918–1990 гады вектар сацыяльна-культурнай ініцыятывы быў накіраваны ад цэнтра на перыферыю. Склалася пэўная схема разгортвання і рэалізацыі фестывальных праектаў, якая мела цэнтралізаваны, кіруемы і кантралюемы зверху характар.

Сістэма правядзення ўсесаюзных мерапрыемстваў дасканала прапрацоўвалася як па гарызанталі, так і па вертыкалі. Вертыкальная падпарадкаванасць уключала: цэнтральны апарат кіраўніцтва (Масква) ― сталіцы саюзных рэспублік ― вобласці ― раёны ― асобныя населеныя пункты. Для рэалізацыі агульнасаюзных фестывальных акцый кансалідаваліся творчыя намаганні, фінансава-эканамічныя сродкі, кадравыя рэсурсы і г.д. розных міністэрстваў і ведамстваў. Напрыклад, у выніку прыняцця Пастановы аб правядзенні Першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці сумесным рашэннем Прэзідыўму ВЦСПС, бюро ЦК ВЛКСМ, калегіяй Міністэрства культуры СССР, Міністэрствам вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі СССР і Дзяржаўнага камітэту Савета Міністраў па прафесійна-тэхнічнай адукацыі забяспечваўся ўдзел у фестывальных мерапрыемствах усіх сацыяльных слаёў грамадства і прафесійных груп насельніцтва: рабочых, калгаснікаў, служачых, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў ВНУ, воінаў Савецкай арміі і ВМФ.

Рэалізацыя такіх грандыёзных па маштабах фестывальных праектаў ажыццяўлялася паэтапна. На першым этапе праводзіліся агляды сельскай мастацкай самадзейнасці, выставы, на другім — абласныя агляды, святы і фестывалі, на трэцім — рэспубліканскія і агульнасаюзныя мерапрыемствы.

У 1950–80-я рэгулярна праводзіліся раённыя, гарадскія агляды, рэспубліканскія дэкады і фестывалі самадзейнай мастацкай творчасці працоўных. Практыка фестывальнай дзейнасці ў галіне народнай мастацкай творчасці складалася ў правядзенні ўсебеларускіх алімпіяд рабоча-калгаснай мастацкай самадзейнасці (1935―1939), рэспубліканскіх аглядаў сельскай самадзейнасці (1951, 1955, 1958, 1960), рэспубліканскіх дэкад самадзейнай творчасці (1960―1970), усесаюзных фестываляў самадзейнай мастацкай творчасці (1966―1967, 1975―1977, 1988―1991), усесаюзных аглядаў самадзейнай мастацкай творчасці (1963―1965, 1972―1973, 1983―1985).

Правядзенне фестываляў народнай мастацкай творчасці набыло комплексны характар. Так, напрыклад, праграма Першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці (1975―1977) уключала конкурс аркестраў і ансамбляў народных інструментаў, рэспубліканскае свята духавой музыкі, святы ваенна-патрыятычнай песні і музыкі, песні і музыкі аб працы, дружбе народаў СССР, выставы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва і іншыя мерапрыемствы. Абавязковымі ў ходзе падрыхтоўкі, правядзення і падвядзення вынікаў фестывальных акцый былі нарады спецыялістаў, тэматычныя семінары, круглыя сталы. У інфармацыйных і вучэбных мэтах пачалі ладзіцца навукова-практычныя канферэнцыі.

У гэты перыяд яркае праяўленне меў агітацыйны і прапагандысцкі характар народнай мастацкай творчасці. Гэта выражалася як ў яе жанрава-відавой разнастайнасці, дзе шырокую распаўсюджанасць атрымаў агіттэатр, падборы рэпертуару калектываў, так і формах правядзення канцэртных мерапрыемстваў, аглядаў, свят і фестываляў.