Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

1. Тэматычнае планаванне ў сучасных умовах. Варыянты планаў.

тап пачынаецца з тэматычнага планавання, задачы якога:

  • надаць вытворчасці па выпуску выдавецкай прадукцыі выразнасць і арганізаванасць;

  • пазбегнуць дублявання;

  • стварыць перадумовы для выпуску менавіта тых выданняў, якіянеабходны ў канкрэтны час для грамадства.

Тэматычны план выдавецтва з’яўляецца асноўным дакументам, які ўяўляляе сабой пералік твораў, што павінны быць выпушчаны за вызначаны перыяд (паводле профілю выдавецтва) з указаннем імя аўтара, назвы, мовы выдання, тыражу і іншых актуальных звестак.

У выдавецкай практыцы адрозніваюць:

1) перспектыўныя планы; 2) планы рэдакцыйнай падрыхтоўкі рукапісаў; 3) гадавыя планы выпуску выданняў.

Перспектыўны план складаецца на некалькі (3−5) гадоў наперад, каб вызначыць галоўныя кірункі працы над капітальнымі шматтома-вымі выданнямі, зборамі сачыненняў, навуковымі працамі, а таксама над серыйнымі выданнямі і некаторымі арыгінальнымі творамі, падрыхтоўка якіх немагчыма без працяглай працы аўтараў, перакладнікаў, рэдактараў, дызайнераў і г. д.

На аснове перспектыўнага плана з улікам задач, якія стаяць перад выдавецтвам, на бліжайшы год распрацоўваюць план рэдакцыйнай падрыхтоўкі. У яго ўключаюцца выданні, над якімі выдавецтва будзе працаваць для забеспячэння іх выпуску сёлета. Ён з’яўляецца асновай для складання гадавога плана выпуску, які ўяўляе пералік выданняў, што будуць створаны на працягу каляндарнага года, паўгоддзя, квартала. Тэматычныя планы выпуску выданняў складаюць на аснове прапаноў рэдактара, аўтарскіх заявак, планаў-праспектаў.

Стварэнне тэматычных планаў складаны творчы працэс, які патрабуе ад рэдактара:

  • ведання чытацкай аўдыторыі і яе запатрабаванняў;

  • умення і чуцця выбіраць актуальныя тэмы для распрацоўкі;

  • добрага знаёмства з патэнцыйнымі аўтарамі;

  • навыкаў кантраляваць выкананне плана.

2. Выданні на электронных носьбітах: тыпалогія, структура, прызначэнне.

Электроннае выданне — самастойны закончаны выдавецкі прадукт, які змяшчае прадстаўленую ў электроннай форме інфармацыю і прызначаны для шматразовага выкарыстання нявызначаным колам карыстальнікаў, усе копіі (асобнікі) якога адпавядаюць арыгіналу.

Электронныя выданні адрозніваюць па некалькіх крытэрыях:

1) наяўнасць друкаванага эквівалента: электронны аналаг друкаванага выдання або самастойнае электроннае выданне;

2) прырода асноўнай інфармацыі: тэкставае, гукавое, выяўленчае, мультымедыйнае электроннае выданне, праграмны прадукт;

3) мэтавае прызначэнне: афіцыйнае, навуковае, навуковапапулярнае, нарматыўнае вытворча-практычнае, навучальная, масавапалітычнае, даведачнае, для вольнага часу, рэкламнае, мастацкае;

4) тэхналогія распаўсюджвання: лакальнае, сеткавае, камбінаванае;

5) характар узаемадзеяння карыстальніка і электроннага выдання: дэтэрмінаванае і недэтэрмінаванае, або інтэрактыўнае;

6) перыядычнасць: неперыядычнае, серыяльнае, перыядычнае, вы- данне, якое працягваецца, абнаўляецца;

7) структура: аднатомнае, шматтомнае, электронная серыя. Іншым, больш вузкім, крытэрыем класіфікацыі можа быць форма прадстаўлення электроннага выдання. Тут можна вылучыць электрон- ныя выданні: а) на матэрыяльных носьбітах (напрыклад, CD, DVD); б) віртуальныя, размешчаныя ў сетцы Інтэрнэт.

Актуальна казаць аб відах электронных выданняў у залежнасці ад задач, якія яны вырашаюць: «інфармацыйна-пошукавыя сістэмы, прэ- зентацыйныя, праграмныя або імітацыйныя выданні». Першыя, самыя распаўсюджаныя, выкарыстоўваюцца для пошуку неабходнай інфар- мацыі. Функцыя прэзентацыйных — даць інфармацыю так, як яе за- думаў аўтар пры стварэнні.

Білет 11