Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать
  1. Рэкламна-прапагандысцкая дзейнасць рэдактара

Заключны этап выдавецкага працэсу пачынаецца з зацвярджэння ў выдавецтве сігнальнага асобніка і завяршаецца тады, калі кніга апынулася ў чытача. Ён уключае:

  • розныя формы рэкламы кнігі;

  • розныя формы распаўсюджвання выданняў;

  • аналіз продажу кніжных тавараў;

  • вывучэнне вынікаў грамадскай ацэнкі выдання.

Рэкламная кампанія — гэта мэтанакіраваная сістэма старанна спланаваных мерапрыемстваў па прасоўванню на рынак якоганебудзь тавару.

Задача рэкламнай кампаніі выдавецкай прадукцыі — данесці якаснае паведамленне пра кнігу да канчатковага спажыўца пры дапамозе найбольш падыходных рэкламных носьбітаў. Пры гэтым улічваюцца змест і форма паведамлення, сродкі распаўсюджвання рэкламы (радыё, газеты, часопісы, тэлебачанне, інтэрнэт і г. д.), час і колькасць публікацый або выхаду ў эфір і многае іншае. Чым вышэй якасць рэкламы, тым меншай колькасці размящэнняў яна патрабуе для эфектыўнага ўздзеяння на мэтавую аўдыторыю.

На сучасным этапе папулярным сродкам прасоўвання кніг з’яўляюцца трэйлеры да кніг — своеасаблівая відэарэклама кнігі, у якой працуюць метады, аналагічныя тым, што выкарыстоўваюцца ў рэкламах кіно. Галоўная мэта такога трэйлера не перадаць сэнс, а зацікавіць кнігай.

Кніга — з’ява грамадская і па сваёй прыродзе існуе для таго, каб яе чыталі, вывучалі, выкарыстоўвалі змешчаныя ў ёй ідэі, вопыт, веды. Выкананне камунікатыўнай ролі кніг магчыма толькі пры ўмове добра наладжанай сістэмы распаўсюду. На працягу стагоддзяў склаліся два асноўныя каналы выкарыстання кнігі — сетка бібліятэк і продаж кніг насельніцтву.

Задача бібліятэк — наблізіць кніжныя багацці да чытача, быць правадніком навуковых ідэй, удзельнічаць у выхаванні чытачоў, павышаць іх культурны і навуковы ўзровень. Кожны выдавец марыць не толькі пра тое, каб яго кніга знайшла свайго чытача, была яму патрэбная і карысная, але і пра тое, каб яна пры гэтым мела камерцыйны поспех. Такім чынам, трэба зрабіць так, каб зацікаўлены пакупнік знайшоў магчымасць набыць кнігу. Кніжны гандаль з’яўляецца другім каналам прасоўвання кніг да чытача.

Билет №17

  1. Віды каментарыяў і заўваг. Асноўныя патрабаванні да іх афармлення

Каментарый — састаўная частка апарату выдання, якая ўяўляе сабой звод звестак, якія тлумачаць факты, словы, фрагменты тэксту або ўсяго твора і тым самым дапамагаюць чытачу глыбока зразумець тэкст.

Віды каментарыяў:

  • тэксталагічныя (раскрываюць гісторыю тэксту);

  • гісторыка-літаратурныя (асвятляюць творчую гісторыю твора, а таксама гісторыю яго крытыкі);

  • выдавецкія (апісваюць гісторыю выдання ці паведамляюць звесткі аб першай і важнейшых публікацыях);

  • рэальныя (тлумачаць схаваныя цытаты, намёкі на падзеі і факты часу).

Асноўныя патрабаванні да афармлення каментарыяў наступныя:

1. Месца ў выданні. Каментарыі заўсёды змяшчаюць за тэкстам твора або твораў. Пры наяўнасці дадаткаў і бібліяграфічных спісаў або паказальнікаў каментарыі мэтазгодна размяшчаць за імі.

2. Загалоўкі. Пры адсутнасці заўваг агульны тыпавы загаловак гэтай часткі апарата — «Каментарыі». Пры спалучэнні каментарыяў у канкрэтных месцах тэксту з заўвагамі агульны тыповы загаловак — «Каментары і заўвагі».

3. Форма. Каментарый да ўсяго твора ўяўляе сабой рознага аб’ёму артыкул аб крыніцах тэксту, гісторыі выданні і (або) крытычным успрыманні твора.

4. Аб’ём. Чым шырэй кола чытачоў, тым адносна меншым павінен быць аб’ём каментарыяў і заўваг: усе спецыяльныя матэрыялы шырокаму чытачу не патрэбны.

5. Паліграфічнае афармленне. Як правіла, набіраюць каментарыі шрыфтам меншага кегля, чым кегль шрыфта асноўнага тэксту.

Заўвага — элемент апарата выдання, які змяшчае дапаўненні да асноўнага тэксту, удакладненні, тлумачэнні, пераклад замежных тэкстаў, спасылкі і г. д., якія належаць аўтару, рэдактару, перакладчыку і іншым асобам, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы выдання. У адрозненне ад каментарыяў заўвагі не ўтрымліваюць тлумачэнняў тэксту.

Па месцы размяшчэння заўвагі і каментарыі могуць быць унутрытэкставымі, падтэкставымі і затэкставымі.

Унутрытэкставыя — дробныя тлумачэнні, размешчаныя непасрэдна за тэкстам, да якога адносяцца: указанні на прыналежнасць вылучэнняў у цытатах, межы прымянення асноўных і неасноўных палажэнняў тэксту выдання, адсылкі да іншай крыніцы.

Падтэкставыя — утрымліваюць звесткі, неабходныя па ходзе чытання, змешчаныя ўнізе паласы, пад радкамі асноўнага тэксту, і аддзеленыя ад іх прабелам з лінейкай (або без яе), звязаныя з асноўным тэкстам знакамі зноскі (лічбамі — парадкавымі нумарамі або графічным знакам у выглядзе зорачкі).

Затэкставыя — утрымліваюць звесткі, якія могуць быць выкарыстаны незалежна ад асноўнага тэксту і цікавыя для невялікай часткі чытачоў, размешчаныя ў канцы ўсяго асноўнага тэксту выдання або ў канцы буйных падраздзелаў (напрыклад, глаў).

Затэкставыя заўвагі і каментары звязваюцца з асноўным тэкстам знакамі зноскі (лічбамі — парадкавымі нумарамі або зорачкамі), перад заўвагай паўтараюцца нумары старонак і словы асноўнага тэксту, да якіх заўвага адносіцца.

Затэкставыя каментарыі і заўвагі афармляюцца так. У тэксце твора месца, якое каментуецца, неабходна пазначаць вылучальным знакам (лічбай, зорачкай). Слова, якое тлумачыцца (або фраза) паўтараецца курсівам у каментарыі (пасля ўказання на старонку) цалкам або скарочана. У апошнім выпадку выкарыстоўваецца знак скарачэння — тыльда (~) або шматкроп’е, пастаўленае ў рэдактарскія дужкі.

Віды заўваг па аўтарскай прыналежнасці:

  • аўтарскія;

  • выдавецкія.

Віды заўваг па змесце:

  • сэнсавыя тлумачэнні асноўнага тэксту або дапаўненні да яго;

  • пераклад іншамоўных слоў, словазлучэнняў, сказаў;

  • азначэнне тэрмінаў або тлумачэнне састарэлых слоў;

  • даведкі аб асобах, падзеях, творах.

Асноўныя патрабаванні да афармлення заўваг:

  • цесная сувязь заўваг з тлумачальным тэкстам;

  • уключэнне толькі неабходных чытачу заўваг;

  • фактычная дакладнасць заўваг;

  • сцісласць заўваг;

  • адзінства падыходу да адбору і асвятлення аб’ектаў;

  • аднастайнасць складу, пабудовы, размяшчэння і афармлення заўваг аднаго віду;

  • абавязковы пераклад іншамоўных тэкстаў;

  • яснасць для чытача аўтарскай прыналежнасці заўваг;

  • тлумачэнне сістэмы заўваг.