Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

2.Тэхналогія як элемент развіцця грамадства.

Тэхналогія (ад грэч. téchne — мастацтва, майстэрства, уменне і грэч. logos — вывучэнне, веды, навука) — гэта сукупнасць метадаў апрацоўкі зыходнага матэрыялу, якія прымяняюцца ў працэсе вытворчасці прадукцыі; гэта навука аб тым, як стварыць тавар.

Тэорыя і практыка сучаснай вытворчасці дазваляюць сцвярджаць, што тэхналогія як навука вывучае: 1) сутнасць (змест) працэсаў вытворчасці прадуктаў спажывання; 2) узаемныя ўнутраныя сувязі гэтых працэсаў; 3) заканамернасці развіцця гэтых працэсаў на аснове дасягнутага ўзроўню вытворчых сіл і ведаў чалавека аб акаляючым яго асяроддзі.

Прычына развіцця тэхналогіі — перавага запатрабаванняў грамадства над магчымасцю іх задавальнення існаванымі сродкамі вытворчасці.

Задача тэхналогіі як навукі — выявіць заканамернасці для выкарыстання на практыцы найбольш эфектыўных вытворчых метадаў па стварэнні або рэалізацыі тавараў і паслуг.

Наяўнасць працы без майстэрства не мае сэнсу, паколькі любая яе колькасць не прывядзе да жаданага выніку па прычыне адсутнасці сродку, які забяспечвае дасягненне такога выніку (г. зн. тэхналогіі).

Найбольш распаўсюджанай з’яўляецца класіфікацыя тэхналогіі па відах спажывецкіх каштоўнасцей: 1) матэрыяльную тэхналогію, або тэхналогію матэрыяльнай вытворчасці, г. зн. вытворчасць матэрыяльных каштоўнасцей; 2) нематэрыяльную тэхналогію, г. зн. тэхналогію сферы адукацыі, навукі, аховы здароўя і г. д.

Элементамі прафесійнай дзейнасці рэдактара выступаюць: 1. суб’ект — спецыяліст, рэдактар, які займаецца прадметнапрактычнай і пазнавальнай працай, накіраванай на твор; 2. аб’ект — літаратурны твор (рукапіс); 3. метад — сукупнасць прыёмаў і аперацый, якія дазваляюць мэтанакіравана выканаць працу па падрыхтоўцы будучага выдання (рэдактарскі аналіз); 4. прадукт — выданне, якое паступіла ў продаж.

Як навуковая дысцыпліна тэхналогія рэдакцыйна-выдавецкай справы прадугледжвае: 1) вывучэнне прыёмаў працы з аўтарамі, мастакамі, рэцэнзентамі, чытачамі, распаўсюднікамі выдавецкай прадукцыі (кнігагандлёвымі арганізацыямі); 2) вывучэнне метадаў апрацоўкі рукапісаў (тэкставага, графічнага матэрыялу) у працэсе вытворчасці выдавецкай прадукцыі; 3) навуковае апісанне назапашаных практыкай рэдакцыйных і выдавецкіх метадаў і прыёмаў.

Білет 31

1.Рэдактарскі аналіз рэкламных тэкстаў.

Рэкламны тэкст — гэта тэкст, звернуты да асноўнай аўдыторыі пастаянных і патэнцыйных кліентаў, з дапамогай якога трансфармуюцца мэты рэкламадаўца і ажыццяўляецца яго ўзаемадзеянне з асноўнымі і патэнцыйнымі спажыўцамі тавараў (паслуг). Асноўныя маркетынгавыя элементы азначэння рэкламы:

  1. рэклама — гэта аплачаная форма камунікацыі;

  2. інфармацыя, якая змяшчаецца ў рэкламе, ідэнтыфікуе фундатара;

  3. рэкламнае паведамленне можа праходзіць як па адным, так і па некалькіх відах сродкаў масавай камунікацыі;

  4. мэта рэкламы — схіліць патэнцыйных пакупнікоў да набыцця тавара або паслугі;

  5. рэклама не персаніфікаваная; механізм перадачы пакупнікам інфармацыі завецца маркетынгавай камунікацыяй;

  6. рэклама перадае маркетынгавую інфармацыю, накіраваную на ўстанаўленне супрацоўніцтва паміж рэкламадаўцам і спажыўцом.

Найбольш распаўсюджаныя тыпы рэкламы: 1) рэклама гандлёвай маркі; 2) гандлёва-раздробная; 3) палітычная; 4) рэклама ў даведніках; 5) карпаратыўная; 6) сацыяльная; 7) інтэрактыўная.

Для ажыццяўлення якаснага рэдагавання рэкламных тэкстаў неабходна ведаць асноўныя правілы, паводле якіх ствараюцца такія тэксты. 1. Структурныя элементы: • лагатып — сімвал, які абазначае вытворцу тавара; • слоган — заклік фірмы або рэкламнай кампаніі; • асноўны тэкст, які змяшчае рэкламу тавара; • устаўкі і рамкі друку, аўтографы; • рэквізіты — адрас і тэлефон вытворцы.

Сам тэкст — гэта не звязаная паслядоўнасць сказаў, а сегментаваны спіс, які складаецца са словазлучэнняў: першае называе рэкламны тавар, а наступныя апісваюць яго характарыстыкі і паслугі вытворцы або прадаўца.

Загаловак рэкламнага тэксту прызначаны прыцягнуць увагу чытача. Спосабы зрабіць загаловак цікавым: • перафразуецца прэцэдэнтны тэкст; • загаловак пішацца ў рыфмаванай форме; • загаловак уяўляе незакончаны сказ з мэтай заінтрыгаваць чытача; • загаловак пішацца ў форме пытання; • выкарыстоўваюцца сродкі моўнай гульні; метафары, звязаныя з прыроднымі з’явамі — у аснове словы: «дождж», «вецер», «ураган», «вулкан».

У асноўным тэксце абзацы кароткія; патлумачана, чым рэкламаваны тавар выдатны адрозніваецца ад падобных; пры ўказанні кошту тавару паказана, колькі грошай пакупнік зэканоміць на гэтай прадукцыі. Удалая карцінка павялічвае эфект ад рэкламнага тэксту прыкладна ў два разы.

Фанетычныя сродкі мовы выступаюць эфектыўным элементам перадачы інфармацыі і ўзмацняюць эмацыйнае ўздзеянне. Алітэрацыя (паўтор гука); гукаперайманне — выкарыстанне слоў, фанетычны састаў якіх нагадвае названыя ў гэтых словах прадметы і з’явы; рыфма.

Пры стварэнні рэкламы выкарыстоўваюцца, як правіла, ключавыя словы. Два самыя надзейныя: новы і бясплатны. Нельга злоўжываць абстрактанай лексікай, мадальнымі словамі, штампамі.

Сінтаксічная арганізацыя рэкламнага тэксту прадугледжвае: 1. Выкарыстанне простых сінтаксічных канструкцый, якія часта складаюцца з пытальных і клічных сказаў, мэта якіх — далучыць чалавека да дыялогу. 2. Распаўсюджаны прыём, які заключаецца ў наступным: адзін з членаў сказа (сегмент) як бы вымаюць са сказа і ставяць перад усёй канструкцыяй, аддзяляючы яго кропкай або клічнікам. 3. Форма звароту да адрасата залежыць ад таго, які тавар рэкламуецца (ты, Вы).