Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

1. Класіфікацыя псіхалагічных тыпаў рэдактараў і аўтараў. Асноўныя правілы работы рэдактара з аўтарам.

Класіфікацыя рэдактараў:

Па якасці праўкі аўтарскага тэксту вылучаюць 3 тыпы рэдактараў:

1) рэдактар, які правіць тэкст, амаль нічога не змяняючы, толькі тое, што патрэбна;

2) рэдактар, які псуе, змяняе тэкст, лічыць сябе няздольным рабіць памылкі, жадае ўсё перарабіць,

3) рэдактар, які правіць тэкст рашуча, але прыслухоўваецца да аўтара, паводзіць сябе як разумны сябра.

Па ступені удзелу рэдактара ў стварэнні твора 2 тыпы:

1) дасведчаны рэдактар, старана працуе з арыгіналам, правіць ўсё, што лічыць неабходным. Сумесная праца з аўтарам мінімальная. Кніга нясе страты, бо ўзяўшы на сябе функцыі аўтара, рэдактар абмяжоўвае магчымасці кнігі. Ён не ведае праблему так дасканала, як аўтар, таму можа штосьці перакруціць. Адносіны паміж аўтарам і рэдактарам падобны да фармальных сустрэч, часта да канфліктаў.

2) рэдактар актыўны, умее схіліць да свайго пункту гледжання. Сам шукае тэмы і аўтараў, працуе над кнігай тады, калі пачынае думаць пра кнігу сам аўтар, часам разам з ім выношвае ідэю, змест, структуру твора. У такога рэдактара няма праблем з праўкай, што ў першага. Адносіны з аўтарам на ўзроўні вырашэння маральных, эстэтычных праблем. Абодва захоплены адной ідэяй, творча працуюць.

Тыпы рэдактараў па іх адносінах да аўтара:

1) рэдактар-прафесіянал (рэдактар і аўтар — аднадумцы);

2) рэдактар, які пастаянна цісне на псіхіку аўтара, адбівае ў яго жаданне працаваць;

3) рэдактар руплівы, працавіты, але безыніцыятыўны, схільны падпарадкавацца ўплыву аўтара, што прыводзіць да страты якасці твора.

Класіфікацыя аўтараў:

1. Аўтары, якія яшчэ не ўмеюць пісаць, але разумеюць гэта і жадаюць навучыцца. Яны давяраюць рэдактару, і тут галоўнае апраўдаць іх надзеі. Дрэнны тэкст ім вяртаць не трэба — страціце час і запалохаеце іх. Абавязкова трэба рыхтаваць варыянты праўкі. Пры размовах трэба быць добразычлівым і жартаваць.

2. Аўтары, якія пісаць не ўмеюць, але лічаць сябе таленавітымі. У працы існуе вялікая магчымасць канфлікту. «Сыры» тэкст ім трэба вяртаць, размаўляць трэба добразычліва, але строга.

3. Аўтары, якія ўмеюць пісаць і робяць гэта сумленна. З імі і лёгка, і цяжка. Лёгка, бо яны разумеюць заўвагі рэдактара. Цяжка, бо баіцца тут менавіта сам рэдактар. Варыянты праўкі рыхтаваць не трэба, дастаткова толькі адзначыць патрэбныя месцы — варыянты аўтара заўсёды лепшыя за рэдактара. Часта такім аўтарам рэдактары непатрэбныя, заслужыць іх павагу складана.

4. Аўтары, якія ўмеюць пісаць, але лічаць неабавязковым старанна працаваць над тэкстам. Супрацоўнічаць з імі складана — яны лічаць, што ўсю працу павінен рабіць рэдактар. Варыянты праўкі абавязковыя, а вось тлумачыць што-небудзь трэба тады, калі аўтар сам спытае.

5. Аўтары нядобрасумленныя. Яны могуць даць неправераныя дадзеныя, падвесці рэдактара, абвінаваціць. З імі трэба быць напагатове, правяраць усё, што можна праверыць, абавязкова паказваць ім памылкі, не баяцца ісці на канфлікт.

Правілы работы рэдактара з аўтарам:

1. Атрымаўшы аўтарскі арыгінал невысокай якасці, не трэба публічна скардзіцца. Зрабіўшы гэта, рэдактару будзе складана перабудавацца потым на добразычлівую гутарку.

2. Рыхтуючыся да размовы з аўтарам, трэба абгрунтоўваць заўвагі, правяраючы сябе па слоўніках. Калі аўтар зловіць рэдактара на памылках у заўвагах, ён перастане давяраць. Гутарка павінна быць на роўных. Трэба помніць, што аўтар глыбока ведае прадмет. Калі аўтар сцвярджае, што варыянт праўкі рэдактара перайначвае яго думку, саступіць павінен рэдактар, як і ў тым выпадку, калі аргументы рэдактара знаходзяцца на ўзроўні «мне не падабаецца», «так будзе лепш ».

3. Нельга размаўляць з аўтарам, як настаўнік з вучнем. Не трэба забываць, што часта літаратурная праца для аўтара — вымушаная. Ён не здольны доўга выслухоўваць натацыі. Цярпенне аўтара можа скончыцца.

4. Не трэба спяшацца сустракацца з аўтарам. Бывае, што пры праверцы заўваг рэдактар высвятляе, што праўка не патрэбная. Разуменне зместу павінна «даспець», таму трэба імкнуцца выкройваць час для паўторнага прагляду працы.

5. Не трэба баяцца задаваць аўтару пытанні. Рэдактар, які ўсё ведае, выклікае насцярогу. Праўда —галоўная ўмова даверу ў адносінах. Звычайна аўтары ахвотна ўсё растлумачваюць. Гэтым можна карыстацца. Напрыклад, калі ствараецца пагрозлівая сітуацыя, можна скіраваць аўтара на тлумачэнне, і ён супакоіцца.

Самае галоўнае: трэба каб аўтар зацвердзіў усе выпраўленні, бо могуць узнікнуць непрыемнасці.