Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

1. Выдавецкая прадукцыя, якая змяшчае элементы эротыкі, гвалтавання, жорсткасці.

Продукция, содержащая элементы насилия и жестокости, - продукция, в которой присутствует в той или иной степени описание либо демонстрация элементов насилия и жестокости, криминальной хроники, различных преступлений и техники их совершения, методов изготовления обычного оружия, приспособлений для пыток, антиобщественной деятельности, расовой и национальной исключительности, не направленная на пропаганду насилия и жестокости, исключающая использование ненормативной лексики.

2. Духоўна-асветніцкія выданні і спецыфіка іх рэдактарскай падрыхтоўкі.

Білет 29

1. Выкарыстанне інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій у выдавецкай справе.

В издательской деятельности и полиграфии информационные технологии используются в информационных процессах, а также становятся производственными технологиями, так как на их основе создается конечный полиграфический продукт (книги, журналы). Выделяют две стратегии внедрения новых информационных технологий.

  1. Информационные технологии приспосабливаются к существующей организационно-технологической структуре предприятия, и происходит локальная модернизация сложных методов работы.

  2. Организационно-технологическая структура модернизируется таким образом, чтобы информационные технологии давали наибольшую эффективность.

Для новых информационных технологий характерно следующее:

  1. Работа пользователя осуществляется в режиме взаимодействия с современными программными профессиональными продуктами, максимально адаптированными к конкретным интегрированным технологическим операциям.

  2. Осуществляется информационная поддержка на всех этапах подготовки и обработки информации на основе интегрированных баз или баз данных, предусматривающих единую унифицированную структуру представления данных, организация их хранения, поиска, восстановления и защиты.

  3. Характерен безбумажный процесс обработки информации, при котором на бумаге фиксируется лишь окончательный вариант информации. Все остальные верстки документов или материалов представлены в машинных кодах на специальных носителях.

  4. Создается интерактивный режим работы пользователя с использованием интерактивной поддержки.

2. Выдавецкая дамова.

Выдавецкая дамова з’яўляецца самастойным дакументам, адным з відаў аўтарскай дамовы. Яна адрозніваецца ад іншых аўтарскіх дамоў на выкарыстанне твора тым, што прадугледжвае спецыфічны спосаб выкарыстання твора — распаўсюджванне яго праз гандлёвую сетку, бібліятэкі і іншыя арганізацыі. Як і любы грамадзянска-прававы дакумент, выдавецкая дамова з’яўляецца згодай дзвюх або болей асоб, накіраванай на ўстанаўленне, змену або спыненне ўзаемных правоў і абавязкаў. Да такіх дамоў прымяняюцца ўсе нормы абавязковага права, за выключэннем тых, якія несумешчаны з асаблівасцямі адносін, узніклых пры выкарыстан- ні вынікаў творчай дзейнасці. Паводле выдавецкай дамовы: 1) аўтар і выдавецтва імкнуцца дасягнуць агульную мэту — пад- рыхтаваць і давесці да спажыўца (чытача) твор; 2) аўтар стварае прадукт інтэлектуальнай творчасці (твор) не для задавальнення патрэб выдавецтва, а для таго, каб:  пры дапамозе выдавецкіх сродкаў давесці твор да чытача;  рэалізаваць свае аўтарскія правы;  атрымаць задавальненне асабістых немаёмасных і маёмасных інтарэсаў.

Умовы аўтарскіх дамоў стандартызаваныя. Зацверджаны наступ- ныя тыпавыя выдавецкія дамовы, узгодненыя з зацікаўленымі ведам- ствамі і арганізацыямі:  Тыпавая выдавецкая дамова на літаратурныя творы;  Тыпавая выдавецкая дамова на творы выяўленчага мастацтва;  Тыпавая выдавецкая дамова на музычныя творы;  Дамова аб выданні ў перакладзе выпушчанага ў свет літаратурнага твора;  Дамова аб выданні ў перакладзе выпушчанага ў свет твора замежнага аўтара (прыкладная форма). Як бачым, у сучаснай выдавецкай практыцы адрозніваюць дамовы па стварэнні:  літаратурных твораў, якія падзяляюцца на дамовы па стварэнні арыгінальных твораў і твораў у перакладзе;  твораў выяўленчага мастацтва;  музычных твораў.

Пры выданні літаратурных твораў прадмет дамовы вызначаецца ўказаннем віду літаратуры, яе жанру, прызначэння. Прадстаўлены рукапіс павінен адпавядаць узгодненай заяўцы, плану, вучэбнай пра- граме, устаноўленаму аб’ёму, вызначанаму аўтарскімі аркушамі. Калі дамова заключаецца на выданне твораў выяўленчага мастац- тва, то яе прадмет вызначаецца ўказаннем назвы, тэмы, сюжэта, віду работы, яе памеру, тэхнікі выканання і г. д. Канкрэтызуюцца тэрміны падачы эскіза (эскіза-макета) твора і арыгінала.

Адносіны перакладчыка з выдавецтвам афармляюцца дамовай аб перадачы твора (перакладу) для выкарыстання, на якую распаўсюдж- ваецца дзеянне Тыпавой выдавецкай дамовы на літаратурныя творы. У сувязі з увядзеннем дагаворнай сістэмы перакладаў выдавецтва не можа выдаваць твор у перакладзе без папарэдняга заключэння дамовы з аўтарам арыгінала. Дамова выдавецтва з аўтарам арыгінальнага твора на пераклад гэтага твора атрымала ў законе назву — ліцэнзійная дамова. Па ліцэнзійнай дамове аўтар арыгінальнага твора дае выдавецтву права (дазваляе) перакласці яго твор на іншую мову (іншыя мовы) і выдаць у перакладзе, але сам не прымае ўдзелу ў падрыхтоўцы вы- дання перакладу. Гэтыя функцыі выконвае перакладчык і выдавецтва. Наяўнасць ліцэнзійнай дамовы ўплывае на ўзаемаадносіны пера- кладчыка з выдавецтвам. Па-першае, аўтар арыгінальнага твора (на падставе ліцэнзійнай дамовы) перадае права перакладу яго твора і вы- дання гэтага перакладу на працягу пяці гадоў з дня заключэння дамовы. Па-другое, пры выданні твора ў перакладзе выдавецтва знаходзіцца ў двайной дагаворнай сувязі: 1) з аўтарам арыгінальнага твора па ліцэн- зійнай дамове; 2) з перакладчыкам па дамове аб перакладзе і перадачы перакладу для выдання. Выдавецкая дамова можа быць заключана на гатовы твор або на твор, які плануецца стварыць. Другая дамова называецца — дамова- заказ (договор заказу). Станоўчыя моманты для выдавецтва ў такой сітуацыі наступныя: 1) выдавецтва атрымлівае магчымасць пазнаёміцца са зместам ру- капісаў, выбраць з некалькіх самыя лепшыя і толькі потым уступіць з аўтарам у дагаворныя адносіны; 2) выдавецтва не рызыкуе згубіць авансавыя сумы, выдадзеныя аўтару, пакуль той працуе над творам; 103 3) выдавецтва не хвалююць пытанні своечасовай падачы рукапісу. Адмоўныя фактары заключэння выдавецкіх дамоў толькі на гато- выя творы заключаюцца: 1) у залежнасці выдавецкай дзейнасці ад аўтарскай ініцыятывы; 2) пазбаўленні выдавецтва магчымасці планаваць тэматыку сва- іх твораў. Гэтыя адмоўныя моманты заключэння выдавецкіх дамоў на гато- выя творы здымаюцца выдавецкімі заказамі, адрасаванымі загадзя вы- браным аўтарам, па папярэдня вызначанай тэматыцы.

Заказчык нясе адказнасць за ідэйна-навуковы змест заказнога выдання. Выдавецтва:  бярэ на сябе адказнасць за выпуск заказнога выдання дамоўленым тыражом і ва ўстаноўлены тэрмін;  адказвае за якасць выпушчанай прадукцыі;  не выплачвае аўтарскі ганарар;  не рызыкуе грашовымі сродкамі ў выпадку нявыпуску работы па незалежных ад выдавецтва прычын (фактычныя затраты выдавецтва ў такой сітуацыі аплачваюцца заказчыкам). Па дамове на выпуск заказнога выдання ўвесь тыраж перадаецца заказчыку, і толькі па ўзгадненні бакоў выдавецтва можа частку тыражу заказнога выдання перадаць ва ўстаноўленым парадку для рэалізацыі праз кнігагандлёвую сетку.

Білет 30

1.Сцісласць тэксту і асноўныя прыёмы выяўлення лішніх слоў.

Шматслоўе заўсёды зацямняе асноўную думку аўтара, аслабляе дзейснасць друкаванага слова, робіць яго менш даступным. Адна з прычын шматслоўя — фармуляванне славеснай формы думкі ў працэсе выкладу, калі сінтаксічная структура фразы загадзя не вызначана. Тады аўтар часцей звяртаецца да маўленчых штампаў або ўсялякімі спосабамі адцягвае выказванне сваёй думкі фразай.

Асноўныя групы лішніх слоў:

1. Дзеепрыметнікі, прыметнікі, дзеясловы, назоўнікі, якімі імкнуцца пазначыць наяўнасць або з’яўленне апісанага або згаданага прадмета (працэсу). Прыклады, наяўныя ў кнізе, паказваюць.

2. Назоўнікі, дзеепрыметнікі, прыметнікі, дзеясловы, даданыя сказы, якімі абазначаецца працэс або дзеянне, калі апісаны прадмет, інакш дзейнічаць ці суадносіцца з іншым прадметам не можа. У зборніку змяшчаюцца артыкулы аб выніках праведзеных даследаванняў.

3. Дзеясловы або аддзеяслоўныя назоўнікі, якія перадаюць дзеянне, ужо абазначанае дзеясловам або назоўнікам, якія стаяць побач. Напрыклад, пішуць: паспяховае ажыццяўленне каардынацыі. Работа па рэалізацыі.

4. Прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі, якія не дапаўняюць характарыстыку прадмета, пазначанага назоўнікам, да якога яны адносяцца. Метад — некаторая сукупнасць аперацый, якія ўжываюцца для рашэння пэўных задач.

5. Узмацняльныя прыслоўі тыпу зусім, вельмі.

6. Словы, якія дублююць сэнс іншых слоў той жа фразы. Апускаць уніз, падымаць уверх.

7. Словы, якія з’яўляюцца пры неапраўданым расшчапленні выказніка-дзеяслова на спалучэнне дзеяслоў + аддзеяслоўны назоўнік. Рэдактар ажыццяўляе праўку рукапісаў. (Трэба: Рэдактар выпраўляе рукапісы).

8. Словы, якія з’яўляюцца па прычыне канцылярскага мыслення. Дзіцячае насельніцтва (дзеці). Бібліятэчныя ўстановы (бібліятэкі).

9. Словы «пытанне», «момант», «задача», «праблема», «рашэнне», ужытыя ў выпадках, калі яны толькі зацямняюць сэнс тэксту. У большасці выпадкаў можна лёгка абысціся без іх. Мэта канферэнцыі разгледзець пытанне аб тым, як аўтар рэалізуе сваю задуму.

10. Неапраўданае ўжыванне ўстойлівых кніжных спалучэнняў, сінтаксічна складаных фраз. Характар выкарыстання вадаёмаў вызначаецца ў залежнасці ад іх стану і складу вады.

11. Словы і словазлучэнні, якія злучаюць часткі тэксту паміж сабой. Нярэдка да іх звяртаюцца без дастатковай падставы: Трэба сказаць, што; Варта памятаць, што...; Звяртае на сябе ўвагу тое, што...

12. Неапраўдана ўжытыя адыменныя прыназоўнікі « у справе», «у галіне», «у адрас», «з боку», «у частцы», «у напрамку» і іншыя. Сустрэліся ў раёне вакзала.

13. Лішнія дапаўненні, удакладненні, якія чытачу зразумелыя з кантэксту. Асноўныя санітарныя патрабаванні для гэтых выпадкаў накіраваны на папярэджанне забруджвання радыеактыўнымі рэчывамі вадаёма. — Мэта санітарных патрабаванняў — папярэдзіць забруджванне вадаёмаў радыеактыўнымі рэчывамі.

Прыемы выяўлення лiшнiх слоў.

1. Вызначэнне сэнсавай ці стылістычнай нагрузкі слоў. Калі слова ці словазлучэнне не мае канкрэтнага сэнсавага ці стылістычнага напаўнення і без іх фраза не губляе свайго значэння, то ад такіх адзінак варта пазбаўляцца.

2. Вылучэнне тыповай славеснай празмернасці. Чалавек, які добра ведае найбольш распаўсюджаныя, тыповыя лішнія словы, здолее выказаць сваю думку сцісла, эканомна. Многія тыповыя лішнія словы сталі настолькі звыклымі, што іх перастаюць заўважаць.