Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

2. Выдавецкая дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе і формы дзяржаўнай падтрымкі кнігавыдання.

Закон "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь" от 29 декабря 2012 года создает благоприятные условия для развития печати в стране. Согласно закону, существующий механизм лицензирования издательской и полиграфической деятельности заменяется механизмом государственной регистрации издателей и производителей печатных изданий. В отличие от лицензирования этот механизм будет носить бессрочный характер.

Новый закон регламентирует все этапы издательской деятельности - от редакционно-издательской подготовки оригинал-макетов и изготовления печатных изданий до их распространения.

В 2015 году была продолжена работа по популяризации национальной литературы, продвижению книжной продукции белорусских издательств.

Крупнейшим знаковым событием, направленным на масштабную пропаганду книги, популяризацию творчества белорусских писателей, поддержку и развитие чтения традиционно стала XXII Минская международная книжная выставка-ярмарка, которая состоялась 11-15 февраля 2015 года

С целью пропаганды и популяризации новинок книгоиздания, издательских проектов, знакомства с новыми именами, творчеством писателей представители издательств, авторы, писатели, специалисты книжной торговли принимали участие в программах телеканалов (Белтелерадиокомпания, Первый национальный телеканал, ЗАО ”Второй национальный телеканал“, ЗАО ”Столичное телевидение“, региональные телеканалы), выступали на Первом национальном канале Белорусского радио, канале ”Культура“, радиостанции ”Столица“.

В целях реализации мер по пропаганде и популяризации книг издательствами на протяжении года проводились всевозможные встречи с писателями, авторами книг, работниками издательств, а также презентации книг, включая крупномасштабные пропагандистские акции при участии широких слоев общественности, официальных кругов, СМИ.

Білет 3

1. Спецыфіка працы беларускіх выдавецтваў з замежнымі партнёрамі.

Мэта міжнароднага супрацоўніцва — забяспечыць хуткае знаёмства народаў з лепшымі ўзорамі выдавецкай прадукцыі, пашырэнне культурных, навуковых, і інш. сувязей паміж людзьмі.

НАБЫЦЦЁ ТВОРАЎ ДЛЯ ПЕРАКЛАДУ:

Выбар выдавецтваў, якія маглі б стаць партнёрамі, можна зрабіць па міжнародных каталогах-даведніках з выдавецкімі фірмамі. Пасля выбару твораў варта звярнуцца ў выдавецтва, якое іх упершыню апублікавала. Выдавецтва пераадрасуе вас да літаратурнага агента аўтара. Калі ж замежнае выданне апынулася выпадковым, трэба высветліць, калі і дзе за мяжой кніга ўпершыню была надрукавана. Рабіць гэта варта па штогодніках замежнай нацыянальнай бібліяграфіі.

Калі першае выданне зроблена пасля 27 мая 1973 г. (дата далучэння да Сусветнай канвенцыі аб аўтарскім праве), трэба купіць правы на выданне, калі раней — можна адразу перакладаць. Ніхто не забараняе плаціць і за тыя творы, якія па законе не ахоўваюцца.

Другое пытанне: ці не набыты ўжо правы на цікавую кнігу якім небудзь іншым выдавецтвам? Высветліць гэта можна звярнуўшыся да праваўладальніка — выдаўца або аўтара. Лепшы спосаб набыцця правоў —паездкі на міжнародныя кніжныя кірмашы. Пры асабістых зносінах усе гэтыя пытанні здымаюцца самі сабой. Аднак пры заключэнні кантракта на кірмашы могуць быць асаблівасці. Калі вас зацікавіла выданне, але вы не рашаецеся адразу набыць на яго правы, то вам прапануюць «узяць кнігу на апцыён». Такая дамова заключаецца на месяц. На працягу месяца можна вывучаць кнігу і вырашаць, набываць яе ці не. Праваўладальнік ў гэты перыяд не можа яе нікому прапаноўваць. Па заканчэнні тэрміну вы паведамляеце партнёру аб сваім рашэнні. Такім жа парадкам і вы можаце прапаноўваюць апцыён на свае кнігі.

ПРОДАЖ ЗАМЕЖНАМУ ВЫДАВЕЦТВУ ПРАВОЎ НА ВЫДАДЗЕНЫ ТВОР:

1) Продаж за мяжу часткі тыражу

Прадаць за мяжу значны тыраж кніг на рус. або бел. мовах, нерэальна. Пакупнікамі такіх кніг могуць быць толькі рус- і беларускамоўныя суполкі і іх кніжныя крамы, універсітэты і інш. навучальныя ўстановы. Прайсці могуць толькі слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі, моўныя падручнікі і некаторыя выданні мастацкай класікі.

Калі ж самастойна выдаваць кнігі на замежных мовах, то трэба падабраць сабе кнігаразмеркавальніка-дыстрыб’ютара. Аднак лепш дзейнічаць праз замежнае выдавецтва-партнёра: ён дапаможа дапрацаваць выданне і распаўсюдзіць яго па сваіх каналах.

Прыкладам супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі з’яўляецца Замежнае паліграфічнае прадпрыемства «Принткорп».

2) Пастаяннае супрацоўніцтва

Супрацоўніцтва можа ісці па розных напрамках: прапанова замежных партнёраў перакладаць свае кнігі; перакладаць за мяжой кнігі бел. выдаўца; распаўсюджваць па каналах замежнага партнёра свае кнігі; выпускаць сумесныя выданні; размяшчаць за мяжой заказы на паліграфічныя паслугі і рэкламу.

3) Аказанне тэхнічных паслуг

Прапаноўваць свае паслугі (вёрстка, друк), калі ёсць тэхнічныя магчымасці, можна ўсім.

Размяшчэнне за мяжой заказаў на паліграфічныя паслугі — самы просты шлях у гэтым напрамку. Калі ў вас няма партнёра-выдаўца за мяжой, то можна звярнуцца да нацыянальных каталогаў-даведнікаў па паліграфічных прадпрыемствах, аналагічных даведнікаў па выдавецтвах праз Інтэрнэт.

Цяпер шматлікія папулярныя часопісы Беларусі падрыхтоўваюцца ў самой краіне, пасля чаго іх друкуюць за мяжой (напр., «Женский журнал).

4) Маёмасныя правы, якія набыты ў нерэзідэнтаў

Перадача правоў ажыццяўляецца на падставе ліцэнзійнай дамовы, якая ўяўляе сабой пагадненне аб перадачы праваўладальнікам правоў на выкарыстанне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Правы вызначаюцца тым, на якой мове твор перадаецца праваўладальнікам ліцэнзіяту. Калі твор не патрабуе перакладу, то права будзе на выданне і распаўсюджванне. Калі твор мае патрэбу ў перакладзе, з заключаецца дамова і на перадачу права на пераклад.

У далейшым выдавецтва можа перакласці твор ўласнымі сіламі альбо з перакладчыкам, з заключэннем з ім дамовы. Тады права на выданне і распаўсюджванне трэба атрымаць ужо ў перакладчыка разам з асобнікам перакладзенага твора.

На практыцы сістэма ўзаемадзеяння аўтараў і выдаўцоў можа прадугледжваць пасярэднікаў (агентаў). Тады дагавор аб набыцці правоў выдавецтва будзе заключаць не з аўтарам, а з пасярэднікам.

У дамове паміж павінна быць зафіксавана, як будуць ажыццяўляцца плацяжы (ліцэнзійная ўзнагарода). Згодна з заканадаўствам арганізацыі могуць купляць валюту для разліку з нерэзідэнтамі за набыццё ў іх маёмасных правоў.

Калі набыццё ў нерэзідэнта правоў на выкарыстанне АІУ(аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці) суправаджаецца набыццём асобнікаў матэрыяльных носьбітаў дадзеных АІУ, то неабходна заключыць асобную дамову пастаўкі. Увоз на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь друкаваных кніг, брашур можа ажыццяўляцца як уласнымі сіламі выдавецтва, так і з дапамогай міжнароднай паштовай сувязі.