Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

2. Канцэпцыя выдання і яе асноўныя складнікі.

Канцэпцыя выдання — гэта мадэль, неабходная для падрыхтоўкі выдання да друку, якая вызначае склад, змест і форму ўсіх элементаў, рэдакцыйна-тэхнічныя і паліграфічныя сродкі выканання кнігі.

У працэсе аналізу:

1) паслядоўна разглядаюцца ўсе элементы выдання (калонлічбы, сп-б афармлення, прынцыпу рубрыкацыі);

2) ацэньваецца якасць элементаў і іх узаемасувязь;

3) правяраецца іх адпаведнасць стандартам;

4) улічваецца працаёмкасць і якасць рэдакцыйна-тэхнічнага выканання;

5) ацэньваецца сістэмнасць, арыгінальнасць і цэласнасць канцэпцыі выдання.

Канцэпцыя выдання залежыць ад 4 асноўных фактараў:

1. Чытацкі адрас — для каго прызначана выданне.Чытацкі адрас выдання залежыць ад полу, узросту, прафесіі, стылю жыцця чытачоў.

2. Прызначэнне выдання: гэта можа даведнік, рэклам. брашура, падарункавы фотаальбом.

3. Характар інфармацыі: выданне можа ўтрымліваць тэкст, малюнкі, тэкст і малюнкі.

4. Тэхнічныя характарыстыкі выдання: выгляд і фармат выдання, колькасць старонак.

АНАЛІЗ КАНЦЭПЦЫI ГАТОВАГА КНIЖНАГА ВЫДАННЯ:

1. Вызначыць канструкцыю выдання, тып друку, аб’ём, якасць матэрыялаў, фармат, афармленне вокладкі. Гэтыя элементы вызначаюцца візуальна.

2. Ацаніць стыль афармлення і дадзеныя на вокладцы. Стыль афармлення вокладкі носіць знакавы характар (строгі шрыфт і залатое цісненне ў выданнях класікі).

3. Вывучыць дадзеныя на тытульным лісце, яго абароце і канцавой старонцы.

Акрамя назвы і імя аўтара тут абавязкова пазначаюцца год і месца

выпуску выдання, а таксама назва выдавецтва. Наяўнасць серыі паказвае на адрас, функцыю і жанр твора.

4. Вывучыць прадмову і (або) уступны артыкул і вызначыць характар іх зместу.

5. Ацаніць узровень навуковасці або мастацкасці тэксту.

6. Ацаніць спосаб рубрыкацыі і характар загалоўкаў у асноўным тэксце.

7. Выявіць нятэкставыя матэрыялы, вызначыць іх функцыі і характар інфармацыі. Пры аналізе нятэкставых матэрыялаў варта звяртаць увагу на 3 асаблівасці: 1) іх функцыю; 2) спосаб сувязі з тэкстам; 3) выкананне.

8. Ацаніць тэкставыя элементы апарата (указальнікі, пасляслоўі і каментарыі).

9. Ацаніць змест (аглаўленне) да тэксту.

10. Ацаніць якасць вёрсткі, эканамічнасць і якасць мастацкага афармлення.

11. Па складзе і ступені прапрацаванасці элементаў вызначыць працаёмкасць рэдактарскай падрыхтоўкі. Трэба вызначыць, што менавіта ў дадзеным выданні магло быць зроблена, што было зроблена рэдактарам.

12. Вызначыць адметнасці канцэпцыі выдання. Галоўнае пытанне: ці была ў выдаўца нейкая асаблівая задума пры падрыхтоўцы выдання, ці атрымалася яе ўвасобіць, а калі не, то па якой прычыне?

Білет 4

1.Рэдагаванне як творчы працэс. Віды рэдагавання. Даведнікі, неабходныя для якаснай працы рэдактара на сучасным этапе.

Рэдагаванне — працэс сумеснай творчай працы рэдактара з аўтарам над арыгіналам з мэтай павышэння светапоглядных, навуковых і літаратурных якасцяў твора, ліквідацыі недахопаў.

Два асноўныя блокі рэдагавання з’яўляюцца ключавымі: агульнае (універсальнае) рэдагаванне і спецыяльнае рэдагаванне.

Агульнае (універсальнае) рэдагаванне прадугледжвае цэласную сістэму працы рэдактара над арыгіналам, якая забяспечвае дасканаласць твора па сэнсе, форме і зручнасці для карыстання. Асноўнымі складнікамі гэтага віду рэдагавання з’яўляецца: ліквідацыя тыповых лагічных і факталагічных памылак.

1.Да лагічных памылак адносяцца: змешванне парадку выкладу; няправільнае абгрунтаванне матывацыі дзеяння; злучэнне ў адзін сэнсавы рад несумяшчальных паняццяў, або паняццяў, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго; падмена паняццяў; неапраўданы паўтор; неадпаведнасць тэзіса і высновы.

2.Факталагічныя памылкі: гістарычнага характару; геаграфічнага характару; друкаванага характару; «лічбавага характару»; «візуальнай» неадпаведнасці.

А таксама: праблемы тэматыкі; кампазіцыі ;аўтарскай пазіцыі; расстаноўкі палітычных акцэнтаў.

Спецыяльнае рэдагаванне дзеліцца на падвіды: літаратурнае, навуковае, мастацка-тэхнічнае.

Літаратурнае рэдагаванне. Мэта — аналіз, ацэнка і выпраўленне літаратурнай часткі твора (удасканаленні мовы і стылю арыгінала, ліквідацыі граматычных, сінтаксічных і стылістычных памылак).

Крытэрыі выбара лінгвастылістычных сродкаў: даступнасць мовы адпаведнай групе чытачоў; выразнасць, яснасць выкладання; поўная адпаведнасць лексічнага рада думкам героя твора або аўтара адпаведнасць стылістыкі выкладання матэрыялаў заяўленаму жанру канкрэтна вызначанага твора.

Навуковае рэдагаванне. Неабходнасць запрашэння вядучага спецыяліста ў той ці іншай галіне навукі. Такі спецыяліст ажыццяўляе навуковае рэдагаванне арыгінала. Асноўная яго задача — аналіз, ацэнка твора і выпраўленне недакладнасцяў з навуковага боку. Тое самае маецца на ўвазе, калі ў некаторых публікацыях гаворка ідзе пра тытульнае рэдагаванне. Імя такога рэдактара пазначаецца на тытульным лісце, які служыць для чытача гарантыяй высокай якасці і самавітасці выдання. Адпаведна патрабаванням выдавецкіх стандартаў імя навуковага рэдактара адзначаецца на тытуле або на адвароце тытульнай старонкі. Мастацка-тэхнічнае рэдагаванне. Мастацкі рэдактар у выдавецкім падраздзеле, як правіла, з’яўляецца спецыялістам з вышэйшай мастацка паліграфічнай адукацыяй. Працэс рэдагавання ўключае: заказ мастацкага афармлення выдання, ацэнка эскізаў, пробных адбіткаў і элементаў мастацкага афармлення вокладкі і змястоўнай часткі выдання з мастацкага і паліграфічнага боку. Тэхнічнае рэдагаванне прадугледжвае дэталёвае ўвасабленне ў матэрыяле мастацкай і графічнай задумы выдання: тэхнічныя параметры набору і вёрсткі, шрыфтавая палітра набору, велічыня шрыфтоў, водступы, спускі і інш. Пэўнае ўяўленне пра мастацка-тэхнічнае рэдагаванне даюць звесткі мастацкі або тэхнічны рэдактар.

Для качественной работы редактор может воспользоваться:

1. Мильчин А.Э. Методика редактирования текста. М. 1982 г.

2. Антонова С.Г. и др. Редакторская подготовка изданий: Учебник / Антонова С.Г., Васильев В.И., Жарков И.А., Коланькова О.В., Ленский Б.В., Рябинина Н.З., Соловьев В.И.; Под общ. ред. Антоновой С.Г., д.ф.н. М.: Издательство МГУП, 2002. 468 с.

2. Агульныя правілы пабудовы апавядання і метадычныя прыёмы рэдагавання такіх тэкстаў.

Повествование — это рассказ, сообщение о каком-либо событии в его временной последовательности. Особенность повествования в том, что в нем говорится о следующих друг за другом действиях. Для всех повествовательных текстов общим является начало события (завязка), развитие события, конец события (развязка). Повествование может вестись от третьего лица. Это авторское повествование. Может оно идти и от первого лица: рассказчик назван или обозначен личным местоимением я. Функция: передать динамику действия, показать, с чего началось и как закончилось действие.

В таких текстах часто употребляются глаголы в форме прошедшего времени совершенного вида. Но, чтобы придать тексту выразительность, одновременно с ними употребляются и другие: глагол в форме прошедшего времени несовершенного вида дает возможность выделить одно из действий, обозначая его длительность; глаголы настоящего времени позволяют представить действия как бы происходящими на глазах читателя или слушателя; формы будущего времени с частицей как (как прыгнет), а также формы типа хлоп, прыг помогают передать стремительность, неожиданность того или иного действия.

Задача редактора — проверить обоснованность и последовательность соблюдения композиционного принципа, при необходимости выправить хронологию, оценить узлы повествования и убрать лишние из них, точнее изложить факты.

Білет 5