Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
диплом палины.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
81.43 Кб
Скачать

Раздзел 1.Гісторыя ўзнікнення і станаўлення дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору бсср.

1.1 Хор Падлесся

Структура часткі:

-задумка Цітовіча стварыць самастойны калектыў;

- рэпертуар хору Падлесся;

-творчы шлях самадзейнага калектыва.

Гісторыя ўзнікнення хору вёскі Вялікае Падлессе дастаткова цікавая. Аб гэтым сведчаць успаміны жывых свядомцаў развіцця калектыву. А пачалося ўсё тады, калі Г.І.Цітовіч яшчэ быў студэнтам біялагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Для навуковай работы ён пачаў збіраць гербарыі. Падарожнічая па Беларусі Г.І.Цітовіч зацікавіўся песеннай народнай творчасцю, і тады ён пачаў збіраць народныя песні.

У 1932 годзе разам з выдатным прафесарам Казімірам Машынскім і вядомым украінскім фалькларыстам-музыказнаўцам Філарэтам Калэсам Г.І.Цітовіч ўпершыню выехаў на Палессе. Аднойчы падарожнічая Генадзь Іванавіч пападае ў вёску Вялікае Падлессе. Там ён праслухаў месцовы хор, які спяваў у чыста народнай манеры. Генадзю Іванавічу было адразу зразумела, што перад ім сапраўдная крыніца народнага мастацтва і што менавіта тут яго чакае цікавая творчая праца. З таго часу і пачалося цеснае і сталае супрацоўніцтва з калектывам, які з’явіўся для яго своеасаблівай лабараторыяй народнай творчасці. На той момант Генадзь Іванавіч запісаў некалькі цікавых песень, сярод якіх асабліва спадабалася “А ў лесе на дубочку”…

Але самае цікавае пачалося ў 1939 годзе, калі Г.І.Цітовіч прыехаў працаваць у Баранавічы адказным рэдактарам на радыё. На той момант ён яшчэ больш актыўна пачынае займацца папулярызацыяй беларуская народнай песні, арганізуе на радыё канцэрты беларукай музыкі, прыцягваючы гэтым прафесіяналаў і аматараў,наладжвае перадачы пра народную творчасць. Неўзабаве адбылася паездка ў вёску Вялікае Падлессе, ад якой засталося велізарнае ўражанне: аўтэнтычныя спевы працягвалі жыццё ва ўсёй яскравасці жанравага і стылявога багацця і прыгажосці арыгінальнага гучання. Як прафесіянал музыкант- этнограф Генадзь Іванавіч адразу зразумеў ступень мастацкай дасканаласці і каштоўнасці гэтага феномену,а як практык убачыў вельмі прывабную перспектыву харавога дырыжора. Такім чынам, ідэі сучаснасці можна было аб’яднаць з ідэяй захавання чысціні традыцыйнага песеннага арыгінала.Аднак галоўнай задачай перад Генадзем Іванавічам было захаванне этнаграфічнасці вясковага ансамбля, а не стварэнне сучаснага калектыва…

Наступны яркі момант быў пачатак 1940 года.У гэтым годзе адбыўся агляд мастацкай самадзейнасці, пасля чаго падляшан уключылі ў склад дэлегацыі першай дэкады беларускага мастацтва ў Маскве.У рэпертуар была ўключана песня “Рэчанька”, якую Г.І.Цітовіч запісаў на Гродзеншчыне. З таго моманту песня стала мастацкай эмблемай спачатку падлескага, а потым і Дзяржаўнага народнага хору. У Маскве хор выступіў на “ура”. У якасці падарункаў спевакам выдалі боты , а песні запісалі на грампласцінку*. Але потым пачалася вайна, жыццё заставіла спыніць дзейнасць калектыва…

Г.І.Цітовіч вяртаецца ў вёску адразу пасля яе вызвалення і пачынае аднаўляць хор. Ён сутыкаецца з праблемай укамплектавання калектыва- не хапае мужчын. Але ўжо праз 2 месяцы дзейнасці хор выступае з канцэртамі ў шпіталях каля Слоніма, Ваўкавыска, Пінска, Лунінца. Водгукам на ваенныя дзеянні ў рэпертуары з’яўляюцца партызанскія песні- “Балада пра партызанку Галіну”, “Нам прыслала Масква падкрапленне” і інш.

*Смешны з пункту гледжання сучаснага чалавека момант,але такі цёплы, яскравы. У ім – і адносіны людзей таго часу да народнага мастацтва і сапраўднае сяброўства, братэрства розных нацый.

Адразу пасля 9 мая 1945 года хор зноў выступае ў Маскве.Водгукі сведчаць аб тым, што калектыў выклікаў вялікае ўражанне. Адразу пасля вяртання з Масквы Г.І.Цітовіч спрабуе працаваць з Маладзечанскім ансамблем,аб’яднанным з палескім( Мазырскім), але ён разумее,што у такім выглядзе калектыў страчвае адзінства і непаўторнасць стылю. І тады Г.І.Цітовіч вырашае вярнуцца назад у Палессе. Хор вяртае свой творчы выгляд. У хуткім часе калектыў выступае з канцэртамі ў Вільнюсе, Луцку, Дубне…