Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
диплом палины.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
81.43 Кб
Скачать

2.3. Хормайстры калектыву

Канстанцін Іосіфавіч Паплаўскі – адзін з першых хормайстраў калектыва, які дапамагаў у стварэнні хору Г.І.Цітовічу.З 1952 года – галоўны хормайстар, с 1958 года – музыкальны кіраўнік, 1967 – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Ў 1974 -75 г. – мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР. Ён быў харошым музыкантам, вялікім знаўцам народнай музыкі.Маючы выдатныя ад прыроды музычныя здольнасці, К.Паплаўскі скурпулёзна адносіўся к сваёй работе. Канстанцінам Іосіфавічам зроблена шмат апрацовак народных песень для народнага хору(«Закаці,закаці ты, яснае сонейка», «Ой, павей,буйны вецярочак» і іншыя).

Іван Канстанцінавіч Абразевіч –хормайстар Народнага хора імя Г.І.Цітовіча. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў вёсцы Вяжышча Віцебскай вобласці Бешанковічскага раёну ў прастой сялянскай сям’і.З маленства добра іграў на гармоніку,на якой навучыўся іграць самастойна.У 1968 гаду паступіў у Віцебскае музыкальнае вучылішча.У 1973 годзе паступіў у кансерваторыю на харавое дырыжыраванне па класу Л.А.Раманоўскай . На працягу вучобы ён паралельна працуе з самадзейнымі народнымі калектывамі,а таксама разам з Міхаілам Паўлавічам працуе з акадэмічным самадзейным хорам Трактарнага завода. Пасля заканчэння кансерваторыі Іван Канстанцінавіч па распрэдзяленню становіцца хормайстрам і па сённяшні дзень працуе галоўным хормайстрам Народнага хору імя Г.І.Цітовіча.Іванам Канстанцінавічам зроблена шмат апрацовак народных песень для ансамбля, а потым для народнага хору(« Бульбачка», «Вяселле», «Белым цветам адзета каліна», «Варэнічкі» і іншыя). Іван Канстанцінавіч – таленавіты чалавек з выдатным музыкальным слыхам. Як хормайстар ён дамагаецца выразнасці і ансамблевай зладжанасці ў партыі,каб яна гучала як адно цэлае, як адзін голас.Фігура дырыжора прываблівае прыгажосцю і артыстызмам, мяккасцю і ўпэўненасцю жэстаў.

Віктар Уладзіміравіч Шыкавец – хормайстар Нацыянальнага народнага хора. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Праходы Мінскай вобласці Барысаўскага раёну.У 1969 годзе паступае ў школу-гімназію імя Ахрэмчыка па класу фартэпіяна і харавое дырыжыраванне .У 1980 годзе паступае ў кансерваторыю на харавое дырыжыраванне па класу М.П.Дрынеўскага. Пасля заканчэння кансерваторыі Віктар Уладзіміравіч па распрэдзяленню працуе хормайстрам Нацыянальнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча. Ім зроблена шмат апрацовак народных песень для народнага хору(«Малітва», «Галасы бароў», «Ой, выходзіць чорна хмара»).Віктар Уладзіміравіч валодае выдатным уяўленнем, добрай фантазіяй і хуткай рэакцыяй.Як кіраўнік вельмі патрабавальны, ясна тлумачыць свае задумы выканаўцам і дасягае мэты. Тэхніка дырыжыравання ясная,панятная, заўсёды лаканічная, даведзеная да аскетызму.

М.П.Дрынеўскі,нажаль,вельмі часта не можа ездзіць на гастролі з хорам, у сувязі з вялікай занятасцю грамадскай дзейнасцю. Таму канцэртамі кіруе хормайстар,які едзе з калектывам. Хормайстры калектыва прытрымліваюцца лініі працы мастацкага кіраўніка хору. Менавіта спалучэнне высокага прафесіяналізму і яркага эмацыянальнага ўздыму дазваляе ім справіцца з дадзенай задачай.