Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
диплом палины.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
81.43 Кб
Скачать

2.2. М.П.Дрынеўскі – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору рб імя г.І.Цітовіча

Структура часткі:

  • Жыццёвы і творчы шлях дырыжора

  • Асаблівы выканальніцкі стыль работы з калектывам

Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч нарадзіўся 12 лютага 1941 года ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці.Мабыць таму што ён нарадзіўся на Палессі было унаследавана стрыманасць і такт, святое станаўленне да сяброўства, уменне выслухаць і паняць любога чалавека.А любові да каларытнага беларускага слова і нацыянальных каранёў абавязаны бацькоўскаму асяроддзю,якое любіла спяваць і спеўнаму акружэнню музычнага побыту. Беларуская народная песня у сваёй натуральнай прыгажосці і разнастайнасці адыграла ролю ў станаўленні слыхавых прыярытэтаў і фарміраванні слыху, а яркая народная гаворка, непараўнальны каларыт палескай пеўчай выканальніцкай манеры сталі той жыватворнай глебай для выхавання прфесійнага музыкальнага слыху і творчых здольнасцяў будучага музыканта.

Маючы выдатныя ад прыроды музычныя здольнасці, М.П.Дрынеўскі ва ўзросце 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж. Ён ужо тады раскладвае на 2-3 галасы,акампаніруе хору на баяне і акардэёне, якім авалодаў сам. Акрамя таго, не многія дырыжоры с 13 гадоў працуюць з самадзейным харавымі калектывамі, не маючы нават элементарных ведаў нотнай граматы.

У 1959 годзе Міхась Паўлавіч паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў ў 1963 годзе. У час вучобы працаваў з народным хорам вёскі Прыбыткі Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў горада Гомеля. Яго працаздольнасць і імкненне да ведаў дазволіла імкліва ператварыцца з «самавукі» ў аднаго з паспяховых вучняў.

У 1963 годзе М.П.Дрынеўскі паступіў ў Беларускую Дзяржаўную кансерваторыю імя А.В.Луначарскага. «Заўважаны» на адным з аглядаў-конкурсаў кампазітарам Ю.В.Семенякай па рэкамендацыі ўжо на 1 курсе быў прыняты памочнікам хормайстра ў акадэмічную капэллу Дварца культуры трактарнага завода. У гады кіраўніцтва ім капэлай - з 1964 па 1968 год-калектыў быў прызнаны лепшым сярод самадзейных капэл Савецкага Саюза. Вялікае ўздзеянне на творчую асобу аказаў Рыгор Раманавіч Шырма, кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР.Ён не толькі дазваляў наведваць рэпетыцыі, але і спрыяў таму, каб капэла Палаца культуры трактарнага завода стала пастаяннай спадарожніцай Дзяржаўнай капэлы.

У 1968 годзе М.П.Дрынеўскі скончыў дырыжорска- харавы факультэт у дацэнта Г.П. Зелянковай, а потым асістэнтуру- стажыроўку ў прафесара В.В.Роўды. Высокі творчы вынік дырыжыравання быў адзначаны на справаздачным канцэрце ў філармоніі складаным двайным хорам С. І. Танеева «Па горах дзве хмурных хмары» ў выкананні студэнцкага хора.М.П.Дрынеўскі праявіў сябе як дырыжор, кіраўнік хорам і здольны падпарадкаваць сабе атмасферу інтэнсіўнага гучання танееўскай паліфоніі. Пасля заканчэння кансерваторыі быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 года – галоўны хормайстар, а з 1975 года – мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага хору БССР.

Дырыжор, фалькларыст, этнограф, вялікі знаўца народнай музыкі Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс, сфарміраваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Г.П.Зелянкова адзначала, што «М.П.Дрынеўскага вылучае здзіўляючае адзінства таленту і працавітасці. Ён мае цудоўныя прыродныя якасці – выдатны гарманічны і тэмбравы слых, ён вельмі пластычны ў дырыжорскай тэхніцы, глыбока і арганічна адчувае харавую музыку.Але самае галоўнае, што так прываблівала ў маладым дырыжору,- гэта яго трапяткая і шчырая любоў да народнай песні. Усё гэта, безумоўна, спрыяла прафесійнаму росту артыстаў хору, умацаванню аўтарытэту нацыянальнай музычнай школы».

М.П.Дрынеўскі працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г.І.Цітовічам, самабытна інтэрпрэтуючы і аранжэруючы народныя песні (ім зроблена больш за 50 аранжыровак і апрацовак).Сярод іх: «Як пайду я дарогаю», « Ночы мае,ночушкі», «Ой, у полі туманочкі»,« Не сячы мяне, Ясю»,« Ой, зіма» і іншыя, якія з поспехам выконвае не толькі Народны хор імя Цітовіча, але і іншыя прафесійныя і самадзейныя харавыя калектывы.

Да 60-годзя з дня нараджэння М.П.Дрынеўскага рэжысёрам У.Арловым быў зняты відэафільм «Як пайду я дарогаю», у якім адлюстраваны асноўныя этапы яго творчай дзейнасці, як кіраўніка вядучага музычнага калектыву. Назва фільма ўзята з беларускай народнай песні ў даапрацоўцы М.П.Дрынеўскага. Сваёй самаадданай працай, добрасумленнымі адносінамі да справы М.П.Дрынеўскі падае яскравы прыклад служэння Айчыне, беларускаму песеннаму мастацтву.

М.П.Дрынеўскі неаднаразова ўзнагароджваўся дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі: «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР» (1978 г.), лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1982 г.), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986 г.), «Народны артыст БССР» (1987 г.), медаль Францыска Скарыны (1990 г.), ордэн Францыска Скарыны (2002 г.). М.П.Дрынеўскі з'яўляецца прафесарам кафедры харавога дырыжыравання беларускай акадэміі музыкі, старшынёй праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, членам камітэта па прысваенню Дзяржаўных прэмій ў галіне літаратуры і мастацтва. З 1995 года – старшынёй рэспубліканскага Журы Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур.

«- Шчыра кажучы,- кажа Міхась Паўлавіч,- асабіста я і мае калегі- музыканты па сумеснай працы з хорам настойліва і цвёрда прытрымліваемся выканальніцкіх традыцый заснавальніка нашага калектыву. Клапатліва захоўваем нацыянальны стыль і своеасаблівы непаўторны каларыт. Ніякія модныя плыні сучаснага мастацтва, ніякія сумніўныя прыёмы масавай культуры не могуць збіць нас з толку і змяніць нашы творчыя прынцыпы…»

Як вядома, у Беларусі існуе некалькі традыцый народных спеваў. У прыватнасці, адрозніваюцца паміж сабой традыцыі шматгалосага выканання народных песень на Палессі і аднагалосага – у Паазер’і на Віцебшчыне. Міхасю Паўлавічу найбольш блізкая самая багатая і маляўнічая песенная манера палешукоў, у якой вельмі выразна гучыць верхні голас, дапоўнены шматлікімі падгалоскамі.

Цудоўна,калі кіраўнік знаходзіць ў музыкантах сваіх аднадумцаў. Тады раскрываюцца патэнцыяльныя магчымасці і дырыжора і калектыву. Многія дырыжоры імкнуцца да абсалютнай улады,да дыктатуры. Сёння гэта проста немагчыма. Сучасныя музыканты, у прыватнасці харысты, - шырока адукаваныя людзі, і пры гэтым не толькі ў музыцы. Ім не патрэбны дырыжор дзеля таго, каб паказаць, дзе спяваць цішэй, а дзе- гучней. Усё гэта пазначаецца ў нотах. У музыцы складана зразумець задуму кампазітара, кожны гук, ноту можна трактаваць па-рознаму. Таму галоўная задача дырыжора – раскрыць кампазітара, зразумець яго асноўныя ідэі. Аднак гэта можна зрабіць толькі разам, з дапамогай харыстаў.Нельга дасягнуць поспеху прымусам, ператварыць музыкантаў ў сляпых выканаўцаў чужой задумы. Толькі звязанасць,толькі асэнсаванне таго, што мы ўсе разам займаемся агульнай справай, можа даць жаданы вынік.

Але самае галоўнае,што імкнецца развіць М.Дрынеўскі ў спевакоў,- гэта мастацкае ўспрыманне рэчаіснасці, каб яны не проста выконвалі песні, а стваралі цэласныя яскравыя мастыцкія вобразы, перадавалі ўсю гаму пачуццяў, іх хараство і глыбіню. У гэтым артыстам дапамагаюць выдатныя якасці М.Дрынеўскага як дырыжора. У кожным творы ён адчувае драматургію, умее дакладна знайсці кульмінацыю, умела падкрэсліць яе кантраснымі гучаннямі. Тут дастаткова прыгадаць хоць бы некалькі твораў, напрыклад, песні «Сядзяць у абдымку ветэраны», «Беражыце маці».

М.Дрынеўскі доўга і ўпарта працуе над кожнай фразай, чысцінёй інтанацыі. Яго інтэтпрэтацыям харавога гучання ўласціва не толькі нацыянальная своеасаблівасць, але і яскравасць і выразнасць. Працуючы над творам праяўляецца як фалькларыст, які ведае рэгіянальныя і жанравыя асаблівасці народнага мастацтва. Пранікаючы ў кантэкст, а затым падтэкст песні, спасцігае культуру, час падзеі, якое абумовіла з’яўленне дадзенай песні. Працуючы над духоўнымі творамі вялікую ўвагу надае чысціні інтаніравання, драматургічнаму выбудоўванню формы, выяўленню тэмбрава-каларыстычных дэталяў.

Талент-гэта не проста падарунак нябёсаў, а тытанічная праца гэтага мастака з невычэрпнай дапытлівасцю. Музычны і паэтычны фальклор Беларусі стаў асноўным ў працы М.П.Дрынеўскага. Ужо на самым пачатку творчага шляху ён зразумеў,як многа можа расказаць народная песня, калі ведаць яе мастацкую прыроду: «Выразныя магчымасці народных песень невычарпальныя, як палескія крыніцы. У залежнасці ад намеру дырыжора адна і тая ж песня можа раскрывацца ў самых нечаканых ракурсах. Але ж калі ты не падрыхтаваны да работы з ёю, не ведаеш законаў і абыякавы да яе прыгажосці, ты нічога не здолееш зрабіць».

Міхаіл Паўлавіч ніколі не рэпеціруе напаўсілы, а заўсёды з поўнай аддачай. Пра гарачасць асобы,эмацыянальны тэмперамент дырыжора ўсе ведаюць. Сапраўды так, але гэта не той тып тэмпераменту, які захліствае. Яму ўласцівы гранічна адточаны дырыжорскі жэст, адсутнасць усякай мітуслівасці ў рабоце.Пры велізарнай фізічнай і эмацыянальнай нагрузцы ў Дрынеўскага ніколі не адчуваецца напружання ў дырыжыраванні. Усе рухі- натуральныя і пластычныя.Выразныя, «пявучыя» рукі дапамагаюць дасягнуць кантылены галасоў, адлюстраваць адценні і пераходы ў гучанні груп.

За знешняй бездакорнай ураўнаважанасцю адчуваецца вялікі эмацыянальны зарад.Аднак Міхась Паўлавіч ніколі не пераходзіць мяжу стрыманай дзелавітасці,не павышае голасу.Аніводнага недакладнага слова, жэста, аніводнай змарнаванай секунды. Усё проста, дакладна і зразумела. Музыка нараджаецца нібыта без асаблівых намаганняў, у сваім натуральным, дакладна знойдзеным гучанні і інтэрпрэтацыі.

На рэпетыцыях праяўляецца здольнасць да дапрацоўцы дэталяў, да давядзенні, удасканаленню першапачатковага замысла.Выканаўцы пастаянна адчуваюць эмацыянальнае ўздзеянне. Менавіта гэта якасць разам з яркім артыстызмам і режысёрска-акцёрскім дарам дазваляюць яму як мага дакладней прадставіць хору ўнутраную сутнасць інтэрпрэтаванага творы. Працуючы над сваімі апрацоўкамі стварае перад хорам жывапісных карцін гэтых твораў. Працуючы над драматычным па змесце творамі асабліва ярка выяўляецца яго псіхалагічнае ўздзеянне на хор. Глыбокае ўнутранае засяроджванне вакол твора нібы прыкоўвае да яго ўвагу хору. Яго жэст скупы і лаканічны, у ім няма ніводнага лішняга руху. Дырыжыруя з напаўзачыненымі вачыма ён апускаецца ў слыхавую атмасферу твора.

Прынцыпы работы М.Дрынеўскага:

  1. Аснова рэпетыцыі-атмасфера строгай сканцэнтраванасці, арганізаванасці і ўважлівасці.

  2. Аснова працы-бездакорнае веданне і прафесійнае стаўленне да нотных матэрыялах.

  3. Дырыжор павінен ва ўсім імкнуцца да ўвасаблення кампазітарскай задумы ў харавым гучанні.

  4. Дырыжор павінен быць стрыманы ў жэстах і словах.

  5. Дрыжор павінен не дапускаць бязмэтнага паўтарэння.

  6. -залішне не стамляць хор.

  7. самае галоўнае-штохвіліны захапляць хор у творчы працэс, зацікаўліваць адухоўленай працай.

Міхась Паўлавіч валодае моцным, валявым характарам і шчырай дружалюбнасцю.Чалавек,у якім злучаюцца майстэрства і бязмежнае працавітасць, любоў да справы, патрыятызм, вонкавае абаянне, досціп і дзіўна тонкі гумар. Ён заўсёды ўважлівы да людзей, арганізаваны і дысцыплінаваны. Менавіта такі чалавек можа кіраваць такім вялікім калектывам.

М. Дрынеўскі – адзін з тых дырыжораў, хто пастаянна і са шчырай любоўю папулярызуе беларускую народную музыку і творы нацыянальных кампазітараў. Гаворачы пра народную песню, Міхась Паўлавіч падкрэслівае адну з галоўных яе якасцей – здольнасць расказаць пра чалавека усё: і пра тое, як жылі яго продкі, як змагаліся, абараняючы радзіму, сеялі хлеб і кахалі.На думку дырыжора, цуд заключаецца ў тым, што не толькі эпоха, але кожны музыкант можа выказаць у ёй сябе.

Старанны, прадуманны падбор спевакоў, інструменталістаў, танцораў, пастаянная вакальна – харавая работа, выхаванне культуры спеву як у народнай манеры,так і ў акадэмічнай, назапашванне рэпертуару, арганізацыя канцэртаў – усё гэта клопаты мастацкага кіраўніка. На канцэртах дасягаецца арганічная сувязь паміж народнай творчасцю і прафесійным пеўчым мастацтвам, якая дазволіла зрабіць стройны спектакль - і гэта велізарная заслуга Міхаіла Паўлавіча.

Вось што кажа беларускі кампазітар Вячаслаў Кузняцоў :«Калектыў валодае велізарным патэнцыялам, які ў межах канцэртнай праграмы не заўсёды аказваецца рэалізаваным. Народны хор наогул надзелены асаблівай энэргіяй, якой няма ў акадэмічных хароў. Гэты ж калектыў, дзякуючы намаганням свайго кіраўніка, у найбольшай ступені адпавядае аўтэнтычнаму гучанню. Міхась Дрынеўскі – майстар вышэйшага ўзроўню, які ўсёй сваёй існасцю адчувае глыбіню народнай інтанацыі»[№23,с.23].

Яшчэ адзін з бакоў дзейнасці Міхаіла Паўлавіча – выхаванне маладых хормайстраў у Акадэміі музыкі.Гэта надзвычай добразычлівы, вытрыманы і разумны педагог. Яго заняткі заўсёды цікавыя, таму што сам захоплены працай са студэнтамі. На яго думку, педагагічная дзейнасць – гэта адзін з бакоў творчай працы. Міхаіл Паўлавіч заўсёды ўлюбёны ў музыку і ўмее гэта пачуццё перадаць іншаму, заразіць ім, натхніць. Прафесар патрабуе ад вучняў дакладна прытрымлівацца аўтарскага тэксту, уважліва сачыць са знешняй формай дырыжыравання. Студэнтам важна не толькі бездакорна ведаць нотны тэкст самога твора, але і ўмець пранікнуць у дух эпохі, вывучыць гісторыю яго ўзнінення. Больш за 30 гадоў Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі працуе ў Акадэміі музыкі і за гэты час выхаваў шмат музыкантаў. Адны з іх сталі педагогамі, іншыя прысвяцілі сябе выканальніцкай дзейнасці. Сярод іх А.Шут – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Музыкальная капэлла “Санорус”, В.Шыкавец – хормайстар Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча, Л.Бурак – кіраўнік Камернага хору ў г.Пінску…. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да харавога мастацтва і творчае станаўленне да выканання музыкі.

На сённяшні дзень М.Дрынеўскі па праву прызнаны адным з буйнейшых дырыжораў рэспублікі. Аднак шмат сіл, тэмпераменту і душы аддае ён грамадскай дзейнасці, якая звязана з развіццём музычнай культуры Беларусі, з’яўляецца старшынёй праўлення беларускага Саюза музычных дзеячаў, старшынёй і членам журы многіх святаў песень і, харавых конкурсаў і фестываляў як народнай, так і акадэмічнай музыкі.