Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
диплом палины.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
81.43 Кб
Скачать

Раздзел 3. Праблемы калектыва ў сучасным свеце

Народная песня, якая перадавалася з пакалення ў пакалення, - вялікая духоўная каштоўнасць.На першы погляд цяпер народная песня гучыць шырока. Напісана шмат апрацовак, вакальных і інструментальных п’ес, створаных на аснове фальклору. Пісаць у народным стылі стала нейкай модай.Міхаіл Паўлавіч сцвярджае,што гэта даволі небяспечная з’ява, свайго роду нейкая спекуляцыя на народнай песні.Створаныя штучна, механічным шляхам, многія такія творы не спрыяюць станаўленню мастацкага густу,засмечваюць сам жанр песні, не нясуць ні духоўнай асалоды, ні пазнання жыцця, ні эстэтычнага хараства, прыгажосці мелодыі. Многія кампазітары бяруць народную мелодыю ці словы і робяць з ёй што хочуць.Гэта сведчыць аб тым, што адсутнічае агульная культура, пашана да спадчыны народа. Замест таго каб прслухоўвацца ў песню, пазнаваць яе асновы, «напаўкампазітары» займаюцца канструяваннем, вядуць спаборніцтва ў гарманічным скажэнні першароднага, у пагоні за навіной. «Галоўнае ў народнай песні- зберагчы тое зярнятка, тое сэрцайка, самае галоўнае, што ў ёй ёсць, - чысціню, вобразнасць. Можна толькі падкрэсліць, адцяніць самае прыгожае, але падыходзіць да работы трэба адказна, добрасумленна, не вытручваць усё жывое, непасрэднае, першароднае, тое, што выкрышталізавалася ў стагоддзях. Імкненне паспець за сучаснасцю, пакласці народную песню на рытмы, якія не ўласцівыя беларускай музыцы, беларускаму характару, адмоўна адбіваецца на песні. І нельга тады апраўдвацца, што гэта, маўляў, патрабаванне часу» - кажа Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.

Фальклор – аснова культуры і нацыянальнае аблічча народа, аднак адносіны да гэтай культурнай спадчыны ў розныя гады нашай гісторыі былі розныя. Адной з галоўных праблем,якой сутыкаецца калектыў, з’яўляецца незацікаўленасць моладзі ў народнай творчасці.Маладое пакаленне на сённяшні дзень большую частку сваёй увагі адводзіць новым напрамкам у музыцы, якую прапагандуюць па тэлебачанню і радыёвяшчанню. Многія сродкі масавай інфармацыі не спрыяюць захаванню сапраўднага мастацтва – прапаганда поп-музыкі, псеўда – народнага аказвае дрэнны ўплыў на мастацкі густ людзей. Слухачамі народнай песні з’яўляюцца людзі, больш пажылога ўзросту і людзі, якія займаюцца ці звязаны з музыкай. Па сапраўднаму адбываецца «барацьба за слухача».

Народнай песні патрэбна папулярызацыя па сродкам масавай інфармацыі( тэлебачанні, радыёстанцыі, часопісы і г.д.). Для гэтага патрэбна моцная матэрыяльная падтрымка, якой у калектыва на сённяшні дзень,нажаль, няма.Таксама вельмі цяжка і складана вывезці за мяжу вялікі калектыў.

Як адзначае галоўны хормайстар,адной з галоўных праблем на сённяшні дзень з’яўляецца тое,што ў калектыў прыходзяць спевакі з рознай вакальнай падрыхтоўкай і манерай спеваў. Адукацыю яны атрымоўваюць як у Дзяржаўным універсітэце культуры, так і ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Гэта патрабуе ад кіраўнікоў калектыва вялікага прафесіяналізму і намаганняў , каб хор гучаў у адной вакальнай манеры.