Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел литерат - учебник 7 класс

.pdf
Скачиваний:
35
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
1.05 Mб
Скачать

трава на зал³¢ных лугах паднялася ¢ пояс, бульба зацв³ла, запахла ¢сюды сырадоем, ц¸плай зямл¸й, гуркам³. Кольк³ багацця адразу ³ зацв³ло, ³ забуяла на зямл³!

ßхаджу па ляску. Мне трэба зрэзаць вудз³льна. З нажом-складанчыкам у руцэ я падыходжу да бярозк³, до¢га аглядаю яе.

²ду сабе далей. Да наступнай бярозк³.

ßлюблю таксама восень з яе першым³ ясным³ дням³, дажджом, з першым³ замаразкам³ ³ маразам³. А з³ма! А першы снег! А ³ней на дрэвах ³ л¸д на рацэ! I конь, запрэжаны ¢ сан³, што ³мчыцца некуды дал¸ка па дарозе!

ßсяджу дома пасля школы ³ чытаю кн³гу. На дварэ першы сняжок ³ першы дужы мароз³к. ²сц³ н³куды не хочацца. Раптам пад акном м³льганула постаць Янк³ Марка¢цова — майго аднакласн³ка.

ßспакойна сяджу за сталом, чакаючы, кал³ ¸н зойдзе ¢ хату. Рыпяць дзверы. За перагародкай чуваць Янка¢ голас:

— Добры дзень, ц¸тачка! — Гэта ¸н з ма¸й мац³ в³таецца.

— Добры дзень, Янка, — кажа мац³.

— Антон дома?

— Дома. Кн³гу чытае. Заходзь.

Янка ¢вальваецца да мяне, цяжка дыхаючы.

— Я зараз такое дз³ва бачы¢, што ³ не паверыш. Хадзем, пакуль не позна. Там стольк³ народу сабралася — як не з усяго калгаса. Я табе н³чога не раскажу, гэта трэба пабачыць.

— А ты скажы.

— Не, — махае рукам³ Янка. — Такое не раскажаш! Хутчэй апранайся, бо яшчэ спозн³мся.

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

201

 

ßпаслухмяна кладу кн³гу, апранаюся, ³ мы выходз³м з хаты.

Янка вядзе мяне за в¸ску, да рэчк³. На ¢згорку мы прыпыняемся. Адсюль ужо в³даць рэчку ³ вял³кае балонне1, ус¸ зал³тае вадою. Пад узгоркам ста³ць немалы нато¢п мужчын ³ кабет, а перад ³м³, па чыстым л¸дзе, катаецца на каньках чалавек, апрануты ¢ вязаны ц¸мна-с³н³ ф³зкультурны касцюм, на галаве ¢ яго шарсцяны берэт. Ды як катаецца! Такога я яшчэ ³ не бачы¢. Па крузе. То перадам ³мчыцца, то сп³ной, то раптам як пачне кружыцца, што тольк³ берэт м³льгае, а тады разгон³цца ³ ³мчыць на адной назе.

— Хто ж гэта так³? — пытаюся я ¢ Янк³.

— Адгадай, — адказвае. — Век не адгадаеш. Збегл³ мы з узгорка да балоння, ³ тут я ¢трапе¢: каталася Эма Пшан³чная. Прыгожая, зграбная, дужая, яна ¢пэ¢нена нас³лася па л¸дзе на зайздрасць мне ³ ¢с³м. Кабеты перашэптвал³ся ³ к³вал³ галовам³: вось дык аграномава дачка!

ߢспомн³¢ апошнюю сустрэчу з ¸ю на вул³цы,

³мне стала ясна, што дарэмна я радава¢ся сва¸й перамозе над ¸ю.

V

Гэтую ноч я амаль не спа¢. Зайздрасць не давала мне спакою. Што за такая вучан³ца ¢ нас? Кал³ яна паспела навучыцца так здорава бегаць на каньках? Успам³наючы яе, я ¢с¸ больш адчува¢ незразумелую для сябе трывогу. Нешта новае, хвалю-

_________

1 Áàëî´ííå — í³çê³ çàë³¢íû ëóã êàëÿ ðàê³.

202

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

 

ючае падступалася да мяне. Я злава¢ся на яе ³ чамусьц³ радава¢ся гэтай сва¸й злосц³. Радасць запа¢няла мяне ¢с¸ больш ³ больш. I раптам мне падумалася: а што кал³ я куплю каньк³ ³ навучуся катацца так, як гэтая Эма? Вучыцца буду дзенебудзь на дал¸кай крын³цы, каб н³хто не бачы¢. Пакуль пойдзе снег — часу хоп³ць. А тады адразу здз³¢лю ¢с³х...

Гэтая думка захап³ла мяне. Ды як! Ужо ран³цою я пача¢ прас³ць у бацьк³ грошы на чарав³к³

³каньк³. Бацька н³кол³ ³ н³ ¢ чым мне не адма¢ля¢.

Каньк³? — тольк³ ³ перапыта¢ ¸н. — Добра. Да¢но трэба было табе навучыцца на каньках хадз³ць. За¢тра я еду ¢ райцэнтр ³ прывязу табе каньк³.

I вось яны перада мною — новыя чарав³к³ з прыкручаным³ нажав³кам³. Я паз³раю на ³х ³ дз³¢- люся: як гэта я, жывучы ля рак³, не ме¢ канько¢? Але на л¸дзе мой настрой мяняецца.

Я ³ду да самай дал¸кай крын³цы, дастаю з-пад палы чарав³к³ з канькам³ ³ пачынаю пераабувацца. Потым ступаю на л¸д. I не магу ¢стояць: мае ног³ ко¢заюцца — адна ¢лева, другая ¢права, ³ мяне як хто зб³вае на дол. Мне роб³цца сумна: дарэмна я ¢с¸ гэта надума¢. Не дагнаць мне яе. Я падымаюся

³адразу ж падаю яшчэ раз. Але бл³зка н³кога няма,

³я настойл³ва пачынаю трэн³равацца ³ ¢с¸ падаю на л¸д ³ бокам, ³ сп³наю, ³ жыватом. Урэшце к канцу дня мне ¢даецца ¢с¸ ж праехацца на каньках добрыя гон³... Я весялею.

У нас вечарам³ бывае вельм³ прыгожа. Успыхвае электрычнасць у вокнах хат, запальваецца л³хтар на вул³цы ля крамы. Ц³сне мароз, дрэвы стаяць

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

203

 

у ³не³. У калгасным клубе пачынаецца к³но. Папыхвае парав³к у школьнай майстэрн³. Тольк³ мяне няма н³ ¢ к³но, н³ ¢ школе, н³ ¢ клубнай б³льярднай. Я ¢ гэты час нясуся па рэчцы на каньках. Л¸д спявае пад ма³м³ нагам³. Мне горача. Твар аж палае ад гарачын³. Над рэчкай, у глыб³н³ неба, гараць вял³к³я ³ малыя зоры. Па берагах у цемен³ м³льгаюць лазовыя кусты. Я адз³н. Штуршок за штуршком па зна¸май дарозе.

Н³кога няма на рацэ. Цемень, л¸д, вецер ды я! Адз³н адным. Што там цяпер роб³ць гэтая Эма? Пэ¢на, у к³но пайшла, а можа, дома ¢рок³ вучыць. I зус³м не ведае, што я тут адз³н на рэчцы. I не трэба, каб ведала. Мне добра. А Эма хай сабе сядз³ць там адна. Хай думае, што яна лепшая за мяне. Мне ¢с¸ ро¢на. Мне добра вось так, аднаму, успам³наць пра яе. Зорны халодны вечар. Траш- чыць мароз. А я катаюся ³ ¢с¸ думаю, думаю. Дарэмна я тады не загавары¢ з ¸ю. З ¸й можна, бадай, ³ пасябраваць. Але ж кал³ б пасябрава¢, дык х³ба бы¢ бы я цяпер вечарам адз³н на рэчцы? Прэч, прэч так³я думк³...

У в¸сцы тухнуць агн³. Позна, а я ¢с¸ яшчэ катаюся. Мне добра, прыемна, ³ здаецца мне, што я чую лепей. Вунь загрымела дал¸ка наперадзе, аж гул пайшо¢ — гэта л¸д трэсну¢. А вось зацахл³ла, залескатала — дал¸ка на чыгунцы поезд ³дзе. Прайшо¢, ³ сц³хла, тольк³ сабак³ ¢ в¸сках брэшуць. Ц³шыня. Зоры, як жывыя, перам³ргваюцца ¢ небе. Мне пачынае падабацца мая адз³нота. А наперадзе? Што чакае мяне наперадзе? Нарэшце я рашуча зварочваю на балонне, пад’язджаю да берага. У кустах ск³дваю чарав³к³ з канькам³, насо¢ваю вал¸нк³ ³

204

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

 

³ду ¢ в¸ску. Каньк³ нясу пад палой, каб н³хто не ¢бачы¢, кал³ сустрэнецца. Наперадзе ¢ мяне — прыемны, здаровы сон.

VI

Ну ж ³ дзяньк³ пачал³ся! Гэта ж не жартачк³ — навучыцца катацца на каньках так, як Эма! Без усяк³х падказа¢. Першы дзень я бы¢ ³ нос павес³¢. У мяне балел³ ³ бак³, ³ сп³на, ³ ног³. А тут яшчэ я некальк³ разо¢ выця¢ся аб л¸д ³ каленкам³, ³ бокам. ²шо¢ дадому ³ дума¢, што я самы нешчасл³вы на свеце чалавек. Дома, павячэра¢шы, адразу ¢па¢ на ложак ³ засну¢ як заб³ты. Мне сн³лася рэчка, с³н³ л¸д. ¨н бы¢ вельм³ сл³зк³. Я пада¢, стагна¢ ад болю, але не прачына¢ся. Наза¢тра ³сц³ з канькам³ на рэчку мне не хацелася. Але ж перад вачыма ¢весь час стаяла Эма. I вось пасля ¢рока¢ я зно¢ пача¢ зб³рацца. Апрану¢ лыжны касцюм, п³нжак, схава¢ чарав³к³ з канькам³ пад палу ³ пада¢ся на рэчку. ²шо¢ без н³якага жадання, як па прымусу. Хаце¢ нават вярнуцца з па¢дарог³, але перадума¢: яшчэ с¸ння паспрабую. У кустах ск³ну¢ вал¸нк³, абу¢ся ¢ чарав³к³, ск³ну¢ п³нжак. I пачалося тое самае. Адз³н раз праеду, адз³н раз павалюся. Аднак жа ¢ гэты дзень выходз³ла ¢с¸ лепей. Я трох³ стая¢ на каньках, хоць ³ змары¢ся так, што пот цурком л³¢- ся па твары. Вечарам я ¢жо ката¢ся. Пра¢да — дрэнна, але ж гэта бы¢ тольк³ друг³ дзень! Цяпер я ¢жо не сумнява¢ся, што ³ адз³н навучуся хадз³ць на каньках. Тут патрэбна тольк³ вытрымка, настойл³васць. Кал³ мне было цяжка, я садз³¢ся адпачы- ваць ³ ¢я¢ля¢ сабе той дзень, кал³ праеду перад Эмай на каньках. Я ¢я¢ля¢, як будуць дз³в³цца

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

205

 

зна¸мыя ³ сябры, якой разгубленай будзе Эма. Гэта надавала мне с³лы ³ заахвочвала мяне. I я зно¢ пачына¢ катацца.

Але раптам мяне ахап³¢ непакой: а як хтонебудзь убачыць ды ¢с³м раскажа? Мяне к³дала нават у холад ад гэтай думк³. Пра¢да, месца глухое ³ дал¸ка ад дарог³...

Рук³ ³ ног³ мае ад няспынных трэн³ровак нал³вал³ся с³лай. Я адчува¢, як з кожным дн¸м ус¸ больш тужэюць мускулы, а рух³ робяцца больш разважл³выя ³ дакладныя. Чым лепш удавалася мне ко¢занне, тым весялейшы я раб³¢ся. I наста¢- н³к, ³ вучн³ пачал³ паз³раць на мяне, як мне здавалася, са здз³¢леннем.

Першы ¢стрывожы¢ мяне мой сябар Янка Марка¢цо¢. Неяк на перапынку ¸н запыта¢ся:

Слухай, Антон, чаго гэта ты ходз³ш кожны дзень на раку? Што ты там роб³ш?

А за Янкам ³ ³ншыя пачал³ чапляцца:

Што гэта ¢ цябе за паходы так³я?

Тут ужо я не на жарт спалоха¢ся: а што, як высачаць ды да часу пра ¢с¸ дазнаюцца? Пра тое, што вучуся катацца, ведал³ тольк³ бацька ды мац³ — ³ больш н³хто.

Каб не рызыкаваць, я змян³¢ распарадак дня. Урок³ пача¢ рыхтаваць адразу пасля школы, а ве- чарам, як тольк³ пачне цямнець, — на л¸д. I вось ³мчу, любуючыся зманл³вым разл³вам электрыч- ных агн¸¢ у цемен³. I такое тады ¢с¸ добрае ¢спам³наецца. Успам³наецца К³ц³ з рамана Льва Талстога «Анна Карэн³на». Як яна здорава каталася на каньках! Успам³наюцца школа, наста¢н³к³, Эма. Аднойчы я нават канькам³ на л¸дзе вып³са¢ гэтае ³мя.

206

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

 

Добра было б прамчацца ¢два³х па л¸дзе навыперадк³. Ды для гэтага мне яшчэ трэба трэн³равацца ды трэн³равацца! Але чаму я пав³нен вучыцца адз³н? I ¢с¸ больш ³ больш пачало з’я¢ляцца ¢ мяне жаданне: выйсц³ на каньках удзень на балонне, кал³ там будзе катацца Эма Пшан³чная.

VII

У наступны дзень я бяру каньк³ ³ бягу на л¸д. Эма ¢жо там — пра гэта мне сказа¢ Янка Марка¢цо¢, якому я яшчэ ¢чора адкры¢ свой сакрэт. Ясны з³мовы дзень. Чысты л¸д аж з³хац³ць на сонцы. Зграбная яе постаць у вязаным касцюме м³льгае перада мною. Вось Эма роб³ць круг. Вось роб³ць васьм¸рку. Раптам ³мчыцца на адной назе, потым кружыцца на месцы. I зно¢ — ³мкл³вы бег.

Ужо няма на беразе нато¢пу, як гэта было спа- чатку. Канечне, я бы¢ бы рады, каб был³ на беразе людз³. Няхай бы падз³в³л³ся, як я катаюся. Але ж гэта не так ужо важна. Важна, што я навучы¢ся. А слава — яна прыйдзе пасля, кал³ тольк³ ¸й трэба будзе прыйсц³.

Каля л¸ду я ск³дваю вал¸нк³, аддаю ³х Янку, а сам абуваю чарав³к³ з канькам³.

Эма спыняецца ³ паз³рае на нас. Я падхопл³ваюся ³, на здз³¢ленне Янк³, смела ³мчуся па л¸дзе. Я раблю спачатку круг — зус³м так³, як яна. Потым васьм¸рку. Потым ³мчуся на адной назе. Ус¸ гэта выходз³ць у мяне проста. Не горш, мус³ць, чым у яе. Потым я ³мчуся на¢прост — аж пад самы дал¸к³ бераг. Яна не вытрымл³вае ³ зрываецца ¢след за мною. Але ж х³ба ¸й дагнаць мяне!

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

207

 

Стольк³ дз¸н ³ вечаро¢ бы¢ я на л¸дзе. Усю восень ³ пачатак з³мы!

Пад берагам я раблю яшчэ адз³н круг ³ спыняюся. Яна — расчырванелая, здз³¢леная — пад’язджае да мяне.

Антон, — з усмешкай пытае яна, — кал³ гэта ты навучы¢ся катацца на каньках?

А вось ³ навучы¢ся, — не без гонару кажу

ÿ.— Не тольк³ ж табе адной катацца, Мэры Кэт. Дарэчы, Мэры Кэт — гэта гера³ня з якога рамана? Нешта я н³як не прыпомню.

Н³ з якога, — адказвае яна. — Я сама выдумала.

Мы пайшл³ разам — плячо ¢ плячо.

Антон, — раптам запыталася Эма, — а ты чуеш, як гудзе л¸д пад нашым³ нагам³?

Чую, Эма, тольк³ вельм³ невыразна, — адказа¢ я.

А як цяпер на шляху а¢тамашына гудзе —

÷óåø?

Не, гэтага не чую, Эма.

Пантона-Мантона-Дэмантона! Ты не кры¢- дуеш на мяне, што я так пытаюся? Давай не будзем сварыцца, а будзем дружыць.

Ну што было сказаць на гэта? Нейкая новая радасць запа¢няла мяне. Дзень пача¢ здавацца прыгажэйшым.

Давай дружыць, — падума¢шы, згадз³¢ся я...

...Я чую. ...Я чую, як шум³ць вецер, як разма¢ляюць вясною руча³, як крычаць кн³га¢к³, што прыляцел³ на паплавы ³ луг³. Я чую шэпт першых л³сця¢, гарачы, добразычл³вы шэпт аб тым, што вось як прыгожа вакол... Кал³ ³ як такое са мною

208

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

 

здарылася — я ³ сам сказаць не магу. Але ж здарылася! За до¢г³я месяцы ¢партай вучобы ³ працы! Н³чога як быццам не адбылося асабл³вага, ³ раптам ус¸ ¢варвалася ¢ вушы.

Н³бы мяне закружыла ¢ радаснай прыгажосц³ жыцця.

?1. Якое ¢ражанне пак³дае апавяданне?

2.Чым апавяданне адрозн³ваецца ад ³ншых прачытаных вам³ праза³чных твора¢ па тэме ³ па настро³? Як³я пачуцц³ яно выкл³кае? У чым яно збл³жаецца з паэтычным³ творам³?

3.Ахарактарызуйце Антона ³ яго перажыванн³ пасля зна¸мства з Эмай. Звярн³це ¢вагу на канцо¢ку апавядання ³ асабл³ва на апошн³ сказ.

4.Знайдз³це ¢ апавяданн³ партрэт Эмы. Як гэты партрэт уплывае на ваша ¢спрыманне гера³н³? Як а¢тар характарызуе Эму праз успрыманне Антона?

5.Як у сапра¢днасц³ Антон став³¢ся да Эмы? Як³я пачуцц³ перажыва¢ ¸н? Як³я змены адбыл³ся ¢ паводз³нах Антона пасля зна¸мства з Эмай?

6.У апавяданн³ а¢тар карыстаецца розным³ пры¸мам³ паказу жыцця ³ характарыстык³ героя¢ — аповед, ап³санне, дыялог. Прывядз³це прыклады ³ раскрыйце ³х ролю ¢ творы.

7.Пара¢найце апавяданне «Мэры Кэт» з рэпрадукцыяй карц³ны М. К. Казакев³ч «Юнацтва» па агульным уражанн³, настро³, сюжэце (гл. уклейку). Што яднае ³ адрозн³вае гэтыя творы мастацтва?

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

209

 

Пытанн³ да раздзела

1.У чым гало¢нае адрозненне зместу, тэматык³ праза³чных твора¢ ад паэтычных, вершаваных? Як³я жыцц¸выя з’явы часцей за ¢с¸ прыцягваюць увагу п³сьменн³ка-праза³ка?

2.Якую ролю ¢ мастацк³х творах адыгрывае фантаз³я п³сьменн³ка, мастацк³ вымысел?

3.Успомн³це, што такое мастацкая дэталь. Прывядз³це прыклады яе ¢жывання ¢ адным з прачы- таных твора¢.

4.Назав³це спосабы ³ пры¸мы паказу жыцця

³характарыстык³ персанажа¢ у мастацк³х творах. Прывядз³це прыклады аповеду.

5.Якую ролю адыгрываюць у мастацк³м творы пейзаж, партрэт героя? Пацвердз³це свой адказ прыкладам³.

6.Якую ролю выконвае дыялог у характарыстыцы персанажа¢?

210

Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования