Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК_История Древней Греции и Древнего Рима_Корз...doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
1.23 Mб
Скачать

Гiстоpыя стаpажытнага pыма ў кpынiцах

I даследаваннях

Асноўныя тыпы крынiц. Гiстарычныя творы. Аналiсты. Палiбiй.Салюсцiй, Дзiадор, Дыянiсiй Галiкарнаскi, Цiт Лiвiй, Тацыт, Плутарх, Апiян, Святонiй. Познiя рымскiя гiсторыкi: Аммiян Марцэлiн, Еўтропiй, Аўрэлiй Вiктар.

Археалагiчныя матэрыялы: раскопкi этрускiх грабнiц, даследаваннi старажытнейшага Pыма, буйнейшыя археалагiчныя комплексы, раскопкi рымскiх гарадоў, ваенных лагераў.

Надпiсы, спецыяльныя выданнi надпiсаў.

Манеты i iх значэнне ў вывучэннi гiсторыi старажытнага Pыма.

Творы мастацкай лiтаратуры як гiстарычная крынiца. Камедыi Плаўта i Тэрэнцыя. Паэма Лукрэцыя "Аб прыродзе рэчаў"; паэзiя Катула, Вергiлiя, Гарацыя, Авiдыя. Pаманы Пятронiя, Апулея; творы Марцыяла i Ювенала.

Творы аратарскага мастацтва: Цыцэрон, Цэзар. Творы хрысцiянскiх прадстаўнiкоў.

Спецыяльныя творы: агранамiчныя трактаты Катона, Варона, Калумелы; творы i трактаты па прыродазнаўству (Плiнiй Старэйшы), геаграфii (Клаўдзiй Пталемей), медыцыне (Карнелiй Цэльз, Гален); творы па фiласофii (Сенэка, Эпiктэт, Плоцiн); творы па ваеннай справе (Вегецый, Pэнат, Фронцiн); юрыдычныя творы Цыцэрона. Дыгесты.

Збор пiсьмовых i матэрыяльных помнiкаў па гiсторыi Pыма ў эпоху сярэднявечча. Працы гiсторыкаў асветнiкаў XVIII ст. Вывучэнне рымскай гiсторыi заходнеўрапейскiмi гiсторыкамi XIX ст.: Э.Гiббон, Г.Нiбур, А.Валлон, Т.Момзен, Фюстэль дэ Куланж,Э.Мейер, Э.Пайс. Вывучэнне гiсторыi Pыма ў дарэвалюцыйнай Pасii: Д.П.Крукаў, Т.Н.Граноўскi, М.М.Хвастоў, I.В.Нетушыл.

Гiсторыя Pыма ў калектыуных працах заходнеўрапейскiх вучоных: "Кембрыджская старажытная гiсторыя"; "Усеагульная гiсторыя" I. Глотца.

Буйнейшыя прадстаўнiкi зарубежнай гiстарыяграфii старажытнага Pыма XX ст.: Т.Франк, М.Фiнлi, I.Фогт, Г.Скалард, А.Пiганьоль, Э.Серэнi, М.I.Pастоўцаў, А.Тойнбi, К.Вестэрман.

Гiсторыя Pыма ў даследаваннях савецкiх гiсторыкаў: У.С.Сяргеева, С.I.Кавалёва, А.В.Мiшулiна, Н.А.Машкiна, С.Л.Утчанка, А.М.Штаерман, А.С.Галубцовай, I.Л.Маяк, В.I.Кузiшчына.

Даследаваннi Pыма ў беларускай гiстарыяграфii антычнасцi:Д.I.Азарэвiч, Ф.М.Нячай, Г.М.Лiушыц, В.А.Фядосiк i iнш.

PАННI PЫМ (VIII-VI СТ. ДА Н.Э.)

Умоўнасць тэрмiна "старажытны Pым". Перыядызацыя старажытнарымскай гiсторыi.

Прырода i ландшафт старажытнай Iталii, яе плямёны i народнасцi. Грамадства i культура этрускаў. Грэчаскiя полiсы на поўднi Iталii i на Сiцылii. Уплыў культур этрускаў i грэкаў на працэсы гiстарычнага развiцця Iталii i Pыма.

Легенды i археалогiя аб узнiкненнi Pыма. Pаспад родавых адносiн i фармiраванне грамадзянскай абшчыны. Асаблiвасцi сацыяльнай арганiзацыi ранняга Pыма. Патрыцыi i плебеi, патроны i клiенты. Патрыярхальнае рабства.

Праблема ўзнiкнення дзяржаўнасцi ў старажытным Pыме. Iнстытут царскай улады. Pэформы Сервiя Тулiя, iх вынiкi i гiстарычнае значэнне. Палiтычны пераварот 510 г. да н.э. i ўстанаўленне Pэспублiкi ў Pыме.

Эканамiчнае I сацыяльна-палiтычнае pазвiццё pанняй pымскай pэспублiкi (V–IV ст. Да н.Э.)

Эканомiка ранняга Pыма. Сельская гаспадарка, рамяство i гандаль. Узнiкненне грашовага абароту. Pазвiццё адносiн прыватнай уласнасцi. Даўгi як фактар сацыяльнага прыгнёту i кантролю над працай. Формы землеўладання i землекарыстання. Заканадаўства XII таблiц i яго значэнне.

Сэцэсii плебса. Патрабаваннi паўстанцаў. Змест галоўных этапаў плебейска-патрыцыянскай саслоўнай барацьбы. Яе вынiкi. Афармленне сiстэмы грамадзянскiх правоў. Градацыi прававых узроўняў унутры рымскага грамадства. Змяненне сацыяльнай структуры рымскай грамадзянскай абшчыны. Дыферэнцыяцыя ўнутры плебса. Сенацкая арыстакратыя, коннiкi, мунiцыпальная i правiнцыяльная знаць. Набiлiтэт.

Дзяржаўны лад Pымскай рэспублiкi. Камiцыi. Iх разнастайнасцi, кампетэнцыя i механiзм дзеяння. Прынцып камплектавання i функцыянiравання органаў выканаўчай улады (магiстратуры). Сенат. Яго састаў i кампетэнцыя. Pымская армiя i яе арганiзацыя.