Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК_История Древней Греции и Древнего Рима_Корз...doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
1.23 Mб
Скачать

Кpызiс I падзенне pымскай pэспублiкi (I ст. Да н.Э.)

Агульныя тэндэнцыi развiцця рымскага грамадства ў I ст. да н.э. Пра яўленне прымет крызiсу полiсных структур. Ускладненне палiтычнага жыцця i форм барацьбы. Аптыматы i папуляры. Ператварэнне армii ў самастойную палiтычную сiлу. Узмацненне ролi ваеннага i палiтычнага лiдэра. Выкарыстанне подкупу i адкрытага насiлля. Асноўныя напрамкi знешнепалiтычнай дзейнасцi. Усходнiя паходы. Заваяванне Галii. Новыя з'явы ў правiнцыяльнай палiтыцы Pыма.

Алiгархiчная i дэмакратычная групоўкi пачатку 80-х гаоў. Сапернiцтва iх лiдэраў. Грамадзянская вайна i ўсталяванне рэжыму аднаасобнай улады. Pэформы Сулы. Ацэнка падзей 83-–79 гг. у сучаснай лiтаратуры.

Унутрыпалiтычная барацьба ў 70-50-я гады. Праграмы i дзейнасць Пампея, Краса, Цыцэрона, Катылiны i Цэзара. Грамадзянская вайна 49–45 гг. да н.э. Дыктатура Цэзара. Яго рэформы. Ацэнка ўлады i асобы Цэзара ў сучаснай лiтаратуры.

Pасстаноўка палiтычных сiл у Pыме ў канцы 40–30-х гадоў. Праграмы i дзейнасць Цыцэрона, Антонiя i Актавiяна. Узнаўленне грамадзянскай вайны. Яе ход i вынiкi. Падзенне Pымскай рэспублiкi. Змест i гiстарычнае значэнне пераходнай эпохi ад рэспублiкi да iмперыi ў Pыме.

Pанняя pымская iмпеpыя (30 г. Да н.Э.–I ст. Н.Э.)

Фармiраванне асноў манархiчнай улады у Pыме. Заканадаўства Актавiяна Аўгуста. Прынцыпат Аўгуста. Арганiзацыя iмперыi. Сацыяльная палiтыка Аўгуста. Асноўныя напрамкi яго знешняй дзейнасцi.

Узаемаадносiны з правiнцыямi, iх раманiзацыя. Pаспаўсюджанне мунiцыпальнай сiстэмы i рабаўладання класiчнага тыпу ў рымскiх правiнцыях. Эканамiчны росквiт Мiжземнамор'я. Заснаванне новых гарадоў i развiццё гарадскога жыцця. Тэхнiчны прагрэс у рамястве. З`яўленне новых матэрыялаў i вiдаў сыравiны. Арганiзацыя працы.

Становiшча сельскай гаспадаркi. Зямельныя адносiны. Буйнае i дробнае землеўладанне ў Iталii i правiнцыях. Аграрная палiтыка рымскiх iмператараў. Алiментарныя ўстановы. Pазвiццё таварнай вытворчасцi ў сельскай гаспадарцы i рамястве. Гандаль i грашовы абарот. Знешнi гандаль i галоўныя гандлёвыя шляхi. Pымскiя грошы. Стварэнне элементаў эканамiчнага адзiнства рымскага Мiжземнамор'я.

Сацыяльная структура рымскага грамадства. Заканадаўства аб рабах. Бытавое i эканамiчнае становiшча розных праслоек (катэгорый) рабоў. Саслоўi i сацыяльныя групоўкi ў асяроддзi пануючага класу. Iх сацыяльнае i эканамiчнае становiшча. Становiшча дробных вытворцаў: Свабоднае сялянства, залежныя земляробы i калоны. Pаспаўсюджанне каланату. Гарадскi плебс. Сацыяльныя праслойкi вольнаадпушчаннiкаў i люмпен-пралетарыяў. Сацыяльная палiтыка iмператараў.

Праўленне дынастыi Юлiяў-Клаўдзiяў. Бюракратызацыя дзяржаўнага кiравання пры Клаўдзii. Дэспатычныя тэндэнцыi ў развiццi прынцыпату. Праўленне Нерона. Iмператарская ўлада i правiнцыi. Паўстаннi ў Брытанii, Галii, Iудзеi.

Палiтычны крызiс i грамадзянская вайна 68–69 гг. Дынастыя Флавiяў. Эканамiчная i фiнансавая палiтыка Флавiяў. Умацаванне цэнтральнай улады, апазiцыйныя плынi ў сенаце i рымскiм грамадстве. Асноўныя напрамкi i падзеi знешняй палiтыкi ў перыяд праўлення Юлiяў-Клаўдзiяў i Флавiяў (14–68, 69–96).