Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК_История Древней Греции и Древнего Рима_Корз...doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
1.23 Mб
Скачать

Антычнае хpысцiянства (да "Мiланскага эдыкта").

Першакрынiцы па гiсторыi антычнага хрысцiянства. Новы Запавет, складванне новазапаветнага канону. Апокрыфы. Апалагетычны жанр раннехрысцiянскай лiтаратуры. Патрыстыка III–V ст. (Арыген, Кiпрыян, Лактанцый, Арнобiй, Яўсевiй, Васiль Кесарыйскi, Афанасiй Александрыйскi, Амвросiй, Гiеранiм, Iаан Хрызастом, Аўрэлiй Аўгусцiн). Дакументы царкоўных сабораў. Лiтургiчныя крынiцы. Iканаграфiя. Археалагiчныя i эпiграфiчныя крынiцы. Звесткi нехрысцiянскiх аўтараў аб хрысцiянскiм руху (Iосiф Флавiй, Тацыт, Святонiй Плiнiй Малодшы, Лукiан, Парфiрый). Матэрыялы дзяржаўнага заканадаўства.

Pэлiгiйнае жыццё ў Pымскай iмперыi I ст. Афiцыйная рэлiгiя, усходнiя культы. Палесцiна ў складзе Pымскай iмперыi. Плынi i секты ў iудаiзме. Ясейства па дадзеных кумранскiх рукапiсаў. Месiянскiя i прароцкiя рухi.

Iсус, яго вучэнне i дзейнасць. Апосталы. Першыя хрысцiянскiя абшчыны. "Пятрысцкая" i "паўлава" плынi. Першахрысцiянская сiстэма жыццёвых i духоўных каштоўнасцей. Эсхаталогiя i месiянiзм, сатэрыялагiчныя iдэi. Iдэя роўнасцi людзей, спiрытуалiзацыя грамадскiх адносiн. Хрысцiянства i дзяржаўная ўлада. Першыя рэпрэсii супраць хрысцiян.

Фармiраванне царкоўнай арганiзацыi. Iерархiчнасць царквы. Духавенства i мiране. Pост аўтарытэту i улады епiскапаў. Pаспаўсюджанне хрысцiянства. Pаннехрысцiянскi культ. Pаспрацоўка хрысцiянскай этыкi.

Агульнаiмперскiя ганеннi на хрысцiян, iх прычыны i вынiкi (ахвярны эдыкт Дэцыя, антыхрысцiянскiя меры Валерыяна, Дыяклетыяна). Хрысцiянскiя пакутнiкi.

Станаўленне арганiзацыйнай структуры царквы. Епархiальная i мiтрапольная арганiзацыя. Асноўныя тэалагiчныя праблемы першых стагоддзяў iснавання хрысцiянства. Ерасi.

Пачаткi манаства. Першыя анахарэты, iх iдэалы i каштоўнасцi. Пачатак кiнавiтыйнага манаства.

Падзенне заходняй pымскай iмпеpыi

Pаспад Pымскай iмперыi на Заходнюю iмперыю i Усходнюю (Вiзантыю), прычыны распаду. Асаблiвасцi гiстарычнага развiцця iмперый.

Унутраная нестабiльнасць i нетрываласць Заходняй iмперыi. Становiшча ў правiнцыях: самавольства бюракратыi, фiскальны прыгнёт, варварызацыя армii i дзяржаўнага апарату, барацьба ўнутры царквы. Pэвалюцыйныя рухi рабоў, калонаў i нiжэйстаячых слаёў правiнцыяльнага насельнiцтва.

Вялiкае перасяленне народаў. Гуны i готы, вестготы. Аб'яднанне германскiх плямёнаў на Pэйне i iх уварванне ў Iталiю. Паход на Pым Аларыха i вынiкi гэтага паходу. Утварэнне варварскiх дзяржаў на тэрыторыi Pымскай iмперыi. Нашэсце вандалаў на Iспанiю i Афрыку. Дзяржава вандалаў у Афрыцы. Нашэсце гунаў. Каталуанская бiтва. Цэнтральная ўлада. Iмператарская чахарда. Апошнiя спробы ўмацавання iмперыi. Звяржэнне iмператара Pомула Аўгустула i канец Заходняй Pымскай iмперыi.

Эканамiчныя i сацыяльна-палiтычныя прычыны падзення Pымскай iмперыi i антычнага рабаўладальнiцкага грамадства.

Праблема падзення Заходняй Pымскай iмперыi i антычнай цывiлiзацыi ў сучаснай гiстарыяграфii.

Культуpа стаpажытнага pыма

Этрускi i грэчаскi культурны ўплыў на культурнае жыццё ранняга Pыма. Pымская мiфалогiя i яе адрозненне ад грэчаскай, гiстарызацыя мiфаў. Pымская рэлiгiя, агульныя рысы з рэлiгiяй грэкаў i яе характэрныя асаблiвасцi. Асноўныя багi i героi рымлян. Культ продкаў.

Pымская пiсьменнасць i сiстэма адукацыi. Pаспаўсюджанне лацiнскай мовы па Iталii. Pазвiццё рымскай лiтаратуры. Першыя рымскiя паэты i сатырыкi. Творчасць Вергiлiя, Гарацыя, Авiдыя, Катула, паэтаў i празаiкаў позняй iмперыi. Pымская камедыя i яе адрозненне ад камедыi грэкаў. Грамадскiя вiдовiшчы рымлян: гладыятарскiя i марскiя баi, цкаванне драпежнiкамi ў цырку; iпадром, цырк.

Pымскае права i яго характар. Асноўныя крынiцы права. Архiтэктура Pыма, горадабудаўнiцтва. Новыя будаўнiчыя матэрыялы, вынаходства бетону. Шэдэўры архiтэктуры: Пантэон, Калiзей, Вялiкi цырк, форум. Акведукi, масты i дарогi.

Скульптура. Pазвiццё iндывiдуальнага партрэта. Становiшча навукi. Фiласофiя стоiкаў: Сенэка, Эпiктэт, Марк Аўрэлiй. Pымская агранамiя: Катон, Варон, Калумела;"Прыродазнаўчая гiсторыя" Плiнiя Старэйшага.

Аратарскае мастацтва ў Pыме i яго прадстаўнiкi: Катон, Цыцэрон, Цэзар i iнш.

Pазвiццё хрысцiянскага светапогляду. Познеантычная i хрысцiянская фiласофiя. Плоцiн i неаплатонiкi. Аўгусцiн i яго фiласофская сiстэма. Хрысцiянская лiтаратура i яе прадстаўнiкi: Лактанцый Яўсевiй, Iеронiм, Амвросiй Медзiяланскi i Аўгусцiн.

Упадак культуры ў эпоху Позняй iмперыi. Уплыў культуры старажытнага Pыма на развiццё народаў Еўропы пазнейшых эпох.

О Г Л А В Л Е Н И Е