- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
Акупацыя сваёй краіны, страта нацыянальнай незалежнасці ў любой краіне і ў любы гістарычны час выклікае масавы рух за аднаўленне страчаных пазіцый. З першых дзён германскай акупацыі такі рух узнік у большасці еўрапейскіх краін — гэтая барацьба вядома ў гісторыі Другой сусветнай вайны як «Рух Супраціўлення». У ім ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных слаёў — інтэлігенцыя і буржуазія, рабочыя і сяляне; розных палітычных і рэлігійных поглядаў — камуністы і сацыялісты, лібералы і кансерватары, беспартыйныя, хрысціяне і мусульмане. Але ў іх была адна агульная мэта — супрацьстаяць германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднавіць незалежнасць сваіх краін.
З восені 1939 г. антыгерманскае супраціўленне ўзнікае ў Польшчы. Польскі антыгерманскі рух актыўна падтрымліваўся польскім эміграцыйным урадам В.Сікорскага ў Лондане. Значную сілу прадстаўляла Армія Краёва, якая дзейнічала таксама і на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
У Францыі адным з ініцыятараў антыгерманскага руху была Камуністычная партыя. У сваім Маніфесце ад 10 ліпеня 1940 г. яна заклікала да стварэння шырокага фронту барацьбы за свабоду Францыі. За межамі краіны барацьбу з Германіяй працягвала «Свабодная Францыя» на чале з генералам де Голем, утвораная ў чэрвені 1940 г. у Лондане. Заклік камуністаў меў вынік — у пачатку ліпеня 1941 г. французскія антыфашысты аб’ядналіся ў Нацыянальны фронт, а ў маі 1943 г. быў створаны Нацыянальны савет Супраціўлення. У краіне ствараліся атрады вольных стралкоў — франціераў і партызан. У пачатку 1944 г. у «Французскіх унутраных сілах» налічвалася каля 500 тыс. чалавек.
Камуністы сталі найбольш уплывовай антыфашысцкай сілай і ў Югаславіі. Ужо восенню 1941 г. у радах югаслаўскіх партызан налічвалася каля 70 тыс. чалавек. У лістападзе 1942 г. была сфарміравана Народна-вызваленчыя армія, якая пачала вызваляць раёны краіны. Антыгерманскі рух набываў у Югаславіі ўсенародны характар. Менавіта з гэтай нагоды барацьба з партызанамі ў славянскай Югаславіі, як і з партызанамі ў СССР вялася з боку нямецкіх войскаў надзвычай жорстка. За час акупацыі Югаславіі загінула звыш 1,7 млн. югаслаўскіх патрыётаў.
Рух Супраціўлення не абмяжоўваўся тэрыторыяй акупаваных краін і еўрапейскім рэгіёнам, ён пашыраўся на ўвесь свет. Антыфашысты дзейнічалі ў Швецыі, Швейцарыі, у краінах Лацінскай Амерыкі, Кубе, Аўстраліі, Мексіке, Аргенціне, Бразіліі. У краінах-агрэсарах — Італіі, Аўстрыі, Румыніі, Балгарыі, Харватыі, Фінляндыі, Венгрыі — таксама разгортвалася патрыятычная барацьба. У Італіі дзейнічалі гарыбальдзійскія брыгады. Іх аб’яднанне — «Дабраахвотнікі свабоды» на пачатак 1945 г. налічвала 350 тыс. чалавек.
Узнікненне руху Супраціўлення было гістарычна заканамерным. Гэта быў пратэст дэмакратычнага грамадства супраць антычалавечнага, тэрарыстычнага характару так званага «новага парадку» з яго жудаснымі формамі расавай і іншымі формамі дыскрымінацыі насельніцтва. Рух Супраціўлення базіраваўся на праверанай векавым вопытам розных народаў ідэі нацыянальна-вызваленчага руху. А менавіта ў рамках такога руху магчыма аб’яднанне розных, палітычных груп, незалежна ад іх класавай прыналежнасці і ідэйна-палітычнай арыентаванасці.