Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе

Асноўная мэта практычнага занятка заключаецца ў актывізацыі разу­мовай дзейнасці студэнтаў. Праслухаўшы лекцыю выкладчыка па пэўнай тэме і самастойна перапрацаваўшы асноўныя яе пытанні па канспекце лекцый, пад­ручніках, навучальных дапаможніках і дадатковай літаратуры, студэнт атрым­лівае навыкі самастойнай работы, вучыцца сістэматызаваць тыя ці іншыя гіста­рычныя факты, сам прыходзіць да высноваў аб заканамернасцях гістарычнага працэса, паляпшае свае ўменні складаць планы, канспекты, падбіраць літаратуру, працаваць з падручнікамі, дакументамі, даведачнай літаратурай, рыхтавацца да дакладаў і паведамленняў. Форма і метады правядзення кожнага практычнага занятка залежаць ад яго мэты, тэматыкі і наяўнасці адпаведных сродкаў навучання. Да кожнага практычнага занятка прапанаваны спіс рэфе­ратаў, якія можна рыхтаваць як у друкаваным выглядзе, так і ў форме кам­п’ютерных прэзентацый. Дадзеная форма дапаможа больш наглядна паз­нае­міцца з гісторыяй Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Для абмер­кавання на практычных занятках вынесены наступныя тэмы:

Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны

План

1. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны.

2. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі.

3. Акупацыя Германіяй краін Еўропы

Спіс рэфератаў

1. Вытокі нацысцкай ідэалогіі.

2. Знешнепалітычная сітуацыя ў свеце напярэдадні нападу Германіі на СССР (1939—1940 гг.).

3. Мюнхенская канферэнцыя 1938 г.

Літаратура

1. Беларусь в годы Великой Отечественной войны 1941—1945. — Минск : БЕЛТА, 2005. — 544 с.

2. Беларусь в первые месяцы Великой Отечественной войны (22 июня — август 1941 г.) : док. и материалы / сост. : В.И. Адамушко [и др.]. — Минск, НАРБ, 2006. — 458 с.

3. Германия во Второй мировой войне (1939—1945) / Блейер Р. [и др.]. — М., 1971.

4. Дашичев, В. И. Банкротство стратегии германского фашизма : Исто­ри­че­ские очерки, документы и материалы : в 2-х т. / В. И. Дашичев. — М., 1973.

5. Каваленя, А.А. Беларусь напярэдадні і ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн : дапаможнік / А.А. Каваленя, І.А. Саракавік; пад рэд. А.А. Кавалені. — Мінск : Беларусь, 2008. — 271 с.

6. Мельников, Д. Е. Империя смерти : Апарат насилия в нацистской Германии. 1933—1945 / Д. Е. Мельников, Л. Б. Черная. — М., 1989.

7. Мельников, Д. Е. Преступник 1 : Нацистский режим и его фюрер / Д. Е. Мельников, Л. Б. Черная. — М., 1981.

8. Семиряга, М. И. Тюремная империя нацизма и ее крах / М. И. Семиряга. — М., 1991.

9. Ширер, У. Взлет и падение третьего рейха : Т. 1—2 / У. Ширер. — М., 1991.

Метадычныя парады

У пачатку дадзенай тэмы важна, перш за ўсе, звярнуць увагу на міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны, а таксама міжнародную дзейнасць Германіі ў 30-х гадах ХХ ст. Асаблівую ўвагу трэба надаць прычынам і працэсу складвання ачагоў ваеннай напружанасці ў свеце (Далёкі Усход, Еўропа, Афрыка). Далей разгледзьце якім чынам ішло фарміраванне фашысцкага блоку, якую ролю адыграў Антыкамінтэрнаўскі пакт. Прааналізуйце, як складваліся адносіны СССР і Лігі Нацый. Пры адказе на першае пытанне трэба прасачыць ход і вынікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Важнае месца ў аналізе міжнароднага становішча напярэдадні Другой сусвет­най вайны займае вывучэнне Мюнхенскага пагаднення, спробам стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Таксама трэба спыніцца на асвятленні савецка-французска-англійскіх перамоў і савецка-германскіх дагавораў, вызна­чыць ролю пакта Рыбентропа-Молатава і сакрэтнага пратакола да яго ў раз­вязванні Другой сусветнай вайны.

Разглядаючы другое пытанне, варта зазначыць мэты і планы Германіі. Далей неабходна спыніцца на нападзе Германіі на Польшчу, абвяшчэнні Францыяй і Вялікабрытаніяй вайны з Германіяй. Вызначце асноўныя вехі пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Праана­лізуйце сутнасць савецка-германскага дагавора аб дружбе і мяжы. Раскажыце аб далучэнні Заходняй Беларусі да БССР, асаблівасцях палітыкі савецкіх органаў улады ў заходніх абласцях БССР. Пры разглядзе другога пытання трэба асаблівую ўвагу надаць аналізу прычын савецка-фінскай вайны, акрэсліць асноўныя этапы савецка-фінскага канфлікту, рассказаць пра ўдзел беларусаў у савецка-фінскай вайне, а таксама высветліць вынікі і урокі гэтага ваеннага канфлікту. Немалаважнае месца пры разглядзе другога пытання займаюць працэс далучэння Літвы, Латвіі, Эстоніі і зямель Усходняй Румыніі да СССР, мерапрыемствы савецкага кіраўніцтва па ўмацаванню абароназдольнасці, ваенна-патрыятычная і ваенна-абарончая работа сярод насельніцтва, стано­віш­ча ва Узброенных сілах, падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР.

У апошнім пытанні семінара мэтазгодна прааналізаваць такую з’яву як «Дзіўная вайна», разгледзець асноўныя падзеі бітвы за Англію, агрэсіі Германіі на Балканах, асвятліць, як складваўся рух супраціўлення ў краінах Заходняй Еўропы.