Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Другая сусветная вайна цягнулася амаль шэсць год з 1 верасня 1939 года па 2 верасня 1945 года. У яе была ўцягнутая 61 дзяржава, у якіх пражывала больш за 80 % насельніцтва планеты. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на большасці марскіх і акіянскіх прастораў. У гістарыяграфіі Другая сусветная вайна падзяляецца на пяць асноўных перыядаў:

  • Першы перыяд (1 верасня 1939 — 21 чэрвеня 1941 гг.) харак­та­рызуюцца актыўнай дзейнасцю Германіі ў Еўропе. Пад час яго германскія войскі пры дапамозе саюзнікаў захапілі амаль усю Еўропу. У азіяцкім рэгіёне Японія праводзіла агрэсіўную захопніцкую палітыку ў Кітаі пры неўмя­шальніцтве вядучых краін рэгіёну — Вялікабрытаніі і ЗША;

  • Другі перыяд (22 чэрвеня 1941 — 18 лістапада 1942 гг.) характарызуецца пачаткам ваеннага супрацьстаяння Германіі і СССР, пад час якога планы «маланкавай вайны» правальваюцца. Пачынаецца Вялікая Айчын­ная вайны савецкага народа. Значна пашыраецца кола ўдзельнікаў вайны — да яе далучаюцца ЗША, якія зведалі агрэсіўны напад Японіі. Складваецца моцная антыгітлераўская кааліцыя;

  • Трэці перыяд (19 лістапада 1942 — 31 снежня 1943 гг.) — гэта карэн­ны пералом у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне. У выніку перамог СССР на ўсходнім фронце, ЗША ў Ціхім акіяне, Англіі і ЗША ў Афрыцы — адбываецца пераход стратэгічнай ініцыятывы да саюзнікаў;

  • Пад час чацвёртага перыяду (1 студзеня 1944 — 9 мая 1945 гг.) адбываецца поўны разгром германа-італьянскага блока, быў адчынены другі фронт (заходні) у Еўропе, капітулявала Германія. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа і яго Узброенных сіл скончылася Перамогай. Адначасова пачынае складвацца сістэма пасляваенных адносін паміж дзяржавамі свету;

  • У завяршальны пяты перыяд (9 мая — 2 верасня 1945 г.) адбываецца разгром імперыялістычнай Японіі, народы Азіі вызваляюцца ад японскіх акупантаў.

Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася састаўной і рашаючай часткай Другой сусветнай вайны. Другі, трэці і чацвёрты перыяды Другой сусветнай вайны з’яўляюцца адначасова трыма перыядамі Вялікай Айчыннай вайны.

Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны

1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. ХХ ст.

2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.

3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.

1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.

Прыход да ўлады нацыстаў у Германіі ў 1933 г. радыкальным чынам змяніў сітуацыю на міжнароднай арэне. На чале адной з уплывовых дзяржаў свету апынулася партыя, якая імкнулася да развязвання татальнай вайны, фармавання новага парадку, заснаванага на расавай тэорыі.

У 1933 г. Гітлер узначаліў урад Германіі і стаў рэйхсканцлерам. Ураду Гіт­ле­ра былі нададзены надзвычайныя паўнамоцтвы: урад без абмеркавання ў рейхстазе мог выдаваць законы. Пачалася канцэнтрацыя дзяржаўнай улады ў руках фашы­сц­кай (нацыянал-сацыялістычнай) партыі. Былі распушчаны праф­саюзы і ўсе палі­тыч­ныя партыі, пад кантроль ставілася прэса, ліквіда­валася самакіраванне зямель.

Пасля смерці ў жніўні 1934 года прэзідэнта Германіі Гіндэнбурга пажыц­цё­вым прэзідэнтам быў абвешчаны Гітлер. Была створана новая сістэма кіравання на прын­цыпах таталітарызму фашысцкай партыі і разгалінаваны карны апарат — гес­тапа (паліцыя), СД (служба бяспекі), СС, СА, уводзіўся кантрольна прад­пры­ем­ст­вах. На кожныя 5 дамоў дзейнічаў 1 сакрэтны агент. Утваралася сістэма канц­ла­ге­раў, праз якія праходзілі антыфашысты (18 млн чал. за 12 гадоў, 11 млн чал. за­гі­нулі). Адначасова з усеагульным тэрорам адбывалася ідэалагічная апрацоўка людзей:

а) тэорыя перанаселенасці для немцаў (тэорыя жыццёвай прасторы) — усе бе­ды немцаў з-за перанаселенасці, таму неабходна новая тэрыторыя, Якую маг­чыма дабыць толькі праз вайну;

б) расавая тэорыя — немцы, англічане і некаторыя іншыя нацыі адносяцца да арыйскай (вышэйшай) расы. Астатнія расы значна ніжэй, таму яны павінны слу­жыць немцам ці быць знішчанымі.

Пад поўную ўладу фашыскай партыі была пастаўлена эканоміка. Дзяржава кантралявала экспарт і імпарт тавараў. У вёсцы стаўка рабілася на буйныя гас­па­даркі сялян, астатнія без зямлі забіраліся ў армію.

У самой фашысцкай партыі існаваў раскол: вылучылася левае крыло на чале з Грэгера Штрасам, якое выступала за паляпшэнне становішча рабочых. Гітлер не жадаў разнагалоссяў і выступаў за адзіны курс. 30 чэрвеня 1934 года ў Мюнхене апазіцыя была растраляна. Гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю пад назвай «ноч доўгіх нажоў».

Унутраная палітыка фашысцкага рэжыму.

Курс на мілітарызацыю эканомікі. 1933—1936 гг. — пабудавана 300 ваенных заводаў. У 1934 г. быў прыняты закон аб парадку нацыянальнай пра­цы: праблемы з зарплатай, наймам і г. д. — усё вырашаў сам прад­прымальнік. Каб знізіць беспра­цоўе ствараліся працоўныя лагеры для молодзі. Моладзь пра­цавала бясплатна, іх там кармілі і праводзілі ваенную падрыхтоўку. 1935 г. — закон аб грамадзянстве і расе — расізм стаў базавым юрыдычным прынцыпам. Яўрэі былі пазбаўлены ня­мецкага грамадзянства, ім забаранялася працаваць на дзяржаўных прад­пры­емствах. Уначы з 9 на 10 лістапада 1939 года пачаліся яўрэйскія пагромы.

Знешнепалітычныя задачы рэйха:

1. Ліквідацыя Версальска-Вашынгтонскай сістэмы дагавароў, паводле якіх Гер­манія страціла не толькі свой уплыў у свеце, але і большую частку свайго прамысловага і сыравіннага патэнцыялу.

2. Стварэнне моцнай арміі.

3. Аб’яднанне ўсіх немцаў (аўстрыйскіх, судзецкіх, польскіх і інш.).

4. Заваяванне жыццёвай прасторы.

5. Пасля гэтага вайна за сусветнае панаванне.

1933 г. — Германія пакідае Лігу Нацый (задача гэтай арганізацыі — садзей­ні­чаць развіццю супрацоўніцтва паміж усімі народамі, гарантаваць мір і бяспеку).

1935 г. — увядзенне ўсеагульнай воінскай павіннасці (парушэнне Вер­саль­скага дагавора), аднаўленне дзейнасці генштаба, стварэнне авіяцыі і падводнага ва­еннага флоту. У гэтым жа годзе ў вы­ніку плебісцыта да Германіі была далучана Са­арская вобласць.

1936 г. — ліквідацыя артыкула Версальскага дагавора аб дэмілітарызацыі Рэйнскай вобласці. 7 сакавіка 1936 г. адбыўся ўвод германскіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную вобласць. Рашэнне было станоўча ўспрынята большасцю насельніцтва Германіі як факт аднаўлення яе тэрытарыяльнага суверэнітэта.

Палітыка заходніх дзяржаў у гэты час — «палітыка ўміратварэння агрэсара». Яны лічылі, што калі Еўропа пойдзе на саступкі Германіі, то гэтым яна папярэдзіць вайну. Такім чынам, усе парушэнні Версальскага дагавора ігнараваліся.