Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.

8 жніўня 1945 г. савецкае кіраўніцтва заявіла японскаму паслу, што з 9 жніўня СССР знаходзіцца з Японіяй у стане вайны. Значна раней, 5 красавіка, Масква разарвала пакт аб ненападзе.

Вайна з боку СССР была аб’яўлена пасля таго, як японскі ўрад адмовіўся на ганаровую капітуляцыю па ўмовах Патсдамскай канферэнцыі. На ўступленні Савецкага Саюза ў вайну настойвалі ЗША. Але ЗША не жадалі дзяліць з СССР вынікі перамогі над Японіяй. Таму 6 і 9 жніўня па загаду Трумэна на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі былі скінутыя атамныя бомбы. Гэта бамбар­дзіроўка не вырашалі ваенных мэтаў, але дэманстравала прэтэнзіі ЗША на аднаасобнае сусветнае лідэрства.

Манжурская наступальная аперацыя (9 жніўня — 2 верасня) право­дзілася войскамі Забайкальскага, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сіламі Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі. Камандаванне Чырвонай Арміі (кіраваў аперацыяй А. Васілеўскі) выкарыстала спрыяльную лінію мяжы і хутка акружыла большасць японскіх часцей і прыступіла да іх ліквідацыі. З 19 жніўня японскія часткі пачалі масава прымаць умовы капітуляцыі.

У другой палове жніўня былі праведзены Паўднёва-Сахалінская і Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. Аперацыі праводзіліся сіламі Ціхаакіянскага флоту, паветранымі сіламі і сухапутнымі войскамі і прадстаўлялі сабой прыклады высокай ступені ўзаемадзеяння розных родаў войск.

Тысячы беларусаў вызначыліся і ў гэтай бітве. Так, 203-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерала Г.С. Здановіча, ураджэнца Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, з упартымі баямі прайшла 1350-кіламетровы марш па цяжкапраходнай мясцовасці Маньчжурскага плато Вялікага Хінгана, фарсі­равала р. Ляохэ, авалодала горадам Фусінь. За здзейснены подзвіг Г.С. Здано­вічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася перамогай антыфашысцкай кааліцыі.

Вайна, якую распачала нацысцкая Германія супраць Савецкага Саюза, была вайна на знішчэнне цэлых народаў, у тым ліку ўсходнеславянскіх, якія на той час будавалі сацыялістычнае грамадства. Метады гэтай вайны прынцыпова адрозніваліся ад метадаў, якія выкарыстоўваліся немцамі ў заходнееўрапейскіх ваенных кампаніях. Па сутнасці гітлераўскае кіраўніцтва паставіла перад нашай краінай пытанне аб жыцці і смерці, і ў выніку атрымала адказ усіх народаў Савецкага Саюза ў форме Вялікай Перамогі.

Фактарам перамогі з’яўляецца масавы гераізм, які засноўваўся на самаахвяраванні асобы дзеля агульнай перамогі. Нездарма ў Чырвонай Арміі больш 200 разоў паўтарылі подзвіг А. Матросава, масавай з’явай было выкарыстанне ў паветраных баях тараннага ўдару. 561 лётчык выкарыстаў яго як апошні сродак. У той жа час нямецкія асы і простыя лётчыкі нават над Берлінам не рызыкавалі тараніць савецкія самалёты.

Вайна паказала, што савецкі салдат можа прайсці баявую падрыхтоўку прама на полі бою і пераўзысці свайго ворага. Савецкі салдат — паняцце шмат­нацыянальнае. Зоркі Герояў Савецкага Саюза атрымалі сотні і дзесяткі прад­стаўнікоў дзесяткаў нацый і нацыянальнасцяў адной краіны. Гэта рускія, якуты, украінцы і абхазы, беларусы і літоўцы, татары і карэлы, яўрэі і эстонцы і г.д.

Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася часткай вялікай, глабальнай Другой сусветнай вайны, якая адбілася на жыцці больш за 75% насельніцтва планеты. Вайна паказала, як лёгка яна можа пачацца, і як цяжка яе спыніць. Больш адказнасці патрабавалася ад вядучых краін свету ў правядзенні сваёй знешняй і ўнутранай палітыкі.