Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.

Пасля трохгадовай нямецкай акупацыі Беларусь, якая няспынна змагалася з ворагам, нягледзячы на страты, узбагаціла свой палітычны статус. 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі, што з’явілася прызнаннем міжнароднай супольнасцю вялікага ўкладу народа Беларусі ў разгром фашызму ў гады Другой сусветнай вайны.

Для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў створаны міжнародны ваенны трыбунал. Ён дзейнічаў з 20 лістапада 1945 г. да 1 кастрычніка 1946 г. у Нюрнбергу. Трыбунал быў створаны Лонданскім пагад­неннем паміж СССР, ЗША, Англіяй і Францыяй ад 8 жніўня 1945 г., да якога далучылася яшчэ 19 краін свету. Трыбунал устанавіў змест злачынстваў гітле­раўцаў супраць чалавецтва і прыгаварыў кіраўнікоў трэцяга Рэйху і генералаў вер­махту — усяго 24 асобы. Усяго адбылося 403 паседжанні, якія шырока асвя­чаліся карэспандэнтамі з розных краін свету. Былі заслуханы свед­кі і раз­гледжаны больш за 5 тыс. дакументальных пацверджанняў зла­чынстваў на­цыстаў.

Ваенны трыбунал прызнаў злачыннымі такія арганізацыі, як СС, СД, гестапа, нацыянал-сацыялістычную партыю. Трыбунал паказаў небяспеку адраджэння фашызму і нацызму ў любой форме і даказаў неправамоцнасць версіі аб «прэвентыўным» характару вайны фашысцкай Германіі супраць СССР. Нюрнбергскі трыбунал распачаў практыку міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі развязванне вайны было прызнана цяжэйшым міжнародным злачынствам.

У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі і асобамі, якія супрацоўнічалі з акупантамі. Даказальную базы для гэтых працэсаў, таксама як і для Нюрнбергскага, прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў (НДК). Створана яна была паводле Указа Прэзідыўма ВС СССР ад 2 лістапада 1942 г. з ліку дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і куль­туры. У рэспубліках ствараліся рэспубліканскія камісіі садзейнічання НДК. Бе­ларускую рэспубліканскую камісію, створаную ў пачатку 1944 г. узначальваў Пер­шы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка. У абласцях дзейнічалі абласныя камісіі. Імі былі сабраныя бясспрэчныя доказы па справах нямецкіх ваенных злачынцаў.

6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне была дасягнута велізарнай цаной. Вай­на і нямецка-фашысцкая акупацыя прынеслі паўсюдна жорсткія разбу­рэн­ні гас­падарцы і незлічоныя бедствы беларускаму народу. У час вайны ў Беларусі было разбурана ці вывезена ў Германію 10 338 прамысловых прадпрыемстваў. Былі раз­бу­раны і раз­граблены помнікі архітэктуры і мастацтва. Немцы вывезлі з Беларусі духоў­ную святыню — крыж Еўфрасіні Полацкай, месцазнаходжанне якога да сен­няшняга дня да­кладна невядома. Гітлераўцы разбурылі і спалілі больш 200 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сельскіх паселішчаў. Вайна і акупацыя спустошылі веску. Грамадская жывелагадоўля была прктычна поўнасцю знішчана. Па пра­мыс­ловых і энергетычных магутнасцях Беларусь была адкінута да ўзроўня 1913 года.

Але самай цяжкай стратай было масавае знішчэнне насельніцтва. 2 млн. 219 тыс. 316 чалавек загінула ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэры­торыі Беларусі. Гэтая лічба ўпершыню стала вядома ў 1945 г. у выніку абагуль­нення звестак НДК па ўстанаўленні і рас­ледаванні злачынстваў гітле­раўцаў. Аднак у гэтую лічбу не ўключаны тыя, хто быў вывезены ў Гер­манію і загінуў там. Па розных прычынах звыш 260 тыс. жыхароў Беларусі не вярнуліся на Радзіму.

У гэтую статыстыку не ўключаны жыхары Беларусі, якія змагаліся ў Чыр­вонай Арміі, прапалі без вестак ці загінулі ў палоне, а таксама загінуўшыя ў пар­ты­занскіх атрадах. Больш таго, цяпер высвятляецца, што даныя Надзвычайнай дзяр­жаў­най камісіі па шэрагу раёнаў значна заніжаны. Так, па афіцыйных звестках, у Та­ла­чын­скім раёне лічыліся загінуўшымі 2 500 чалавек. У выніку пераправеркі бы­ло ус­та­ноўлена 10 тыс. загінуўшых. Не выключана, што такое магчыма і па іншых раёнах.

Да гэтага трэба дадаць, што даныя НДК не зусім дакладныя і па шэрагу ла­ге­раў ваеннапалонных. Так, у лагеры ваеннапалонных у Масюкоўшчыне было зафік­са­вана звыш 80 тыс. загінуўшых. Дзякуючы беларускім дасле­дчы­кам, тут знойдзе­ны яшчэ шэраг брацкіх магіл, у выніку лічба ахвяр павялічылася да 110 тыс. Такім чы­нам, колькасць загінуўшага насельніцтва Беларусі значна большая, чым да гэта­га было вядома.

Крывавая, жудасная вайна, якая больш трох гадоў ішла на тэрыторыі Бела­ру­сі, яскрава сведчыла аб непахісным жаданні беларускага народа адстаяць сваю Баць­каўшчыну, яе незалежнасць. Гэта было намерам і іншых народаў Савецкага Саюза. Перад тварам смяротнай небяспекі, якая пагражала чалавецтву, аб’яд­наліся ўрады і краіны, мільёны людзей на розных кантынентах, нягледзячы на іх све­та­погляды і прыхільнасць дзяржаўнаму ладу, аб’ядналіся вакол ідэі змагання з фа­шысцкай агрэсіяй, каб перамагчы і выжыць.

Пытанні для самакантролю

1. Якую ролю ў перамозе над фашысцкай Германіей адыграла адкрыцце другога фронта і якія краіны Еўропы былі вызвалены саюзнікамі СССР па антыгітлераўскай кааліцыі?

2. На якіх міжнародных канферэнцыях разглядаліся пытанні, звязаныя з завяршэннем Другой сусветнай вайны і пасляваеннай пабудове свету? Назавіце асноўныя пытанні і коратка ахарактарызуйце пазіцыі краін-удзельніц канферэнцый.

3. Які ўклад беларусаў у разгром вермахта, вызваленне СССР і краін Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?

4. Якое гістарычнае значэнне мела перамога над фашысцкай Германіей і яе саюзнікамі?

5. Якія асноўныя вынікі і ўрокі Другой сусветнай вайны?