Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

  1. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.

2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.

3. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.

4. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам — восенню 1941 г. 5. Маскоўская бітва. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.

1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.

22 чэрвеня ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія ўварвалася на працягу ўсёй мяжы ад Балтыйскага да Чорнага мора на тэрыторыю СССР. Варожая авіяцыя нанесла ўдар па аб’ектах у Заходняй прыгранічнай паласе на адлегласці 400 км, г.зн. на глыбіню размяшчэння войск нашых заходніх прыгранічных ваенных акруг. Масіраваным бамбардзіроўкам падвергліся гарады Мурманск, Ліепая, Рыга, Каўнас, Мінск, Смаленск, Кіеў, Жытомір і інш., а таксама ваенна-марскія базы Кранштадт, Ізмаіл, Севастопаль і інш. Савецкая авіяцыя прыгра­нічных акруг з-за скучанага базіравання часцей і непрывядзення ў стан баявой гатоўнасці страціла ў першы дзень вайны 1 200 самалётаў, 738 з якіх было знішчана на беларускай зямлі. Савецкаму паслу ў Берліне В.Дэканозаву і наркому па замежных справах В.Молатаву былі перададзены дакументы, у якіх вайна аб’яўлялася «прэвентыўнай», мэта яе — «пазбавіць сусветную цыві­лізацыю ад небяспекі бальшавізму». Такім чынам нацыскае кіраўніцтва Гер­маніі спрабавала абгрунтаваць свой напад на СССР.

22 чэрвеня ў 12 гадзін дня ад урада СССР да савецкага народа звярнуўся нарком замежных спраў В.М. Молатаў. Яго выступленне закончылася словамі, якія хутка сталі крылатымі: «Наше дело правое. Враг будет разбит. Победа будет за нами».

Пачалася Вялікая Айчынная вайна — састаўная і рашаючая частка Дру­гой сусветнай вайны. Яна працягвалася 1418 дзён і начэй.

Згодна з планам «Барабароса», падпісаным А. Гітлерам 18 снежня 1940 г. галоўны ўдар вермахт нанасіў на Беларусі, дзе дзейнічала група армій «Цэнтр». Група армій «Поўнач» павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій «Поўдзень» павінна была акру­жыць і ліквідаваць савецкія войскі на правым беразе Дняпра каля Кіева. У першыя дні вайны планавалася разграміць галоўныя сілы Чырвонай Арміі. У далейшым, да 15 жніўня трэбы было дасягнуць Масквы, а на поўдні авалодаць Данецкім басейнам і да 1 кастрычніка завяршыць аперацыю супраць СССР. Савецкі Саюз заганяўся ў азіяцкую частку, за лінію Астрахань — Волга — Ар­хангельск і страчваў галоўныя прамысловыя раёны. Уральскія прадпрыемст­вы разбураліся пад час масіраваных налётаў люфтвафэ.

Мэтамі Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза з’яўляліся:

1. Пашырэнне жыццёвай прасторы для германцаў, заваяванне сусветнага панавання. Зыходзячы з ідэі аб «націску на ўсход», Гітлер абгрунтаваў у свёй працы «Mein Kampf» ідэю пашырэння «жыццёвай прасторы» германскай нацыі за кошт далучэння ўсходніх тэрыторый. Гітлер адмаўляў славянскім народам у здольнасці ствараць уласныя дзяржавы. Ідэалагічным ворагам пад нумарам адзін у германскага нацыянал-сацыялізму з’яўляўся «савецкі яўрэйска-баль­шавісцкі рэжым». Камуністычная ідэалогія прапаноўвала свой від будучага грамадства, і прынцыпы яго будаўніцтва карэнным чынам супярэчылі тэорыям, распрацаваным нацыстамі. Менавіта з гэтай нагоды яе носьбіты падлягалі фізічнаму вынішчэнню, а дзяржавы, якія будавалі сваё жыццё на падставе камуністычнай ідэалогіі, павінны былі знікнуць з палітычнай карты свету.

2. Разгром Узброеных Сіл СССР, знішчэнне савецкай дзяржавы, падзел тэрыторыі і багаццяў СССР паміж Германіяй і яе сатэлітамі, стварэнне на прасторах СССР дробных дзяржаўных утварэнняў каланіяльнага і поўка­ла­ніяльнага тыпу. Фашысты планавалі засяліць Украіну, Беларусь, Літву, Латвію, Эстонію 10 млн нямецкіх каланістаў, потым уключыць гэтыя землі ў склад «вялікай Германіі». У Закаўказзі і Сярэдняй Азіі меркавалі арганізаваць з бур­жуазных нацыяналістаў марыянетачныя ўрады, цалкам падпарадкаваныя Бер­ліну і дыслакаваным там гарнізонам нямецкіх войск. На месцы Масквы фа­шысты хацелі стварыць вялікае возера, Ленінград разбурыць і перадаць саюзнай Фінляндыі. Румыніі за ваенную дапамогу абяцалі аддаць Малдавію і Адэсу, Італіі — шэраг зямель на поўдні СССР. Правячым колам Турцыі пры ўступленні ў вайну абяцалі перадаць шэраг раёнаў Закаўказзя, Японіі — савецкі Далёкі Усход і Усходнюю Сібір. Не забыліся фашысты і пра Злучаныя Штаты і Англію. Калі яны прызнаюць першынство Германіі ў свеце, вернуць ёй калоніі, прымкнуць да ваеннага паходу супраць СССР ці будуць нейтральнымі — пры гэтых умовах нацысты абяцалі ЗША аддаць Чукотку і Камчатку, Англіі — поўнач Еўрапейскай часткі СССР з Мурманскам і Архангельскам.

3. Фізічнае знішчэнне большай часткі славян — насельніцтва «ніжэйшай расы», анямечванне астатніх славян і ператварэнне іх у рабоў нямецкіх гаспод. У адпаведнасці з планам «Ост» меркавалася 75% насельніцтва Беларусі зніш­чыць ці выселіць за Урал, 25% анямечыць і прымусіць працаваць на немцаў.

Савецкі Саюз у навязанай яму вайне ставіў задачай абарону Айчыны, вызваленне акупаванай ворагам савецкай тэрыторыі і насельніцтва; аказанне дапамогі народам Еўропы ў вызваленні ад фашызму, ліквідацыю фашызму і яго «новага парадку», выратаванне сусветнай цывілізацыі ад фашысцкага варварст­ва; недапушчэнне ў будучым магчымасці новай вайны з боку агрэ­сіў­ных сіл і дзяржаў.