Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.

За правільны адказ 2,5 б.

V. Суаднясіце паміж сабой

1. Імены і характарыстыку іх дзейнасці:

1) П. М. Машэраў

2) У. М. Молатаў

3) А. К. Гаравец

4) С. В. Иллюшын

5) І. Д. Чарняхоўскі

а) лётчык, Герой Савецкага Саюза, які ў адным баі збіў 9 варожых самалётаў

б) самы малады генерал арміі, двойчы герой Савецкага Саюза, камандуючы 3-м Бела­ру­скім фронтам у перыяд Беларускай наступальнай аперацыі

в) савецкі авіяканструктар, пад кіраўніцтвам якога быў створаны шэраг бомбар­дзіроўшчыкаў і штурмавікоў

г) адзін з арганізатараў камсамольскага падполля

д) міністр замежных спраў СССР

За правільны адказ 1 б.

2. Даты і падзеі

1) 31 жніўня 1944 г. 4) 16 красавіка 1945 г.

2) 20 кастрычніка 1944 г. 5) 25 красавіка 1945 г.

3) 18 лютага1945 г.

а) сустрэча войск 1-га Украінскага фронта з войскамі 1-й арміі ЗША на Эльбе

б) пачатак Берлінскай наступальнай аперацыі

в) вызваленне г. Белграда

г) вызваленне г. Будапешта

д) вызваленне г. Бухарэста

За правільны адказ 1 б.

Выніковы кантроль

1. У заключэнні «Антыкамiнтэрнаўскага пакта» не прымала ўдзел наступная дзяржава:

А) Германія

Б) СССР

В) Японія

Г) Італія.

2. Якая з пералічаных дзяржаў не ўдзельнічала ў «Мюнхенскай змове»?

А) Італія

Б) Францыя

В) Германія

Г) СССР

Д) Вялікабрытанія.

3. Дзяржавамі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы ў верасні 1939 г., з’яўляліся:

А) Італія

Б) Францыя

В) Германія

Г) СССР

Д) Вялікабрытанія.

4. «Траісты пакт» — гэта ваенна-палітычны і эканамічны саюз:

А) Італіі, Францыі і Германіі

Б) Вялікабрытаніі, СССР і ЗША

В) Германіі, Японіі і СССР

Г) Германіі, Італіі і Японіі.

5. Аднавіце храналагічную паслядоўнасць падзей:

А) «Мюнхенская змова»

Б) заключэнне англа-германскага пагаднення па ваенна-марскіх узбраеннях

В) выхад Германіі з Лігі Нацый

Г) увод Германіяй войскаў у Рэйнскую дэмілітарызаваную зону

Д) акупацыя Чэхіі.

6. Аднавіце храналагічную паслядоўнасць падзей:

А) япона-савецкі канфлікт ля воз. Хасан

Б) аншлюс Аўстрыі

В) пачатак франкісцкага бунту ў Іспаніі

Г) плебісцыт у Саарской вобласці і далучэнне яе да Германіі

Д) заключэнне пакта «Молатава — Рыбентропа».

7. «Зімовай вайной» завуць:

А) пазіцыйную вайну на франка-германскім фронце ў 1939—1940 гг.

Б) савецка-фінскую вайну 1939—1940 гг.

В) захоп Германіяй Даніі і Нарвегіі

Г) вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

8. Да плана «Барбароса» адносяцца наступныя пункты:

А) высяленне і планамернае знішчэнне да 75% насельніцтва акупіраванай тэр­ы­торыі СССР

Б) разгром асноўных сіл Чырвонай Арміі ў прыгранічных бітвах і заканчэнне вайны з СССР да кастрычніка месяца

В) выхад нямецкіх войскаў на лінію Архангельск — Волга — Астрахань

Г) ператварэнне Усходняй Еўропы ў «жыццёвую прастору» для «арыйскай расы».

9. Суаднясіце падзеі і даты:

А) 17 красавіка 1939 г.

Б) 17 верасня 1939 г.

В) 27 лістапада 1939 г.

Г) 3—6 жніўня 1940 г.

Д) 11 чэрвеня 1942 г.

1) уступленне частак Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Украіны і Заход­няй Беларусі

2) уваходжанне Эстоніі, Латвіі і Літвы ў СССР

3) савецкая прапанова Англіі і Францыі заключыць трохбаковае пагадненне аб узаемадапамозе ў выпадку вайны ў Еўропе

4) перадача Савецкім Саюзам Літве г. Вільні і Віленскага краю

5) пагадненне паміж СССР і ЗША аб узаемадапамозе пад час вайны і супра­цоўніцтве ў пасляваенныя гады.

10. 22 чэрвеня 1941 г. са зваротам да савецкага народу выступіў:

А) І. Сталін

Б) В. Молатаў

В) Л. Берыя

Г) К. Варашылаў.

11. Дзяржаўны Камітэт Абароны СССР ўзначаліў:

А) І. Сталін

Б) В. Молатаў

В) Л. Берыя

Г) К. Варашылаў.

12. Хто з пералічаных лётчыкаў чатыры разы здзейсніў паветраны таран?

А) Д. Кокараў

Б) Б. Коўзан

В) А. Маслаў

Г) П. Рабцаў.

13. Адно з найбуйнейшых танкавых бітваў пачатку Вялікай Айчыннай вайны адбылося:

А) у ходзе Лепельскага контрудару

Б) у ходзе Барысаўскага контрудару

В) падчас абароны Магілёва

Г) у ходзе абароны Мінска.

14. Першымі партызанамі — Героямі Савецкага Саюза сталі:

А) Ц. Бумажкоў

Б) К. Мазураў

В) Ф. Паўлоўскі

Г) В. Корж.

15. План аперацыі «Тайфун» — гэта:

А) план зняцця блакады з Ленінграда Чырвонай Арміяй

Б) план нямецкага камандавання па захопу Масквы

В) план вясенне-летняга наступу Чырвонай Арміі на паўднёвым кірунку

Г) план савецкага контрнаступлення пад Масквой.

16. Дэкларацыя Аб’яднаных Нацый, якая аформіла саюз краін антыгітлераўскай кааліцыі, была падпісана:

А) 24 верасні 1941 г.

Б) 1 студзеня 1942 г.

В) 1 снежань 1943 г.

Г) 26 чэрвеня 1945 г.

17. Устанавіце правільную храналагічную паслядоўнасць падзей Вялікай Ай­чын­най вайны:

А) контрнаступленне Чырвонай Арміі пад Масквой

Б) акупацыя гітлераўцамі Мінска

В) Курская бітва

Г) пачатак блакады Ленінграда

Д) Сталінградская бітва.

18. Пачатак контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Масквой супаў па часе з:

А) высадкай саюзнікаў на Сіцыліі

Б) завяршэннем баявых дзеянняў у Паўночнай Афрыцы

В) налётам японскай авіяцыі на Пёрл-Харбар

Г) пачаткам высадкі саюзных войскаў у Паўночнай Францыі.

19. Устанавіце правільную храналагічную паслядоўнасць падзей Вялікай Ай­чыннай вайны:

А) Аперацыя «Аверлорд»

Б) бітва пад Масквой

В) аперацыя «Баграціён»

Г) Курская бітва

Д) Сталінградская бітва.

20. Бітва ў Эль-Аламейна:

А) дазволіла гітлераўцам захапіць кантроль над Паўночнай Афрыкай

Б) дазволіла італьянскім войскам усталяваць кантроль над Абісініяй

В) стала пераломным момантам у бітве за Паўночную Афрыку

Г) прывяла да поўнага паражэння германа-італьянскіх войскаў у Паўночнай Афрыцы.

21. Прыведзеныя назвы аб’ядноўвае тэрмін ...:

А) «Арол»

Б) «Чароўная флейта»

В) «Трохкутнік»

Г) «Герман».

22. Другім па масавасці пасля СССР быў антыфашысцкі рух у:

А) Польшчы

Б) Балгарыі

В) Югаславіі

Г) Францыі.

23. Прыведзеныя ніжэй імёны аб’ядноўвае тэрмін ...:

А) С. Ковпак

Б) В. Корж

В) А. Фёдараў

Г) П. Машэраў.

24. Аперацыя «Цытадэль» — гэта:

А) план савецкага камандавання па абароне Сталінграда

Б) план гітлераўскага камандавання па ўзяцці Сталінграда

В) план савецкага камандавання контрудару пад Курскам

Г) план гітлераўскага камандавання па ліквідацыі курскага выступу.

25. «Віцебскімі варотамі» завуць:

А) пралом у лініі фронту, створаны ў ходзе наступлення Чырвонай Арміі ў сту­дзені — красавіка 1942 г.

Б) пралом у лініі фронту, створаны ў ходзе наступлення Чырвонай Арміі ў каст­рычніку 1943 — лютым 1944 г.

В) пралом у лініі фронту, створаны ў ходзе наступлення нямецкіх войскаў у лі­пені — жніўні 1941 г.

Г) прарыў у лініі фронту, створаны ў ходзе наступлення Чырвонай Арміі падчас аперацыі «Баграціён».

26. Устанавіце адпаведнасць паміж імёнамі савецкіх падпольшчыкаў і месцамі, дзе яны дзейнічалі:

А) К. Мэттэ 1) Мінск

Б) В. Харужая 2) Віцебск

В) Е. Зенькова 3) Магілеў

Г) І. Казінец 4) Обаль.

27. Адмова ад выканання загадаў акупацыйных уладаў і аказанне маральнай і матэрыяльнай падтрымкі партызанам і падпольшчыкам атрымала назву … на­рода.

28. «Віцебскія вароты» ўтварыліся на стыку груп армій:

А) «Поўнач» і «Поўдзень»

Б) «Поўдзень» і «Цэнтр»

В) «Поўнач» і «Цэнтр»

Г) «Поўдзень» і «Запаляр’е».

29. ЦШПР быў створаны:

А) у маі 1941 г.

Б) у верасні 1943 г.

В) у маі 1942 г.

Г) у верасні 1942 г.

30. Раянаванне партызанскіх атрадаў было праведзена ў:

А) 1941 г.

Б) 1942 г.

В) 1943 г.

Г) 1944 г.

31. Генеральнага камісара Беларусі В. Кубе ліквідавалі:

А) А. Мазанік, М. Осіпава, Ф. Слышенкоў

Б) А. Мазанік, М. Малаховіч, Ф. Слышенкоў

В) А. Мазанік, М. Осіпава, Н. Траян

Г) У. Агурцоў, М. Осіпава, Ф. Слышенкоў.

32. Першым раённым цэнтрам, вызваленым партызанамі і ўзятым імі пад свой кантроль сталі:

А) Капаткевічы

Б) Калінкавічы

В) Асіповічы

Г) Смілавічы.

33. Аб’яднайце прыведзеныя назвы адным тэрмінам …:

Кастрычніцка-Любанская, Барысаўска-Бягомльская, Івянецка-Налібоцкая, Клі­­чаў­ская, Полацка-Лепельская, Расонска-Асвейская, Сенненска-Аршан­ская, Су­ражская.

34. У лютым 1943 г. у Германіі быў аб’яўлена трохдзённая жалоба ў сувязі з:

А) патапленнем лінкора «Бісмарк»

Б) смерцю Б. Мусаліні

В) паражэннем пад Курскам

Г) разгромам арміі Ф. Паўлюса пад Сталінградам.

35. Хто з названых палітычных дзеячаў не прымаў удзелу ў Тэгеранскай кан­ферэнцыі?

А) І. Сталін

Б) Ш. де Голь

В) Ф. Рузвельт

Г) У. Чэрчыль.

36. Да рашэнняў, прынятых на Тэгеранскай канферэнцыі не адносіцца:

А) адкрыццё другога фронту ў Еўропе да лета 1944 г.

Б) папярэдняя дамоўленасць аб новых межах Польшчы

В) рашэнне аб раздзеле Германіі на шэраг невялікіх дзяржаў

Г) правядзенне буйной наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі летам 1944 г.

37. Устанавіце правільную храналагічную паслядоўнасць:

А) Патсдамская канферэнцыя

Б) падпісанне Дэкларацыі Аб’яднаных нацый

В) Тэгеранская канферэнцыя

Г) падпісанне Атлантычнай хартыі

Д) Крымская (Ялцінская) канферэнцыя.

38. Вызваленне Беларусі пачалося ў:

А) 1942 г.

Б) 1943 г.

В) 1944 г.

Г) 1945 г.

39. Армія Краёва — гэта:

А) падраздзяленні, створаныя гітлераўцамі для барацьбы з партызанскім рухам

Б) падраздзяленні ўкраінскіх нацыяналістаў

В) антыфашысцкія аддзелы, сфармаваныя польскім эмігранцкім урадам у Лон­дане

Г) польскае камуністычнае антыфашысцкае падполле.

40. Абрэвіятура АУН звязана з:

А) падраздзяленнямі, створанымі гітлераўцамі для барацьбы з партызанскім рухам

Б) падраздзяленнямі ўкраінскіх нацыяналістаў

В) антыфашысцкімі падраздзяленнямі, сфармаванымі польскім эмігранцкім ура­дам у Лондане

Г) польскім камуністычным антыфашысцкім падполлем.

41. У пачатку 1944 г. ужо былі вызвалены наступныя абласныя цэнтры:

А) Гомель

Б) Мінск

В) Віцебск

Г) Мазыр.

42. Устанавіце адпаведнасць паміж імёнамі камандуючых і франтамі, якімі яны кіравалі ў ходзе аперацыі «Баграціён»:

А) 1-ы Беларускі 1) І. Чарняхоўскі

Б) 2-і Беларускі 2) І. Баграмян

В) 3-і Беларускі 3) К. Ракасоўскі

Г) 1-ы Прыбалтыйскі 4) Г. Захараў.

43. Аднавіце паслядоўнасць вызвалення гарадоў Беларусі ад гітлераўцаў:

А) Мінск

Б) Брэст

В) Віцебск

Г) Гродна

Д) Гомель.

44. Устанавіце адпаведнасць паміж бітвамі Вялікай Айчыннай вайны і апе­ра­цыямі савецкіх войскаў, якія ў ходзе гэтых бітваў праводзіліся:

А) Сталінградская бітва 1) «Баграціён»

Б) Курская бітва 2) «Кутузаў»

В) вызваленне Беларусі 3) «Кальцо».

45. Аднаўленне народнагаспадарчага комплексу БССР пачалося ў:

А) 1943 г.

Б) 1944 г.

В) 1945 г.

Г) 1946 г.

46. Якое з рашэнняў не абмяркоўвалася на Крымскай канферэнцыі?

А) скліканне ўстаноўчай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

Б) спагнанне з Германіі і яе саюзнікаў рэпарацый

В) пасляваенная акупацыя Германіі

Г) адкрыццё другога фронту ў Еўропе.

47. Гарнізон Берліна капітуляваў:

А) 30 красавіка 1945 г.

Б) 1 мая 1945 г.

В) 2 мая 1945 г.

48. Апошняй буйной аперацыяй вайны з гітлераўскай Германіяй:

А) стаў штурм Берліна

Б) стала вызваленне Прагі

В) стала вызваленне Белграда

Г) было ўзяцце Будапешта.

49. Другая сусветная вайна завяршылася:

А) 9 мая 1945 г.

Б) 8 жніўня 1945 г.

В) 1 верасня 1945 г.

Г) 2 верассня 1945 г.

50. Горад, у якім з 20 лістапада 1945 г. па 1 кастрычніка 1946 г. праходзіў пра­цэс над нацысцкімі злачынцамі, называецца ...

4