Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ разам з усімі народамі адзінай краіны — Савецкага Саюза — уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў Беларусі былі мабілізаваны ці добра­ахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. З ураджэнцаў Беларусі вызна­чылася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, генерал арміі, кавалер ордэна «Перамога» А.І. Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д. Сакалоўскі і І.І. Якубоўскі, маршал авіяцыі С.А. Кра­соўскі, генералы арміі І.І Гусакоўскі, В.П. Маргелаў, І.Я. Шаўроў, генерал-палкоўнікі А.Р. Бацюня, У.Р. Вашкевіч, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў, М.В. Паў­лоўскі, А.В. Петрушэўскі, віцэ-адмірал В.П. Дрозд, контр-адміралы В.Е. Ана­ніч, А.І. Гурын — усяго 217 генералаў і адміралаў. Толькі ў складзе Ваенна-паветраных Сіл СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 5 305 і ў бранятанкавых войсках звыш 2 500 афіцэраў беларусаў па паходжанню. Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху Супраціўлення ў заходніх краінах Еўропы, а таксама ў ваенных фарміраваннях, якія ваявалі ў складзе армій заходніх саюзнікаў.

У адпаведнасці з пагадненнем ад 14 жніўня 1941 г. паміж СССР і Поль­шчай прадугледжвалася стварэнне на тэрыторыі СССР польскай арміі. Ка­ман­дуючым арміі польскі эмігранцкі ўрад прызначыў генерала У. Андэрса. У са­кавіку 1942 г. польская армія ў СССР налічвала звыш 75 тыс. салдат і афі­цэраў, з якіх каля 10% былі ўраджэнцамі Заходняй Беларусі. Са згоды савецкага ўрада польская армія генерала Андэрса была накіравана ў 1942 г. у паўднёвыя раёны Ірана і Ірака. У чэрвені 1943 г. з яе складу быў вылучаны 2-гі корпус для ўдзелу ў баявых аперацыях саюзных войскаў. Значную частку гэтага злучэння складалі ўраджэнцы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Польскі кор­пус у складзе 8-й брытанскай арміі вызначыўся ў Італіі ў бітве за Монтэ-Ка­сіна. У час на­ступлення корпуса вызначылася вялікая колькасць беларусаў (I. Буг­лак, Р. Бус­лак, I. Віршыч, С. Голуб, I. Драчынскі, Т. Купрыян, Б. Пачыкоўскі, У. Паш­коўскі, I. Станкевіч, П. Сыч, А. Цаюн, У. Юргілевіч, С. Янкоўскі). Многія з іх атрымалі высокія брытанскія і польскія баявыя ўзнагароды. Поспех 2-га польскага корпуса пад Монтэ-Касіна быў аплачаны вялікай крывёю. Ён страціў 70% асабовага складу.

У гады Вялікай Айчыннай вайны дзесяткі тысяч нашых землякоў апынуліся ў нямецкім палоне ці былі вывезены ў акупіраваныя германскімі войскамі краіны Еўропы. Многія з іх збеглі з палону і працягвалі барацьбу супраць фашызму ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Дзесяткі ўраджэнцаў Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі гэтых краін.

Апынуўшыся ў канцэнтрацыйных лагерах, людзі з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў лагерах смерці. У Маўтхаўзене пасля смерці генерала Д. М. Карбышава падпольную арганізацыю ўзначаліў ураджэнец Чавусаў палкоўнік Л. Я. Маневіч. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план паўстання і перад вызваленнем паўстаўшыя захапілі лагер.

Нашы землякі — ўдзельнікі Руху Супраціўлення, былі салдатамі адзінай арміі, якая змагалася супраць агульнага ворага — германскага фашызму. Сваёй барацьбой, сваёй крывёю яны ўнеслі ўклад у барацьбу еўрапейскіх народаў за вызваленне сваіх краін.