Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў

1. Пачатак вызвалення Беларусі.

2. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя «Баграціён».

3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.

3. Пачатак аднаўлення народнай гаспадаркі.

1. Пачатак вызвалення Беларусі.

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю па вызваленню Украіны і Беларусі. 23 верасня 1943 г. часці 15-га стралковага корпуса Цэнтральнага фронту фарсі­равалі Днепр і вызвалілі ад нямецкіх акупантаў першы раённы цэнтр Палескай вобласці — гарадскі пасёлак Камарын.

У ходзе правядзення Смаленскай аперацыі войскі Заходняга і Бранскага франтоў 26 верасня ўступілі на зямлю Беларусі і вызвалілі раённы цэнтр Хоцімск Магілёўскай вобласці, а праз два дні Мсціслаў.

У асенне-зімовай кампаніі 1943—1944 гг. войскі Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі) удала правялі Гомельска-Рэчыцкую і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыі, у выніку якіх 18 лістапада 1943 г. быў вызвалены горад Рэчыца, 26 лістапада Гомель і 14 студзеня 1944 г. Мазыр.

У баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічала і 1-ая польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі пад камандаваннем палкоўніка З. Берлінга, сфарміраваная на тэрыторыі СССР. Першы бой яна правяла 12 кастрычніка 1943 г. пад мястэчкам Леніна каля Горак. У гэтым баі зараджалася савецка-польская садружнасць.

Восенню і зімой 1943—1944 гг. войскі Чырвонай Арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры — Гомель і Мазыр. Яны занялі зручныя пазіцыі, з якіх летам 1944 г. пачалася Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Наступленне савецкіх войск на беларускай зямлі праходзіла ва ўмовах усеагульнай падтрымкі і дапамогі з боку партызан і ўсяго насельніцтва рэспублікі.

У вызвалены Гомель адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад Беларусі і БШПР. Урад Беларусі адпаведна з пералікам распрацаваных у Маскве перша­чарговых мерапрыемстваў па аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры ў вызваленых раёнах прымае праграму сваіх канкрэтных дзеянняў.

Аднаўляліся прамысловыя прадпрыемствы, якія забяспечвалі патрэбы фронту, чыгункі, шашэйныя масты, узлётна-пасадачныя пляцоўкі палявых аэрадромаў, адбудоўвалася разбуранае жыллё. Вясной 1944 г. ужо працавала больш як 100 прамысловых прадпрыемстваў, на якіх былі занятыя больш за 40 тыс. рабочых. Асаблівая ўвага ўдзялялася аднаўленню чыгункі. Да чэрвеня яна ў асноўным была адноўлена.

Шырока разгарнуліся работы па аднаўленні разбуранага жылога фонду. Аднаўлялася сістэма аховы здароўя. Дзяржава адразу стала праяўляць клопат аб дзецях, якія засталіся без бацькоў. Аднаўлялася сістэма адукацыі. У чэрвені 1944 г. у вызваленчых раёнах працавалі 1 458 школ, вучобай было ахоплена каля 150 тыс. дзяцей. 1 кастрычніка 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Вялікае значэнне для савецкага ўрада мела ідэалагічная праца сярод вызваленага насельніцтва. Галоўнымі праваднікамі савецкай прапаганды павінны былі стаць дамы культуры, бібліятэкі, кінаўстаноўкі. Менавіта там паказвалі дакументальныя кінастужкі, выпісвалася савецкія газеты і часопісы. Да чэрвеня 1944 г. былі адноўлены 24 дамы культуры, 503 хаты-чытальні, 44 гарадскія і раённыя бібліятэкі і абласная бібліятэка ў Гомелі. У лістападзе 1943 г. аднавіла работу кінасетка рэспублікі. У вызваленых раёнах працавала 54 кінаўстаноўкі, 9 кінатэатраў, звыш 5 тыс. радыёкропак.

2. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя «Баграціён».

Адной з выдатнейшых старонак летапісу Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца бітва за вызваленне Беларусі. Для разгрому акупантаў савецкае Вярхоўнае Галоў­на­камандаванне сабрала значныя сілы, якія былі аб’яднаны ў франты: 1-ы Прыбал­тыйскі (генерал арміі І. Х. Баграмян), 3-і Беларускі (генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі), 2-і Беларускі (генерал арміі Г. Ф. Захараў), 1-ы Беларускі (Маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі). Каардынаваць дзеянні франтоў было даручана Маршалам Савец­кага Саюза А. М. Васілеўскаму і Г. К. Жукаву.

Бітва за вызваленне Беларусі (кодавая назва «Баграціён») пача­лася ра­ні­цай 23 чэр­веня 1944 г. Сумесна з савецкімі воінамі ў баях за вызваленне Беларусі ўд­зель­­­нічалі партызаны Беларусі. 24 чэрвеня аба­ро­на ня­мецкіх войск была прарвана. У выніку на­с­туп­лення са­вец­кіх войск 26 чэрвеня былі вы­зва­лены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня — Ор­ша, 28 чэр­веня — Магілёў, Быхаў, Асі­повічы. За 6 дзён на­ступлення войскі чатырох фран­­тоў уз­ла­малі абарону ворага на ўсёй прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Пры­пяц­цю, вы­зва­лілі сотні населеных пунктаў, сарвалі спробы праціўніка замацавацца на Бя­рэ­­зіне.

Злучэнні 5-й гвардзейскай танкавай арміі (камандуючы маршал танкавых войск П.А. Ротмістраў) 2 ліпеня выйшлі ў раён Астрашыцкага Гарадка і завязалі бой на паўночнай і паўночна-ўсходняй ускраіне Мінска. З паўночнага ўсходу ў горад уварваўся 2-гі гвардзейскі танкавы корпус генерал-маёра А.С. Бурдзейнага. У Мінскім катле, які знаходзіўся на ўсход ад горада, апынулася 105-тысячная варожая групоўка, якая была знішчана. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. танкісты і пехацінцы 1-га і 3-га Беларускіх франтоў поўнасцю вызвалілі Мінск. З вызваленнем Мінска скончыўся першы этап аперацыі «Баграціён». Галоўныя сілы групы армій «Цэнтр» былі разбіты. У паласе савецка-германскага фронту з’явіўся разрыў шырынёй звыш 400 кіламетраў. Спробы тэрмінова ліквідаваць яго не прынеслі поспеху германскаму кама­ндаванню.

Пасля вызвалення Мінска пачаўся другі этап аперацыі  (5 ліпеня — 29 жніўня 1944 г.), падчас якога Чырвоная Армія завяршыла знішчэнне акру­жанага каля Мінска праціўніка. Як развіццё плана «Баграціён», былі ажыц­цёў­лены Вільнюская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая і Шаўляйская насту­пальныя аперацыі. 28 ліпеня быў вызвалены г. Брэст, і было завершана вызва­ленне Беларусі.

Пад час рэалізацыі другога этапу Беларускай аперацыі была поўнасцю разгромлена групоўка армій «Цэнтр», нанесена рашаючае паражэнне групоўкам «Поўнач» і «Паўночная Украіна» і рэзервовым войскам, што былі перакінуты ў Беларусь з Германіі, Нарвегіі, Італіі, Галандыі. Да канца жніўня Чырвоная Армія дасягнула прыгарада Варшавы — Прагі.

У выніку аперацыі «Баграціён» Чырвоная Армія вызваліла Беларусь, частку Літвы і Латвіі, уступіла на тэрыторыю Польшчы і падступіла да межаў Усходняй Прусіі. Германскае камандаванне было вымушана перакінуць з Заходняга фронту ў Еўропе на беларускі тэатр ваенных дзеянняў 46 дывізій і 4 брыгады, што значна паспрыяла паспяховаму правядзенню наступлення англа-амерыканскіх войскаў у Францыі.

Такім чынам, у выніку аперацыі «Баграціён» стратэгічнае становішча на Усходнім фронце карэнным чынам змянілася на карысць Чырвонай Арміі. Савецкія войскі ўступілі на тэрыторыю Польшчы, непасрэдна наблізіліся да дзяржаўнай мяжы з Германіяй. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі ўступіла ў сваю канчатковую стадыю.

Па ацэнцы аперацыі «Баграціён» з боку нямецкага камандавання, яна лічы­лася яшчэ большай катастрофай для вермахта, чым паражэнне пад Сталінградам. Беларуская наступальная аперацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з’яўляецца адной з буйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны. І гэтая бітва была цалкам прайграная нямецкімі генераламі.

У выніку поспеху Чырвонай Арміі ў Паўночнай Францыі 6 чэрвеня 1944 г. без вялікіх цяжкасцяў прайшла грандыёзная дэсантная аперацыя англа-амерыканскіх войскаў, канчатковай мэтай якой было стварэнне другога фронту. У Германіі склалася змова генералітэту з мэтай звяржэння Гітлера і заключэння сепаратнага міру з краінамі Захаду. Але замах на жыццё фюрэра не ўдаўся і Германія пад кіраўніцтвам Гітлера працягвала ісці да сваёй катастрофы.

Храналагічная табліца вызвалення Беларусі

Дата

Вызваленныя гарады

23 верасня 1943 г.

Камарын

26 верасня 1943 г.

Хоцімск

27 верасня 1943 г.

Церахоўка

28 верасня 1943 г.

Мсціслаў, Касцюковічы, Клімавічы

29 верасня 1943 г.

Ветка

30 верасня 1943 г.

Крычаў, Свяцілавічы

1 октября 1943 г.

Краснаполле, Чэрыкаў

2 октября 1943 г.

Дрыбін

8 октября 1943 г.

Ліозна

10 октября 1943 г.

Добруш

17 октября 1943 г.

Лоеў

18 ноября 1943 г.

Васілевічы, Рэчыца

23 ноября 1943 г.

Брагін

25 ноября 1943 г.

Журавічы, Прапойск

26 ноября 1943 г.

Гомель, Корма

27 ноября 1943 г.

Буда-Кашалева, Уваравічы, Чачэрск

29 ноября 1943 г.

Стрэшын

30 ноября 1943 г.

Нароўля

19 декабря 1943 г.

Езерышча

24 декабря 1943 г.

Гарадок

11 января 1944 г.

Ельск

14 января 1944 г.

Мозыр, Калінкавічы

20 января 1944 г.

Азарічы

23 января 1944 г.

Лельчыцы

24 февраля 1944 г.

Рагачоў

23 июня 1944 г.

Шуміліна

25 июня 1944 г.

Бешанковічы, Багушэўск, Сенно, Чаусы

26 июня 1944 г.

Віцебск, Горкі, Дуброўна, Жлобін, Кіраўск, Парічы, Талочын

27 июня 1944 г.

Глуск, Орша, Пухавічы, Рудабелка, Карпілоўка, Чашнікі, Шклоў

28 июня 1944 г.

Быхаў, Клічаў, Круглае, Крупкі, Лепель, Магілеў, Асіповічы, Старыя Дарогі

29 июня 1944 г.

Белынічы, Бабруйск, Ветрына, Петрыкаў, Ушачы, Халапенічы

30 июня 1944 г.

Капаткевічы, Красная Слабада, Любань, Плешчыніцы, Слуцк

1 июля 1944 г.

Бягомль, Барысаў, Грэск, Копыль, Шаркоўшчына

2 июля 1944 г.

Вілейка, Гарадзея, Докшыцы, Куранец, Лагойск, Пліса, Смалявічы, Старобін, Стаўбцы, Чэрвень

3 июля 1944 г.

Беразіно, Глубокае, Ілля, Мар’іна Горка, Мінск, Астравец, Радашковічы

4 июля 1944 г.

Дзісна, Дунілавічы, Заслаўль, Клецк, Крывічы, Міоры, Мядзель, Нясвіж, Полацк, Рудзенск, Узда

5 июля 1944 г.

Валожын, Маладзечна, Паставы, Смаргонь, Тураў

6 июля 1944 г.

Браслаў, Жыткавічы, Івянец, Ленін, Ляхавічы, Свір

7 июля 1944 г.

Ганцавічы, Дзяржынск, Мір, Ашмяны, Столін, Юрацішкі

8 июля 1944 г.

Баранавічы, Відзы, Гарадзішча, Іўе, Карэлічы, Любча, Новая Мыш, Навагрудак

9 июля 1944 г.

Давід-Гарадок, Дзятлава, Ліда

10 июля 1944 г.

Быцень, Лунінец, Слонім, Целяханы

11 июля 1944 г.

Воранава

12 июля 1944 г.

Васілішкі, Дрыса, Жалудок, Зэльва, Расоны

13 июля 1944 г.

Казлоўшчына, Косава, Масты, Радунь, Ружаны, Шчучын

14 июля 1944 г.

Ваўкавыск, Пінск, Скідзель

15 июля 1944 г.

Бяроза, Лагішын, Паразава

16 июля 1944 г.

Антопаль, Іванава

17 июля 1944 г.

Драгічын, Асвея, Пружаны, Свіслач, Шарашова

18 июля 1944 г.

Сапоцкін

20 июля 1944 г.

Маларыта

21 июля 1944 г.

Дзівін, Жабінка

22 июля 1944 г.

Камянец

23 июля 1944 г.

Дамачова

16—24 июля 1944 г.

Гродна

28 июля 1944 г.

Брэст, Высокае