Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

Тэсты і заданні па курсе

Адной з асноўных форм выніковага кантролю ведаў студэнтаў у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці з’яўляецца тэсціраванне. Яно пры­мяня­ецца таксама для якаснага кантролю цякучых ведаў (напрыклад на выніках аднаго практычнага занятку), тэматычнага кантролю (па адной вялікай тэме або па роднасных тэмах), рубежнага кантролю (пры правядзенні прамежкавай атэстацыі ведаў студэнтаў, якія праслухалі значную частку аўдыторнага курса прадмета). Існуе шырокі спектр розных формаў тэставых заданняў.

Адной з найбольш папулярных формаў з’яўляюцца тэсты закрытай формы, у якіх студэнты самі павінны выбраць адзін альбо некалькі (гэта фармуліруецца ва ўмовах пытання) варыянтаў правільных адказаў з прапа­на­ванага мноства. Не менш цікавымі падаюцца па гісторыі заданні адкрытай фор­мы, у якіх студэнт сам павінен сфармуляваць правільны адказ. Ён можа быць кароткім і складацца з аднаго слова альбо словазлучэння. Выкарыстоўваюцца таксама заданні, у якіх патрабуецца разгорнутая фармуліроўка адказа.

Даволі папулярныя заданні, у якіх неабходна для элементаў адной групы падабраць адпаведныя фармуліроўкі з другой групы. Такія заданні называюцца трэніровачнымі, паколькі яны не ўтрымліваюць неправільнай інфармацыі, а асноўная задача студэнтаў заключаецца ў сістэматызацыі варыянтаў адказаў. Падобныя заданні накіраваны на развіццё навыкаў аналізу і абагульнення сувязей, прызнакаў і прычын розных гістарычных з’яваў, падзей і працэсаў. У адрозненне ад трэніровачных, тэставыя заданні змяшчаюць як правільную, так і неправільную альбо недакладную інфармацыю; асноўнае іх прызначэнне — актывізацыя пазнавальнай дзейнасці студэнтаў, развіццё творчага мыслення, ўмення аналізаваць інфармацыю і прымаць правільныя рашэнні. Выкарыстоў­ваюцца таксама трэніровачныя заданні, што прадстаўляюць сабой непа­сля­доўны набор элементаў, якія патрабуецца выстраіць у правільнай паслядоўнасці (храналагічнай, лагічнай, інш.).

Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.

І. Выберыце правільны адказ

1. Германія выйшла з Лігі Нацый у

а) 1933 г.

б) 1935 г.

в) 1939 г.

г) 1940 г.

д) 1941 г.

За правільны адказ 0,5 б.

2. Канферэнцыя ў Мюнхене адбылася ў:

а) студзені 1935 г.

б) сакавіку 1936 г.

в) верасні 1938 г.

г) жніўні 1939 г.

д) чэрвені 1940 г.

За правільны адказ 0,5 б.

3. Вызваленчы паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь пачаўся:

а) 5 верасня 1937 г.

б) 22 чэрвеня 1938 г.

в) 17 верасня 1939 г.

г) 28 верасня 1940 г.

д) 18 снежня 1940 г.

За правільны адказ 0,5 б.

4. План вайны Германіі супраць Савецкага Саюза атрымаў назву:

а) «Барбароса»

б) «Марскі леў»

в) «Гімлер»

г) «Рот»

д) «Энігма»

За правільны адказ 0,5 б.

5. Якая з пералічаных дзяржаў не ўдзельнічала ў Мюнхенскай змове:

а) Італія

б) Францыя

в) Германія

г) СССР

д) Велікабрытанія

За правільны адказ 0,5 б.

ІІ. Размясціце падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці

1. Агрэсія Германіі ў 1930-х гг. ХХ ст.

а) Далучэнне Саарскай вобласці да Германіі

б) падзел і акупацыя Чэхаславакіі

в) выхад Германіі з Лігі Нацый

г) аншлюс Аўстрыі

д) увод нямецкіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную зону.

За правільны адказ 1 б.

2. Міжнароднае становішча ў 1930-я гады.

а) Япона-савецкі канфлікт каля возера Хасан

б) пачатак франкісцкага мецяжа ў Іспаніі

в) нападзенне Германіі на Польшчу

г) падпісанне дагавора аб сяброўстве і граніцах паміж Германіяй і СССР

д) падпісанне германа-савецкага дагавора аб ненападзе

За правільны адказ 1 б.

ІІІ. Вызначце падзеі падзеі пачатковага перыяду Другой сусветнай вайны, якія адбыліся

а) верасень 1939 — красавік 1940 г.

б) 28 верасня 1939 г.

в) 22 чэрвеня 1940 г.

г) 18 снежня 1940 г.

За правільны адказ на кожны пункт па 0,5 б.

ІV. Назавіце дату, прычыны, вінікі і наступствы савецка-фінскай вайны.

За правільны адказ 1,5 б.