Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Гук і фанема

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял дапаможніка

«Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. – Гродна: ГрДУ,

2001. – 231 с.».

Гукі мовы – гэта сам спосаб існавання мовы, яе матэрыялізацыя,

матэрыяльныя сродкі, з якіх будуюцца моўныя адзінкі. Гук мовы (маў-

лення) найдрабнейшая адзінка мовы, якая ўтвараецца органамі маўле-

нчага апарата чалавека і служыць матэрыяльнай асновай для ўтварэння

марфемаў і слоў. Гукі мовы вывучаюцца не толькі з артыкуляцыйнага і

акустычнага боку, што з'яўляецца аб'ектам фанетыкі, але і з боку іх фу-

нкцыі ў мове як сродкаў распазнавання і адрознення марфемаў і слоў,

што ёсць аб'ектам асобнай галіны фаналогіі – фанемікі. У фанеміцы гукі

вывучаюцца з уласна-лінгвістычнага боку іх ролі ў мове як матэрыяль-

ных адзінак, з якіх складаюцца марфемы і словы і з дапамогаю якіх яны

адрозніваюцца. Так, каранёвыя марфемы (а ў нашым выпадку і словы)

дом, дым, дам, дум маюць розныя галосныя: [о], [ы], [а], [у], яны і адро-

зніваюць абалонкі гэтых моўных адзінак.

Аднак не ўсе гукі, якія мы чуем у маўленні, выконваюць такую фу-

нкцыю. Напрыклад, у сказе Зноў гры[п]. апошняе слова мае канцавы гук

[п], які няздатны тут адрозніць розныя паняцці: 'расліна' і 'хвароба'. Або

ў словазлучэнні новая ка[с]ка, дзе гук [с] таксама не адрознівае паняцці

'засцерагальны галаўны ўбор' і 'літаратурны твор'. З улікам згаданага бу-

дзем мець, да прыкладу, не адзін гук [а], а шмат іх. Розныя маўленчыя

экзэмпляры гэтага [а] будуць выступаць і залежна ад пазіцыі яго ў словах

1) па адносінах да суседніх зычных гукаў: паміж цвёрдымі зычнымі [a]

(дам), пасля мяккага зычнага [.а] (сяду), перад мяккім [а.] (даме) ці паміж

мяккімі зычнымі [ä] (мяць); 2) па адносінах да націску ў слове: пад наці-

скам [а] (сад), не пад націскам [ъ] (як у рускамоўным маўленні) [дамъ].

Але ўсе згаданыя «а» аб'ядноўваюцца ў адзін гукатып <а>, які і адрозні-

вае гукавыя абалонкі слоў, а праз іх і самі словы.

Фанема (грэц. phonema – 'гук, голас') – гэта найменшая (мінімаль-

ная) гукавая сэнсаадрознівальная адзінка, якая не можа падзяляцца на

больш дробныя адзінкі, яна служыць для распазнавання і адрознення ма-

рфемаў (у склад якіх яна ўваходзіць), а праз іх і для распазнавання і ад-рознення слоў. Так, дыфтонгі, якія складаюцца з двух гукаў у межах ад-

наго склада (на пісьме гэта абазначаецца дзвюма літарамі), рэпрэзенту-

юць сабой адну фанему. Акрамя таго, нятоеснасць фанемы і гука

выяўляецца і ў тым, што дзве фанемы могуць рэалізавацца ў адным гуку.

Напрыклад, <д> і <с> у слове гарадскі гучаць як адзін гук [ц]: гара[ц]кі;

а фанема-прыстаўка <з> і каранёвая фанема <ж> у слове зжаць гучаць

як адзін доўгі гук [жж]: [жжац']. Фанема можа рэалізавацца і ў нулявым

гуку, як у каранёвых марфемах словаў сон – сну, пень – пня.

Фанема сама па сабе значэння не мае і з сэнсаваадрозніваннем

звязваецца толькі ўскосна. Яна выконвае дзве асноўныя функцыі: 1)

перцэпцыйную (лац. perceptio 'успрыманне') – функцыю распазнавання:

успрымання слыхам, зрокам; 2) сігніфікацыйную (лац. sіgnificatio 'аба-

значэнне') – функцыю адрознівання марфемаў і слоў.

У «Кароткай граматыцы беларускай мовы» (2007) згадваецца, што

беларускай мове ўласцівы наступныя фанемы: <п>, <п'>, <б>, <б'>,

<м>, <м'>, <ф>, <ф'>, <в>, <в'>, <й>, <т>, <ц'>, <д>, <дз'>, <дз>,

<с>, <с'>, <з>, <з'>, <н>, <н'>, <л>, <л'>, <ц>, <ш>, <ж>, <ч>,

<дж>, <р>, <г>, <г'>, <х>, <к>, <к'>, <а>, <о>, <е>, <у>, <і>, а та-

ксама факультатыўная фанема <g> (г выбухны), якая сустракаецца ў

словах іншамоўнага паходжання і мае тэндэнцыю да замены фанемай

<γ> (г фрыкатыўны).

Кожная фанема – гэта набор пазіцыйна незалежных адзнакаў,

інакш канстытуцыйных. Гэтымі адзнакамі адна фанема адрозніваецца ад

іншых. Так, фанема <з> мае такія адзнакі: кансанантнасць (лац.

consonans, consonantis 'зычны гук'), шумнасць, звонкасць, фрыкатыўна-

сць, цвёрдасць, пярэднеязычнасць.

Асобныя фанемы існуюць у мове толькі таму, што яны маюць свае

адметныя адзнакі, якія адрозніваюць іх адна ад адной, г. зн. знаходзяцца

паміж сабой у апазіцыі (супрацьпастаўленні). Напрыклад, <ж> і <ш> у

апазіцыі «звонкасць / глухасць». Прыметы, якімі адрозніваюцца між са-

бою фанемы, называюцца дыферэнцыйнымі (лац. differentiо 'адрознен-

не'). Прыметы, супольныя для некалькіх фанемаў і няздатныя іх адрозні-

ваць, называюцца інтэгральнымі (лац. іnteger 'цэлы, некрануты'). Як у

фанемах <ж> і <ш> супольныя прыметы: кансанантнасць, цвёрдасць,

шумнасць, фрыкатыўнасць, альвеалярнасць. Менавіта дыферэнцыйныя

прыметы дазваляюць фанемам выконваць сігніфікацыйную функцыю. Фанемы ў маўленні рэалізуюцца ў сваіх варыянтах і варыяцыях у

залежнасці ад пазіцыі ў слове. Адрозніваюць дзве пазіцыі: 1) моцная

(незалежная) пазіцыя – такая, у якой гук вымаўляецца так ці амаль так,

як ізаляваная гукавая адзінка; 2) слабая (залежная) пазіцыя – такая, у

якой адбываецца прыстасаванне гука да іншых або замена яго іншым гу-кам. Для галосных моцная пазіцыя – націскное становішча, слабая – не-

націскное, для зычных (шумных) моцная пазіцыя – становішча перад

галоснымі ці санорнымі зычнымі, слабая – становішча звонкіх у канцы

слова перад паўзай і перад глухімі, для глухіх – становішча перад звонкі-

мі. У моцнай пазіцыі фанемы выразна адрозніваюцца і здатныя адрозні-

ваць гукавыя абалонкі марфемаў, а праз іх і словы.

У слабай пазіцыі фанема губляе пэўную дыферэнцыйную адзнаку

(гэтая адзнака нейтралізуецца), у выніку чаго супадае з іншай фанемай, а

таму становіцца няздатнай быць сэнсаадрознівальнай моўнай адзінкай.

Напрыклад, у слове коды (гарадоў) фанема <д> знаходзіцца ў моцнай

пазіцыі (перад галосным), а ў форме адзіночнага ліку – код яна апынула-

ся ў канцы слова, дзе ў беларускай мове не можа быць звонкіх зычных, і

звонкая фанема <д> рэалізавалася ў гуку [т]: [кот]. Узніклі амафоны

двух слоў: код (горада) і кот (чорны). Значыць, фанема <д> у слабай

пазіцыі страціла сваю сігніфікацыйную функцыю і ператварылася ў свой

варыянт [т]. Чаргаванне фанемы ў моцнай пазіцыі з эквівалентнымі ёй у

слабай утвараюць фанемны рад.

Варыянт фанемы – такое відазмяненне, пры якім фанема ў сваім

гучанні супадае з іншай. Варыяцыі фанемы – гэта нязначныя віда-

змяненні, пры якіх фанема не губляе сваёй якасці, не супадае з іншай.

Напрыклад, фанема <а> у каранёвай дзеяслоўнай марфеме сад- можа ві-

дазмяняцца ў словах сяду, садзіць, сядзець у [

.

а], [а.

], [ä], але гэтыя віда-

змяненні не парушаюць фанемы <а>, якая рэалізуецца тут у трох вары-

яцыях. Варыяцыі фанемы найчасцей узнікаюць у выніку акамадацыі га-

лосных. Гукавыя рэалізацыі фанемы называюцца алафонамі (грэц. allos

'іншы' і phone 'гук').

Самастойнымі фанемамі трэба лічыць тыя тыповыя гукі, якія, ужы-

ваючыся ў аднолькавай пазіцыі, змяняюць значэнне слова, а калі яны не

прыводзяць да зменаў значэння, то лічыць іх самастойнымі фанемамі не-

льга. Напрыклад, у словах кот, рот, год першыя зычныя выступаюць

фанемамі <к>, <р>, <г>, бо яны адрозніваюць гукавыя абалонкі розных

слоў. А вось рознае вымаўленне [g]анак і [γ]анак не вядзе да змены сэ-

нсу. Значыць, выбухное і працяжнае вымаўленне першага гука складае

толькі варыянты фанемы <г>.

Фанема ў межах пэўнай марфемы (часцей кораня) можа чаргавацца

як у словах рука, ручка, (у) руцэ; у такім разе апошняя зычная выступае ў

розных сваіх відазмяненнях: к/ч, к/ц. Гэты шэраг чаргавальных фанемаў

у складзе адной марфемы абазначаюць тэрмінам марфанема. Значыць, у

нашым выпадку выступаюць марфанемы к/ч і к/ц, або к/ч/ц.

Змена гукаў паводле адпаведных правілаў называецца гукавым за-

конам. Гукавы закон выяўляецца ў формуле гукавых пераходаў. Так, у

беларускай мове галосныя [о], [э], апынуўшыся ў ненаціскных складах,

пераходзяць у гук [а]: соль саліць, шэсць шасці, вёсны вясна. Такім

чынам, гукавым законам у галіне вакалізму беларускай мовы ёсць аканне

(і яканне).

У галіне зычных такім рэгулярным гукавым законам выступае

пераход звонкіх зычных у глухія ў абсалютным канцы слова, рэгрэсіўная

асіміляцыя звонкіх і глухіх, калі звонкія зычныя, апынуўшыся перад глу-

хімі, пераходзяць у глухія (ка[з]аць ка[с]ка), а глухія перад звонкімі у

звонкія (ка[с]іць ка[з]ба). Гэтыя жывыя фанетычныя законы называюць

законамі функцыянавання мовы.