Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
500
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Разрады выклічнікаў

Па сваім значэнні выклічнікі падзяляюцца на тры разрады: эмацы-

янальныя, волевыяўленчыя і выклічнікі моўнага этыкету.

Эмацыянальныя выклічнікі перадаюць стан чалавека, выража-

юць яго станоўчыя і адмоўныя эмоцыі, а таксама даюць эмацыянальную

ацэнку з'явам рэчаіснасці. Да эмацыянальных выклічнікаў адносяцца а!,

о!, э!, ого!, ах!, ох!, ой!, ай!, ат!, божа барані!, божа мой!, брава!, біс! і

інш. Яны выражаюць радасць, захапленне, здзіўленне, страх, спалох,

спачуванне, незадавальненне, прыкрасць, папрок, пратэст і г. д.: О, якое

цёплае, цёплае, цёплае мора (Каратк.). Ах, добра! Ах, як добра! (Лыньк.).

Адметнасцю выклічнікаў гэтага разраду з'яўляецца мнагазначнасць: яны

могуць выражаць самыя разнастайныя пачуцці, нават супрацьлеглыя, і

значэнне іх высвятляецца ў кантэксце.

Волевыяўленчыя (пабуджальныя, імператыўныя) выклічнікі вы-

ражаюць валявыя імкненні – розныя адценні пабуджэння да дзеяння, за-

гад, заклік, зварот. Сярод волевыяўленчых выклічнікаў можна выдзеліць:

1) выклічнікі, якія выражаюць заклік, загад пачаць ці спыніць якое-

небудзь дзеянне – стоп!, марш!, гайда!, цсс!, ша!, цыц!, но!, тпру! і інш.:

Ша! Ціха вы, не гаманіце! (К-с); 2) выклічнікі, якія выражаюць зварот да

каго-небудзь, заклік адгукнуцца, звярнуць увагу – эй!, гэй!, ау!, агу!, алё!

і інш.: Гэй, сябры мае! Дзе вы, родныя? (К-с); 3) выклічнікі, якія выка-

рыстоўваюцца з мэтай адагнаць ці падазваць жывёл, птушак – кыш!,

псік!, кось-кось!, вуць-вуць! гуцё, гуцё, гуцё! і інш.: А тут кот адкуль ні

ўзяўся і пад локаць яму – тоўк! – «Псік, не лезь!» (К-с); 4) выклічнікі,

якія ўжываюцца, каб супакоіць ці закалыхаць дзіця, – агу, а-а-а, люлі-

люлі, баю-бай: Усё заснула ў цішыні, дык і ты хутчэй засні, люлі-люлі,

баю-бай, спі, дзіцятка, засынай (Грах.).

Асобную групу ўтвараюць так званыя выклічнікі моўнага этыке-

ту – словы ці спалучэнні слоў, якімі выражаюцца прывітанне, развітан-

не, падзяка, просьба і іншыя формы ветлівасці – добры дзень!,

бывай(це)!, дзякуй!, дабранач!, калі ласка! і інш.:, Добрай ночы зара-за-

раніца! (Багд.).

Паводле паходжання выклічнікі падзяляюцца на дзве групы: невы-

творныя і вытворныя.

Невытворныя выклічнікі сваім паходжаннем не звязаны з якімі-

небудзь іншымі часцінамі мовы. Яны ўтвараюцца з аднаго галоснага

гука або спалучэння некалькіх гукаў: о!, ах!, ну!, ого!, эге!. Гэтыя выклі-

чнікі могуць поўнасцю ці часткова паўтарацца і ўтвараць цэлы гукавы

комплекс (а-а-а!, ай-ай!, ай-яй-яй!, о-го-го!): «О-го-го, брат! – дзядзька

кажа: – Цяпер зіма напэўна ляжа!» (К-с).

Вытворныя выклічнікі суадносяцца з пэўнымі часцінамі мовы.

Яны ўтвараюцца ад слоў, якія страчваюць сваю намінатыўную функцыю

і граматычныя прыметы, але набываюць выразную эмацыянальную афа-

рбоўку. Напрыклад, ад назоўнікаў паходзяць выклічнікі божа!, жах!, ба-

цюхны!, чорт!, глупства!, ад дзеясловаў – бывай(це)!, прабач(це)!,

дзякуй!, падумаеш!, ад прыслоўяў – досыць!, ціха!. На базе ўстойлівых

фразеалагічных спалучэнняў утварыліся выклічнікі вось табе і на!, вось

яно што!, божа мой!, слава богу! і інш. Такім чынам, гэты разрад выклі-

чнікаў папаўняецца ў выніку пераходу іншых часцін мовы ў выклічнікі.

Да вытворных таксама адносяцца і выклічнікі, запазычаныя з

іншых моваў: біс! (з лац.), брава! (з італ.), алё! (з фр.), стоп! (з англ.), ка-

равул! (з цюркс.), марш! (з фр.) і інш.

Выклічнікі шырока ўжываюцца ў мове мастацкіх твораў, бо вало-

даюць яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай.

2.4.3. Гукапераймальныя словы

Гукапераймальныя словы – моўныя адзінкі, якія прыблізна ўзнаў-

ляюць, пераймаюць гукі, характэрныя для жывой і нежывой прыроды.

Гукаперайманні імітуюць крык птушак (ку-ку, курлы-курлы, га-га-га і г.

д.), жывёл (му-у, гаў-гаў, мяў-мяў, і-га-га і г. д.), гукі і шумы прыроды (ш-

ш-ш, шу-шу-шу, гу-у-у і г. д.), гукі, што ўзнікаюць у выніку нейкіх дзеян-

няў, працэсаў (бух, трах, дзынь-дзынь, буль-буль і г. д.): «Крук-крук-

крум!» – прыцішана крыкнуў крумкач і важка сеў на дзіду (У.А.). Мчац-

ца коні. Дзын-дзын-дзын! (К-с).

Гукапераймальныя словы набліжаюцца да выклічнікаў чыста фа-

рмальна, толькі гукавым складам. Іх адрозненне ў тым, што выклічнікі

выражаюць пачуцці, волевыяўленні чалавека, а гукаперайманні ўзнаўля-

юць, пераймаюць гукі, пазбаўленыя ўсякага сэнсу, значэння, бо нале-

жаць, як правіла, не чалавеку, а іншым жывым істотам, пэўным прадме-

там, прыродзе,

Для перадачы гукаў жывой і нежывой прыроды, якія найбольш ча-

ста суправаджаюць чалавека, у мове замацаваліся традыцыйныя гукавыя

комплексы: ку-ку, мяў-мяў, цік-так і г. д., гукаперайманні ж, створаныя

самімі аўтарамі для канкрэтных выпадкаў, не маюць строга замацаванай

формы: «Гу-гу-гу-у-у-у», – гудзелі бярэзіны (Гал.) і «Р-р-р» – рыпелі

намерзлыя галіны старой бярозы (I.М.).

У кантэксце гукаперайманні звычайна выступаюць асобным сло-

вам, сказам і аддзяляюцца ад слоў аўтара (клічнікам і працяжнікам, ко-

скай і працяжнікам (або толькі працяжнікам): «Ку-ку! Ку-ку!» – абудзіла

мой успамін сапраўдная зязюля (Кір.). «Дзум-дзум-дзум!» – пчала звінела

(Як.).

Гукаперайманні, як і выклічнікі, пры субстантывацыі выконваюць

функцыі розных членаў сказа: У небе пачулася працяжнае кру-кру! ад-

лятаючых жураўлёў (I.М.).

Некаторыя гукаперайманні паслужылі асновай для ўтварэння но-

вых слоў: кукаваць, кукаванне, кукарэкаць, кукарэканне, гаўкаць, гаўкан-

не, мяўкаць і інш.

Да гукаперайманняў набліжаюцца словы са значэннем імгненнага

дзеяння кшталту грук, гоп, шмыг, скок, зірк і інш., якія называюць дзе-

яслоўнымі выклічнікамі: Уладзік зараз – шмыг у дзверы (К-с). Гэтыя

словы захоўваюць лексічнае значэнне адпаведных дзеясловаў, а ў сказе

выконваюць ролю выказніка. З гукаперайманнямі іх яднае гучанне, з вы-

клічнікамі – дынамічнасць і эмацыянальная выразнасць.