Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Змены ў марфемнай структуры слова

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял вучэбнага

дапаможніка «Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія:

Вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; Пад

агул. Рэд. праф. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. Ул.М. Скакун, 1997. –

288 с.».

Марфемная структура некаторых слоў з часам можа змяняцца.

Прычыны такіх змен бываюць розныя:

страта сэнсавай сувязі паміж роднаснымі словамі і фанетычныя

змены ў іх: вока і акно, тхор і дыхаць, канец і дасканалы;

выпадзенне з мовы асобных устарэлых слоў, ад якіх утварыліся

іншыя словы; так, перастала дзяліцца на марфемы аснова слова прымы,

якое паходзіць ад старажытнага кораня им- (имати, иму) і прыстаўкі

при-;

страта прадуктыўнасці асобных суфіксаў і прыставак, напрыклад,

суфікса -р-; стары, добры, востры і інш. Часам структура таго ці іншага

слова змяняецца ў выніку некалькіх прычын.

Апрошчанне – такая змена марфемнай будовы слова, пры якой

былая падзельная, вытворная аснова ўспрымаецца як непадзельная, не-

вытворная. У выніку структура слова становіцца больш простай. Напры-

клад, у слове дар раней вылучаўся корань да- і суфікс -р (параўн. дзе-

яслоў да-ць). У сучаснай мове гэта слова мае невытворную аснову: су-

фікс -р зліўся з коранем, адбылося апрошчанне. Сучаснае беларускае

нашчадак – ад таго самага кораня, што і старажытнае чадо (дзіця). У ста-

ражытнай беларускай мове гэта слова мела вытворную аснову. Пазней

адбыліся фанетычныя змены (выпадзенне рэдукаваных гукаў, прыпада-

бненне [с] да наступнага шыпячага [ч]), страцілася сэнсавая сувязь са

словам чадо. У выніку змянілася і будова слова, аснова перастала дзяліц-

ца на марфемы: нашчадак – нашчадк-і (аснова слова супадае з коранем).

У слове жыта этымалагічна вылучаецца корань жы- (параўн. жы-ць) і

суфіке -т-; у сучаснай мове гэта слова з невытворнай асновай –

адбылося апрошчанне. Дзякуючы апрошчанню мова папаўняецца

каранёвымі марфемамі, якія становяцца цэнтрамі новых

словаўтваральных гнёздаў, параўн.: жыта – жытні – жытнік –

жытніца – жытнішча і інш.

Адрозніваюць поўнае і няпоўнае апрошчанне. Пры поўным сляды

ранейшай вытворнасці зусім страціліся, а пры няпоўным – захоўваюцца.

У слове жыта этымалагічна вылучаецца корань жы- (можна параўнаць

са словам жы-ць) і суфікс -т-; у сучаснай мове гэта слова з невытворнай

асновай – адбылося апрошчанне. Дзякуючы апрошчанню мова папаўня-

ецца каранёвымі марфемамі, якія становяцца цэнтрамі новых словаўтва-

ральных гнёздаў, параўн.: жыта – жытні – жытнік – жытніца – жы-

тнішча і інш.

Перараскладанне – такая змена ў будове слова, пры якой гук або

некалькі гукаў адрываюцца ад адной марфемы і далучаюцца да другой.

Аснова слова застаецца вытворнай, аднак пачынае дзяліцца на марфемы

іншага гукавога складу. Напрыклад, слова унутры мела раней выгляд

вънутри, у ім вылучаліся прыстаўка вън-, корань -утр- (параўн. стара-

жытнае утроба, сучаснае вантробы), суфікс -и-. Прыстаўка вън- пасля

падзення рэдукаваных набыла выгляд вн-, зычны [н] далучыўся да кора-

ня. У сучаснай мове гэта слова дзеліцца на іншыя марфемы – прыстаўку

у-, корань -нутр-, суфікс -ы; параўн. аднакаранёвыя нутр-о, нутр-ан-ы.

Перараскладанне садзейнічае ўзбагачэнню мовы новымі словаў-

тваральнымі сродкамі. Напрыклад, у словах тыпу недалічыць, недака-

заць, недавыканаць, недабор, недагляд у адну прыстаўку неда- зліліся

прыстаўкі не- і да-, гэта – вынік перараскладання ў асновах слоў. Дзяку-

ючы перараскладанню ўтварыліся некаторыя вытворныя суфіксы назоў-

нікаў, напрыклад -льнік: будзільнік, выключальнік, -альн-(яльн-): натура-

льны, індустрыяльны і інш.

Пры перараскладанні, такім чынам, змяняецда гукавы склад ма-

рфем (колькасць гукаў у марфеме павялічваецца ці змяншаецца за кошт

суседніх марфем) або колькасць марфем у слове (дзве прыстаўкі аб'-

ядноўваюцца ў адну, два суфіксы – у адзін).

Зрэдку сустракаецца працэс ускладнення, у выніку якога невытво-

рная аснова пачынае дзяліцца на марфемы, становіцца вытворнай. Ус-

кладненне найчасцей уласціва запазычаным словам. Напрыклад, грэча-

скае слова анархія мела невытворную аснову, але ў сувязі з узнікненнем

роднасных слоў анархіст, анархічны і іншых аснова яго стала дзяліцца

на корань анарх- і суфікс -іj-(анарх-іj-а).

Часта разам са зменай структуры слова адбываецца яго дээтыма-

лагізацыя – страта першапачатковага значэння і генетычнай сувязі з ад-

накаранёвымі словамі. Значэнне слова становіцца нематываванае. На-

прыклад, назоўнік крыўда, утвораны ад прыметніка крывы, падзяляўся

на корань крыў-, суфікс -д-,канчатак -а. Цяпер значэнне слова крыўда не

звязваецца са значэннем крывы. Адбыліся змены і ў аснове слова: суфікс

-д- стаў часткай кораня, аснова перастала дзяліцца на марфемы.

Дэкарэляцыя – гэта такія змены ў марфемнай будове вытворнага

слова, у выніку якіх знешняя структура слоў не змянілася (не змянілася

ні колькасць марфем, ні іх межы, ні іх гукавы склад), але змяніўся хара-

ктар марфем або значэнне марфем, іх функцыя і суадносіны ў слове.

Напрыклад, назоўнік вайна яшчэ ў агульнаславянскі перыяд утварыўся

пры дапамозе суфікса -н- ад назоўніка вои (што значыць воін). Сёння ён

так жа дзеліцца на марфемы, але матывуецца дзеясловам ваj-ав-а-ць.

Замяшчэнне – гэта замена адной марфемы іншаю, пры гэтым ма-

рфемны склад члянімай асновы ў колькасных адносінах застаецца раней-

шым. Напрыклад, у агульнаславянскай мове было слова зин-иц-а, утво-

ранае ад гукапераймання зинь. Пад уплывам народнаэтымалагічнага

збліжэння з сін-і корань зін'- змяняецца на сін-.

Дыфузія (фузія, інтэрферэнцыя морфаў, накладанне морфаў (ма-

рфем), аплікацыя морфаў) – гэта зліццё, узаемапранікненне марфем пры

захаванні імі ў той жа час выразнай самастойнасці. Адна з самых ва-

жных прычын дыфузіі – сцяжэнне аднолькавых галосных ці зычных.

Дыфузія назіраецца:

1. На стыку прыстаўкі і кораня: прымаць – пры+ім+а+ць, расада –

рас+сад+а, разява – раз+зяв+а.

2. На стыку кораня і суфікса (ці на стыку 2 суфіксаў):

а) гэта інфінітывы на -чы, у якіх яшчэ ў дапісьмовы перыяд у гуку

[ч] аб'ядналіся [к] каранёвы і [т] інфінітыўны: пячы – пяк+чы (пек +ти);

[т] каранёвы і [т] інфінітыўны: расці – раст+ці;

б) адносныя прыметнікі з суфіксам -ск- і каранёвымі -ск- або -цк-,

-с-, -к-, -ч-, -т-: віцебскі – віцебск+ск+і, рускі – рус+ск+і, разбойніцкі –

разбой+н+ік+ск+і, брэсцкі – брэст+ск+і;

в) дзеясловы з суфіксам -ну- на стыку з каранёвым -н-: пнуць –

пн+ну+ць;

г) якасныя прыметнікі з суфіксам непаўнаты якасці -ават- (-яват-)

і каранёвым -ав- (-яв-): лілаваты – лілав+ават+ы.

3. У складаных словах спляценне частак у выніку накладання двух

аднолькавых складоў з фанетычнага пункту погляду называюць яшчэ га-

плалогіяй: дзікабраз – дзікаабраз – вобраз дзіка; мінералогія – мінерала-логія.