Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
500
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Катэгорыя асобы дзеясловаў

Катэгорыя асобы паказвае на адносіны дзеяння і яго ўтваральніка

(суб'екта) да таго, хто гаворыць. Утваральнікам дзеяння можа быць асо-

ба, якая гаворыць, яе субяседнік або той, хто не ўдзельнічае ў размове. У

залежнасці ад гэтага выдзяляюцца тры асобы дзеяслова: першая, другая і

трэцяя.

Сістэма формаў, якая абслугоўвае ўласна катэгорыю асобы, склада-

ецца з трох формаў адзіночнага і трох формаў множнага ліку ў абвесным

ладзе. У загадным ладзе маецца пяць формаў: дзве формы адзіночнага

ліку і тры формы множнага ліку.

Паказчыкам асобы служыць канчатак асабовай формы, які аднача-

сова выражае значэнне ладу і ліку, а ў абвесным ладзе – і значэнне цяпе-

рашняга часу. Формы прошлага часу абвеснага ладу і формы ўмоўнага

ладу не маюць паказчыкаў асобы, пры іх такімі паказчыкамі могуць

быць асабовыя займеннікі або назоўнікі: ты чытаў (бы), ён чытаў (бы),

рабочыя пабудавалі (б).

Асабовыя формы дзеяслова маюць пэўныя значэнні. Форма дзе-

яслова першай асобы адзіночнага ліку абазначае дзеянне таго, хто гаво-

рыць: я вучу, еду, сяджу, расказваю, хвалююся. Гэта форма ў кантэксце

можа паказваць на абагульнена-асабовае значэнне: Чужую бяду рукой

развяду (Пр.) Форма дзеяслова першай асобы множнага ліку абазначае

сумеснае дзеянне таго, хто гаворыць, і іншай асобы (іншых асоб): мы ву-

чым, едзем, сядзім, расказваем, хвалюемся. Форма дзеяслова 1-й асобы

множнага ліку можа ўжывацца замест 2-й асобы адзіночнага і множнага

ліку з адценнем спачування, спагадлівасці або фамільярнасці: «Як мы

сябе адчуваем сёння?» – звярнуўся доктар да Віталіка (П.К.). Бародка

ласкава пахлопаў яе па плячы: «Чытаем, дачка? Чытай, чытай, пакуль

ёсць магчымасць» (Шам.). Часам 1-я асоба множнага ліку абазначае аба-

гульнена-асабовае дзеянне: Як маем, так ужываем (Пр.).У навуковых

працах нярэдка аўтар ужывае форму дзеяслова 1-й асобы множнага ліку

са значэннем адзіночнага (т. зв. «аўтарскае мы»).

Форма дзеяслова другой асобы адзіночнага ліку абазначае дзеянне

субяседніка: ты вучыш, едзеш, сядзіш, расказваеш, хвалюешся. Такая

форма можа мець абагульнена-асабовае значэнне: Гуляючы, розуму не

прыдбаеш (Пр.).

Форма дзеяслова 2-й асобы множнага ліку паказвае на дзеянне гру-

пы асоб, да якіх звяртаюцца з гаворкай, або на сумеснае дзеянне субясе-

дніка з іншай асобай (іншымі асобамі): вы вучыце, едзеце, расказваеце,

хвалюецеся. Форма дзеяслова 2-й асобы множнага ліку ўжываецца пры

ветлівым звароце да субяседніка: Арэшкін сказаў: «А вы ўсё прыгажэ-

еце, Марына Астапаўна!» (Шам.). Гэта форма можа мець і абагульнена-

асабовае значанне: Перабраўшыся на левы, лугавы бераг Сажа, вы

трапляеце на вельмі здабытлівыя рыбацкія мясціны (Кір.).

Форма дзеяслова трэцяй асобы адзіночнага ліку паказвае дзеянне

суб'екта, які не ўдзельнічае ў размове. Утваральнікам дзеяння можа быць

адушаўлёны і неадушаўлёны прадмет: ён (яна, яно) вучыць, едзе, сядзіць,

расказвае, хвалюецца; дрэва зелянее, сад цвіце. Форма дзеяслова 3-й асо-

бы множнага ліку абазначае дзеянне асоб ці прадметаў, пра якія ідзе раз-

мова: яны вучаць, едуць, сядзяць, расказваюць, хвалююцца; дрэвы зеляне-

юць, сады цвітуць. Гэту форму актыўна ўжываюць з абагульнена-асабо-

вым ці няпэўна-асабовым значэннем: У лес дроў не возяць (Пр.). Пасля

таго, як Ніна вярнулася з Мінска, яе паслалі да сувязных у мястэчка

(I.М.).

Некаторыя дзеясловы не маюць формаў 1-й і 2-й асобы: бялець,

бялецца, святлець, святлецца, цямнець, цямнецца, зелянець, зелянецца і

пад. са значэннем 'выдзяляцца пэўным колерам', а таксама дзеясловы

разрасціся, набухнуць, распаўсюджвацца, сплюшчыцца і інш., што

абазначаюць дзеянні, утваральнікам якіх не можа быць асоба.

Дзеясловы, якія маюць формы словазмянення па асобах, называ-

юцца асабовымі. Асабовым дзеясловам проціпастаўляюцца дзеясловы

безасабовыя.