Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

12. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўніка

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з ка-

тэгарыяльным значэннем прадметнасці і мае самастойныя граматычныя

катэгорыі роду, ліку і склону. Гістарычна назоўнікі як самастойны клас

слоў не вылучаліся. Разам з іншымі скланяльнымі словамі яны адносіліся

да разраду імёнаў, якія формамі словазмянення і іншымі граматычнымі

адзнакамі проціпастаўляліся другой часціне мовы – дзеяслову як спрага-

льнай групе слоў. Аднак па меры станаўлення і развіцця пэўных граматы-чных і лексіка-граматычных катэгорый, форм словазмянення і словаўтва-

рэння з агульнага недыферэнцыраванага ў мінулым імені сталі

вылучацца назоўнікі, прыметнікі, займеннікі, а пасля і лічэбнікі. Так сфа-

рміравалася сістэма іменных часцін мовы з уласцівымі ім граматычнымі

асаблівасцямі.

Назоўнікі валодаюць разгалінаванай сістэмай граматычных катэ-

горый і форм, якія дазваляюць ім выконваць у мове разнастайныя сінта-

ксічныя функцыі, маюць уласную сістэму структураўтваральных элеме-

нтаў і вызначаюцца багаццем значэнняў і іх адценняў. Яны могуць аба-

значаць: асоб паводле іх імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, мянушак, паво-

дле іх занятку, дзейнасці, прафесіі, пасадзе, спецыяльнасці, званні, сацы-

яльнай прыналежнасці, полу, узросту, нацыянальнасці і г. д. (Сяргей,

брыгадзір, селянін, цясляр, хлопец, беларус), прадстаўнікоў жывёльнага і

расліннага свету (зубр, дзяцел, авадзень, уюн, дуб, явар, мох, грыб), з'явы

прыроды, стыхійныя бедствы, поры года, часавыя прамежкі, перыяды

(дождж, гром, світанне, паводка, буран, сезон), прасторавыя паняцці,

напрамкі, часткі свету, мясцовасці, масівы, населеныя пункты, прыро-

дныя ўтварэнні, выкапні, рэчывы (галактыка, Антарктыда, Усход, неба-

схіл, акіян, узвышша, мінерал), прадметы вытворчасці, прылады, пры-

стасаванні, вырабы (станок, плуг, кросны, фуганак, дыван, карункі), прадпрыемствы, установы, арганізацыі, аб'яднанні (завод, клуб, брыга-

да, звяно, суполка, грамада), падзеі, грамадскія з'явы, рух, ідэі, вучэнні,

дзяржаўныя органы, формы кіраўніцтва (бунт, забастоўка, дэманстра-

цыя, вайна, рэвалюцыя), разумовыя паняцці, уяўленні (думка,

свядомасць, тэзіс, аргумент), адцягненыя якасці, уласцівасці, адносіны,

ацэнкі (прыгажосць, сціпласць, дабрыня, дабрачыннасць, міласэрнасць,

клопат), станы, адчуванні, апрадмечаныя дзеянні, працэсы (гнеў, боль,

імкненне, жаданне, уздым) і інш.

Назоўнікі могуць мець пры сабе дапасаваныя азначэнні, выража-

ныя прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, займеннікамі, парадкавымі лічэ-

бнікамі, і недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі, прыслоўямі,

інфінітывам.

Тыповая сінтаксічная функцыя назоўніка – выступаць у ролі дзей-

ніка (у форме назоўнага склону) або дапаўнення (у форме ўскосных

склонаў). Радзей назоўнікі выступаюць у ролі іншых членаў сказа – вы-

казніка, акалічнасці, недапасаванага азначэння.

У залежнасці ад лексічнага значэння і граматычных катэгорый

назоўнікі дзеляцца на агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя,

адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, зборныя і рэчыў-

ныя. Уласныя назоўнікі абазначаюць індывідуалізаваныя назвы асоб,

істот, прадметаў і з'яў рэчаіснасці (Мікола, Купала, (верш) «Гусляр», Ві-

хор, Вараны, Палессе, Нёман, Няміга, Зямля, Поўнач, Усход, (завод)

«Ударнік», (калгас) «Перамога», (трактар) «Беларусь», (таварыства)

«Спартак», Радзіма). Агульныя называюць цэлыя класы аднародных

прадметаў і з'яў, істот, паняццяў (кніга, дрэва, луг, рака, чалавек, звер,

маўзер, джоўль, кюры, краязнаўцы). Уласныя назоўнікі звычайна ўжыва -

юцца толькі ў форме адзіночнага ліку, але ёсць асобныя словы і ў форме

множнага ліку, хоць яны і абазначаюць адзінкавыя прадметы (Асіповічы,

Клімавічы, Бялынічы, Чашнікі, Цімкавічы, Альпы, Гімалаі). Форму мно -

жнага ліку маюць імёны і прозвішчы, калі яны абазначаюць групу

людзей: апавяданне Янкі Брыля «Іваны», браты Камаровы, сям'я Васіле-

вічаў. Некаторыя агульныя назоўнікі пры пэўных умовах могуць стаць

уласнымі: так узніклі, напрыклад, прозвішчы Верабей, Суша, Шпак,

Крот, Сак, Курган, Мельнік, Каваль, геаграфічныя назвы Круглае, Глыбо-

кае, Гарадок, Мір, Гай, Дуброва. Некаторыя ўласныя назоўнікі ў сваю ча-

ргу могуць стаць агульнымі. Напрыклад, агульныя назоўнікі рэнтген,

ватман, маўзер, наган, дызель, ампер, кулон, ом, габелен, батыст, рэ -

глан утварыліся ад імёнаў асоб, якія былі іх вынаходнікамі, адкрывальні -

камі. Уласныя назоўнікі становяцца агульнымі і тады, калі набываюць

абагульняльны сэнс і пачынаюць ужывацца з пераносным значэннем. Гэта звычайна прозвішчы літаратурных тыпаў, якія ўжываюцца як

абагульненыя характарыстыкі людзей пэўных паводзін: зёлкіны, тулягі,

гарлахвацкія, быкоўскія.

Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць пэўныя прадметы рэчаіснасці,

з'явы прыроды, тыя ці іншыя падзеі, дзеянні і ўяў ляюцца ў пэўнай акрэ-

сленасці: дом, стол, дрэва, возера, ноч, год). Такія прадметы і з'явы ўспры-

маюцца органамі пачуццяў. Канкрэтныя назоўнікі, як правіла, маюць формы

адзіночнага і множнага лікаў: дрэва – дрэвы, кніга – кнігі, дождж – да-

жджы, туман – туманы; спалучаюцца з колькаснымі і парадкавымі лічэбні -

камі: адно дрэва, тры баравікі, другі экзамен, пятае заданне. Абстрактныя

назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, якасці, уласцівасці, станы,

адчуванні, псіхічныя працэсы: павага, любоў, гнеў, сорам, чуласць, слава,

воля, гуманізм, энтузіязм, геройства, смеласць. Яны звычайна ўжываюц-

ца толькі ў форме адзіночнага ліку, не могуць спалучацца з колькаснымі

лічэбнікамі, аднак некаторыя абстрактныя назоўнікі спалучаюцца з

няпэўна-колькаснымі словамі многа, мала, шмат, трохі, гэтулькі, сто -

лькі, некалькі. Асобныя абстрактныя назоўнікі пры канкрэтызацыі набы -

ваюць форму множнага ліку: гэтыя цяжкасці, першыя выпрабаванні,

зламаныя лёсы, нашы спатканні. Некаторыя абстрактныя назоўнікі ма -

юць форму толькі множнага ліку: абставіны, адведзіны, адносіны, перагаворы, дажынкі і інш.

Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць назвы людзей, жывёл, пту-

шак, рыб, насякомых: слесар, воўк, кнігаўка, сарока, шчупак, карась,

плотка, матыль, камар; неадушаўлёныя – прадметаў нежывой прыро-

ды, з'яў і падзей рэчаіснасці: вуліца, дом, універсітэт, памяць, сустрэча,

пошук. Большасць адушаўлёных назоўнікаў – гэта назоўнікі мужчынска-

га і жаночага роду; адушаўлёных назоўнікаў ніякага роду вельмі мала:

дзіця, птушаня, качаня, ягня, парася, насякомае і некаторыя іншыя.

Граматычнае паняцце «адушаўлёнасць – неадушаўлёнасць» не ад-

павядае паняццю «жывое – нежывое» ў біялогіі. Граматычнае адрознен-

не адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў выражаецца формай віна-

вальнага склону. У адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду адзіно-

чнага ліку (за выключэннем назоўнікаў на -а(-я) форма вінавальнага

склону супадае з формай роднага склону: бачу чалавека, настаўніка – не

было чалавека, настаўніка. Форма вінавальнага склону супадае з фо-

рмай роднага і ў адушаўлёных назоўнікаў множнага ліку: бачу людзей,

настаўнікаў – не было людзей, настаўнікаў. У неадушаўлёных назоўні-

каў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з формай назоўна-

га: бачу палі, узгоркі – паказаліся палі, узгоркі. Да неадушаўлёных адно-

сяцца назоўнікі народ, атрад, натоўп, моладзь, вучнёўства, студэ-

нцтва, таварыства, якія маюць зборнае значэнне.

Да адушаўлёных належаць некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць

нежывыя істоты. Гэта назвы фантастычных і міфалагічных персанажаў:

лясун, чорт, вядзьмар, гном; назвы цацак: лялька, заяц, ліса, вавёрка;

назвы шахматных фігур: слон, кароль, конь, ферзь; назвы страў: карп,

шчупак, лешч; назоўнікі нябожчык, тапелец.

Некаторыя неадушаўлёныя назоўнікі пры іх выкарыстанні ў

пераносным значэнні набываюць граматычныя прыметы адушаўлё-

ных, калі яны абазначаюць асоб: прывезці языка (палоннага), убачыць

гэтага арыгінала (чалавека, не падобнага на іншых), сустрэць такога

тыпа (чалавека з адмоўнымі рысамі).

Асабовыя назоўнікі з'яўляюцца назвамі пэўных асоб (хлебароб,

патрыёт, асілак, калега, запявала, мужчына, дзяўчына), неасабовыя

служаць для абазначэння розных іншых істот, прадметаў і з'яў (лось, ба-

рсук, вавёрка, хвоя, неба, тундра).

Зборныя назоўнікі называюць прадметы ў іх непадзельным адзі-

нстве, цэласнасці, сукупнасці: чалавецтва, люд, моладзь, дзятва, машка-

ра, птаства, жарства, хвойнік, лазняк, галлё, крыл ле, карэнне, лісце.

Звычайна яны ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку і не спалу -

чаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, аднак некаторыя могуць спалучац -

ца з няпэўна-колькаснымі словамі мала, многа, шмат, трохі, гэтуль -кі, колькі, столькі, некалькі: многа звяр'я, мала лісця, шмат птаства,

столькі ламачча. У пэўным кантэксце значэнне зборнасці могуць

набываць і іншыя назоўнікі ў форме адзіночнага ліку: Была б і ягада і

грыб, калі б наведаў госць (У.X.). А зірнеш на лес – сэрца сціснецца: і

маркотна ў ім і нявесела! Пажаўцеў убор, пышны ліст яго, і

ціхусенька асыпаецца (К-с).

Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць назвы рэчываў аднароднага

саставу. Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, пры гэтым яны захоў -

ваюць назву цэлага. Рэчыўныя назоўнікі, як і зборныя, не паддаюцца

лічэнню, але яны могуць вымярацца. Адзінкамі вымярэння служаць

меры вагі (грам, кілаграм, цэнтнер, то-на), аб'ёму (літр, кубаметр),

даўжыні (сантыметр, метр). Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца

назвы хімічых элементаў і злучэнняў: кісларод, азот, вадарод, аміяк;

прадуктаў харчавання: мёд, малако, цукар; лекаў: аспірын, валідол, цы-

трамон; тканін: шоўк, сацін, паркаль і інш.

З некаторымі зборнымі і рэчыўнымі назоўнікамі суадносяцца так

званыя адзінкавыя назоўнікі (назоўнікі са значэннем адзінкавасці).

Адзінкавыя назоўнікі – гэта назоўнікі, што абазначаюць асобныя прадме -

ты, выдзеленыя з аднароднага рэчыва або з сукупнасці аднародных

прадметаў; яны ўтвараюцца ад рэчыўных і зборных назоўнікаў пры дапа -

мозе суфіксаў -ін-(-ын-), -інк(-ынк-) , якія надаюць ім значэнне адзінкава -сці: гарох – гарошына, трава – травінка, пыл – пылінка, снег – сняжы -

нка, чай – чаінка.