Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
500
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Часціцы як часціна мовы

Часціцы – службовая часціна мовы, якая выражае дадатковыя сэ-

нсавыя, мадальныя і эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў, словазлу-

чэнняў і сказаў.

З дапамогай часціц можна вылучыць, падкрэсліць найбольш ва-

жнае слова ў тэксце, узмацніць яго гучанне, сэнс, выказаць пачуццё, вы-

разіць пытанне, сцвердзіць або адмовіць факты ці з'явы рэчаіснасці, вы-

казаць пабуджэнне да дзеяння, пажаданне.

Як і іншыя службовыя словы, часціцы самі па сабе не маюць сама-

стойнага лексічнага значэння, не называюць прадметаў і з'яў рэчаіснасці,

не з'яўляюцца членамі сказа. Яны не ўжываюцца асобна ад самастойных

слоў, па-за кантэкстам страчваюць тое дадатковае адценне значэння, якое

надаюць моўнай адзінцы. Часціцы далучаюцца да асобных слоў,

словазлучэнняў, сказаў.

Некаторыя часціцы (так, але, не, ага, няўжо) у дыялогах могуць

выступаць у ролі слоў-сказаў – даюць адказ на пытанне, выражаюць зго-

ду або нязгоду, пярэчанне, адмаўленне.

Большасць часціц не мае пастаяннага месца ў сказе. Звычайна ў

пачатку сказа ўжываюцца часціцы ці, няўжо, хіба (у пытальных сказах),

часціцы так, але, не (у адказах на пытанні), часціцы што за, ну, няхай,

бадай. Часціцы проста, не, ні, ані, амаль, толькі, менавіта, іменна,

хоць, як бы, нібы, нібыта і інш. стаяць перад словам, да якога адносяцца,

а жа(ж), такі, сабе і інш. – пасля яго.

Некаторыя часціцы, якія былі цесна звязаны са словамі, ператвары-

ліся ў афіксы. Сталі постфіксамі былыя часціцы -сьці(-сь), -небудзь, -ко-

львек у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці (хтось), дзесьці

(дзесь), калісьці, калі-небудзь, што-небудзь, як-небудзь, дзе-кольвек,

што-кольвек; -ся(-ца, -цца) у зваротных дзеясловах: сустракаўся, су-

стракацца, сустракаецца. Гэтыя былыя часціцы, як і іншыя марфемы,

нельга аддзяліць ад слова, з якім яны звязаны, нельга пераставіць у ска-

зе, нельга ўставіць слова паміж самастойнай часцінай мовы і такой ча-

сціцай.

Асобныя часціцы (не, ні, ані, абы) выконваюць двайную функцыю

– ужываюцца або як часціцы, або як афіксы (прыстаўкі): ён не знаёмы з

намі – незнаёмы чалавек; ані не зважаў на гэта – аніхто не адказаў.

Класіфікацыя часціц

Часціцы аб'ядноўваюцца ў пэўныя групы паводле іх марфалагічна-

га складу, паходжання, значэння, функцыі.

Паводле марфалагічнага складу часціцы падзяляюцца на простыя і

састаўныя. Да простых адносяцца аднаслоўныя часціцы: не, ні, аж,

хіба, як, няхай, вунь, вось, ці, гэта, амаль і інш. Састаўныя часціцы

складаюцца з двух ці больш слоў (простых часціц): вось дык, ну і, ну

вось, хіба толькі, куды там, амаль што, абы толькі, хоць бы, што за, як

бы, вось ужо, як быццам бы і інш. Састаўныя часціцы надаюць

выказванню яшчэ большую экспрэсію, чым простыя: Ну вось – і мы з

табою дома! За павароткай будзе сад (Гл.). Сцёпка скончыў школу, і

Аленка скончыла яе – ды яшчэ як! (К-с).

Паводле паходжання часціцы падзяляюцца на невытворныя і вы-

творныя. Да невытворных належаць часціцы, якія з пункту гледжання

сучаснай мовы не суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы: вось,

вунь, а, і, жа(ж), але, не, ні, дык, нават, аж і інш. Вытворныя часціцы

паходзяць з самастойных часцін мовы і суадносяцца з імі: ад займенні-

каў утварыліся часціцы гэта, усё, сабе, то, яно; ад прыслоўяў – проста,

якраз, амаль, чыста, менавіта, іменна, выключна, так, як, куды, ужо,

няўжо; ад дзеясловаў – дай, давай (давайце), хоць, хаця, няхай(хай), бач.

Некаторыя часціцы паходзяць ад выклічнікаў – ну, ага.

У кантэксце трэба адрозніваць адпаведныя самастойныя часціны

мовы і аманімічныя з імі часціцы. Параўн.: Гэта здарэнне ўсхвалявала

ўсіх (К-с) і Акіян – гэта шчодрасць без краю (Б.) – у першым сказе гэта

– указальны займеннік, мае самастойнае значэнне, паказвае на прымету,

дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне, з'яўляецца ў сказе азначэн-

нем; у другім гэта – указальная часціца, не мае самастойнага значэння,

не змяняецца, не з'яўляецца членам сказа. Дарога ішла проста, адна –

нідзе не перакрыжоўвалася з другой (Пестр.) і Проста не ведаю, што і

сказаць... (Шам.) – у першым выпадку проста прыслоўе, мае самастой-

нае значэнне, абазначае прымету дзеяння, паясняе дзеяслоў-выказнік,

выступае ў ролі акалічнасці, у другім проста часціца, не мае самастой-

нага значэння, членам сказа не з'яўляецца.

Паводле значэння часціцы падзяляюцца на тры групы: часціцы,

якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні; мадальныя і мадальна-ва-

лявыя часціцы; эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы. У асобную, чацвё-

ртую групу вылучаюцца словаўтваральныя і формаўтваральныя часціцы.