Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Зборныя лічэбнікі

Зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як су-

купнасць, як адно цэлае: двое, трое, чацвёра. Утвараюцца яны ад колька-

сных лічэбнікаў пры дапамозе суфіксаў -оj-: двое (двоj-э), трое (троj-э);

-ёр-, -ер-: пяцёра, дзевяцера.

Зборныя лічэбнікі, якія ўтвораны ад слоў два, тры – дзесяць, ужы-

ваюцца часта. Перад асабняком на вуліцы стаяла двое саней (Гал.). Збо-

рныя лічэбнікі, утвораных ад лічэбнікаў адзінаццаць, дванаццаць і

іншых, у сучаснай беларускай мове сустракаюцца зусім рэдка: Дванац-

цацера дзяцей было (Кул.).

Зборныя лічэбнікі абазначаюць тую самую колькасць, што і лічэ-

бнікі, ад якіх яны ўтварыліся, аднак адрозніваюцца ад іх тым, што ўжы-

ваюцца ў спалучэнні толькі з пэўнымі назоўнікамі.

Са зборнымі лічэбнікамі ўжываюцца назоўнікі: 1) якія маюць фо-

рму толькі множнага ліку ці абазначаюць назвы парных прадметаў: двое

сутак, трое варот, чацвёра саней, пяцёра лыжаў; 2) якія абазначаюць

назвы маладых істот: двое кацянят, трое жарабят, шасцёра парасят;

3) якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: двое мужчын, трое са-

лдат, пяцёра вучняў; параўн.: два мужчыны, тры салдаты, пяць вучняў.

Зборныя лічэбнікі ўжываюцца і з некаторымі іншымі назоўнікамі: людзі,

дзеці, гусі, коні, свінні і г. д.

Да зборных адносяцца таксама лічэбнікі абодва (мужчынскага і ні-

якага роду), абедзве (жаночага роду): Спыніўшыся на беразе, Андрэй

паўкідаў абодва кавалкі ў ваду (К-с). Агульнае гора і надзеі вельмі здру-

жылі абедзвюх жанчын за апошні год (I.М.). Словы абодва, абедзве за-

хоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонах. Калі гутарка ідзе пра асоб

і мужчынскага і жаночага полу, тады ўжываецца зборны лічэбнік абое:

Сымон бярэ яе за руку, і абое нікнуць у цемнаце (Куп.).

2.1.3. Дробавыя лічэбнікі

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавыя велічыні – або толькі

часткі ад цэлага: тры пятыя, шэсць восьмых, або цэлае і часткі яго: пяць

цэлых сем дзесятых, дванаццаць цэлых чатыры сотыя, восем і адна со-

тая. Шляхам розных спалучэнняў можна ўтварыць вялікую колькасць

дробавых лічэбнікаў, якія абазначаюць самыя разнастайныя велічыні.

Дробавыя лічэбнікі ўтвараюцца з колькаснага лічэбніка (у лічніку)

і парадкавага лічэбніка (у назоўніку); назоўнік пры іх ужываецца ў

родным склоне: пяць шостых тоны, восем сотых гектара.

Сярод дробавых лічэбнікаў асобна стаяць словы паўтара, паўта-

ры. Слова паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду,

паўтары – з назоўнікамі жаночага роду: паўтара грама, паўтара вядра,

паўтары тоны.

Дробавыя лічэбнікі звычайна ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым і

навуковым стылях мовы, асабліва часта – у матэматычных працах.

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі

Лічэбнікі сінтаксічна звязаны з назоўнікамі і разам з імі ўтвараюць

колькасна-іменныя спалучэнні, якія ў сказе выступаюць як адзін член

сказа і могуць быць дзейнікам: Два чаўны вынырнулі з цемры адначасо-

ва (Шам.); дапаўненнем: Міхаська прынёс тры слівы, Сцёпка – пяць ві-

шань малых... (Аст.); акалічнасцю: Тры дні стаіць яго плыт на адным

месцы (К-с).

Лічэбнік можа стаяць пасля назоўніка, у такім выпадку абазначаец-

ца не дакладная, а толькі прыблізная колькасць прадметаў: Праз дні два

ён дабярэцца дадому (К.Ч.).

Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі ў назоўным і ва ўскосных склонах

мае пэўныя асаблівасці. Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) дапасуецца да

назоўніка ў родзе, ліку і склоне: Н. адзін дуб, адна сасна, адно дрэва,

адны сані; Р. аднаго дуба, адной сасны, аднаго дрэва, адных саней і г. д.

Пры лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры назоўнік

ужываецца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два алоўкі, дзве

брыгады, тры клёны, чатыры гарады. Усе астатнія лічэбнікі (пяць,

шэсць і г. д.), за выключэннем састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікамі

адзін, два, тры, чатыры, патрабуюць назоўнікаў у форме роднага скло-

ну множнага ліку: пяць алоўкаў, шэсць брыгад, дваццаць клёнаў, сорак

гарадоў.

Такім чынам, у форме назоўнага склону лічэбнікі адзін – чатыры

дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі пяць, шэсць і вышэй кіруюць

назоўнікамі. Ва ўскосных склонах, за выключэннем вінавальнага, усе лі-

чэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў: Р. двух рублёў, пяці сталоў; Д. двум

рублям, пяці сталам і г. д. Лічэбнікі адзін – чатыры дапасуюцца і ў віна-

вальным склоне.

Дробавыя лічэбнікі патрабуюць пасля сябе назоўніка роднага скло-

ну: тры шостыя насельніцтва, адна пятая плошчы, дзве трэція ўра-

джаю.