Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Ступені параўнання якасных прыслоўяў

Прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць вышэйшую і

найвышэйшую ступені параўнання і паказваюць на розную ступень пра-

яўлення дзеяння, стану ці якасці. «Беларуская граматыка» (Мн., 1985,

ч. 1.) вылучае звычайную і вышэйшую ступені параўнання прыслоўяў,

пакідаючы па-за ўвагай найвышэйшую ступень. Але такая класіфікацыя

наўрад ці можа быць прымальнай: у так званай звычайнай ступені параў-

нання (добра, ціха, высока) няма параўнання. Формы ступеней параўнан-

ня прыслоўяў, як і ступеней параўнання прыметнікаў, бываюць простыя

(сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя).

Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад

асновы якаснага прыслоўя пры дапамозе суфікса -ей(-эй): смела –

смялей, весела – весялей, зручна – зручней, моцна – мацней, хутка – ху-

тчэй, блізка – бліжэй. Прыслоўі мала, многа, добра, дрэнна ўтвараюць

суплетыўныя простыя формы вышэйшай ступені параўнання: мала –

менш (меней), многа – больш (болей), добра – лепш (лепей), дрэнна –

горш (горай). Суплетыўныя формы з суфіксам -ш у сучаснай беларускай

літаратурнай мове ўжываюцца часцей, чым з суфіксам -ей(-ай).

Формы вышэйшай ступені параўнання раней, даўней, далей могуць

траціць значэнне ступені параўнання – адбываецца лексікалізацыя – і

набываць значэнне 'калісьці', 'у мінулым', 'потым'. Такое значэнне формы

параўнання называецца элятывам: Раней ніякі дождж цябе не мог спы-

ніць... (М. Т.). Даўней забівалі паслоў, якія прыносілі дрэнныя звесткі

(М.Т.). Далей, як і ва ўсіх пісьмах, ішлі паклоны – кожнаму паасобку

(Як.).

Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з

дапамогай слоў больш (болей), менш (меней), якія далучаюцца да яка-

сных прыслоўяў: больш выразна, больш вынікова, больш зручна, менш

прыкметна, менш адчувальна, менш эфектыўна.

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад

простай формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўя пры дапамозе

прыстаўкі най-: найбольш, найменш, найпрыкметней, найпрасцей,

найэфектыўней, найзручней.

Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца

далучэннем слоў найбольш, найменш да прыслоўяў, а таксама далучэн-

нем да простай формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў слоў

за ўсё, за ўсіх: найбольш дакладна, найбольш эфектыўна, найбольш зру-

чна, найменш удала, менш за ўсё, лепш за ўсё, хутчэй за ўсіх, мацней за

ўсіх.

Складаныя формы ступеней параўнання могуць утварацца ад усіх

якасных прыслоўяў, чаго нельга сказаць адносна простых формаў, якія

ўтвараюцца не ад усіх якасных прыслоўяў: хрыпла, чула, зразумела, ба-

люча, дымна, слушна, сярдзіта, колка, ліпка, слізка (параўн. з прыметні-

камі, якія не ўтвараюць простых формаў ступеней параўнання).

Да формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання пры-

слоўяў могуць далучацца часціцы яшчэ, усё, куды, як, чым, сама і інш.,

якія ўзмацняюць значэнне ступені: яшчэ мацней, усё горш, куды цяжэй,

як найхутчэй, чым найкарацей, сама лепш: Трэба было як найхутчэй

рухацца далей (В. Б.). Памаленечку, але з кожным днём усё смялей і

ўладарней наступала вясна (Сач.). Сусед заўсёды чытаў нешта такое

старое-старое: кніга, што ляжала перад ім, сама меней мела гадоў

сто (Дам.).