Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы

Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы выражаюць эмацыянальную

ацэнку выказвання або ўзмацняюць яго выразнасць. Да гэтай групы ад-

носяцца клічныя і ўзмацняльныя часціцы.

Клічныя часціцы што за, як, ну, ну і, вось, вось дык, няхай (хай),

куды даюць эмацыянальна-экспрэсіўную характарыстыку асобы,

прадмета, дзеяння, надаюць выказванню розныя эмацыянальныя адценні

– захаплення, радасці, здзіўлення, насмешкі і інш.: Што за дока быў

дзед Мікіта ў маладыя гады! I не было ў сяле роўнага яму (К-с). Як мно-

га гавораць мне назвы такія – Мінск, Пінск, Брэст! (Бр.).

Узмацняльныя часціцы нават, ды, дык, ж (жа), аж (ажно), і, ні,

усё, сабе ўзмацняюць змест выказвання, лагічна выдзяляюць і падкрэслі-

ваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння, сказа: Панасыпала сёння сумё-

таў, аж схаваліся яблынь камлі (Бур.). Гуртам і ў бядзе лягчэй (Пр.).

Каса станавілася ўсё цяжэйшай, рукі наліваліся ўтомаю (I.М.). Узмац-

няльнае значэнне эмацыянальна-экспрэсіўных часціц асабліва выразна

выяўляецца тады, калі яны ўжываюцца ў спалучэнні з іншымі часціцамі:

Дык вось які Мінск! Ой, дый горад жа! (К-с).

2.3.6. Словаўтваральныя і формаўтваральныя часціцы

У асобную групу вылучаюцца часціцы, якія служаць для ўтварэн-

ня новых слоў ці новых формаў слоў. Да словаўтваральных адносяцца

часціцы паводле паходжання, а ў сучаснай мове прыстаўкі не-(ня), ні-,

ані-, абы-, постфіксы -небудзь, -сьці(-сь). З дапамогай прыстаўкі не-(ня-)

ад назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў утвараюцца словы з супрацьле-

глым значэннем – антонімы: прыяцель – непрыяцель, далёкі – недалёкі,

лёгка – нялёгка, высока – невысока.

З дапамогай прыставак не-, абы-, постфіксаў -небудзь, -сьці(-сь)

утвараюцца: няпэўныя займеннікі ад займеннікаў адносных: што – не-

шта, абы-што, што-небудзь, штосьці(штось); які – нейкі, абы-які, які-

небудзь, якісьці (якісь); чый – нейчы (нечы), абы-чый, чый-небудзь, чый-

сьці (чыйсь); няпэўныя прыслоўі ад займеннікавых прыслоўяў: дзе –

недзе, абыдзе, дзесьці (дзесь), дзе-небудзь; як – неяк, абы-як, яксьці, як-

небудзь; калі – некалі, абы-калі, калісьці (калісь), калі-небудзь і інш.

Часціца -кольвек (-кольвечы, -колечы), якая выкарыстоўваецца для

ўтварэння няпэўных займеннікаў і прыслоўяў, мае гутарковае адценне:

Сотнікаў з байцамі як-колечы развярнуў апошнюю ўцалелую гармату

проста на бруку I паслаў цяжкі снарад у бок ворага (В.В.).

Прыстаўка ні- (часціца паводле паходжання) ужываецца для ўтва-

рэння адмоўных займеннікаў і прыслоўяў: ніхто, нішто, ніякі, нічый, ні-

колі, нідзе, ніяк. З такой жа функцыяй выкарыстоўваецца і часціца ані-,

якая мае значэнне ўзмоцненага адмаўлення: ані-хто, анішто, аніякі, ані-

чый, анідзе, аніколі, аніяк.

Да формаўтваральных адносяцца часціцы бы(б), няхай (хай), да-

вай (давайце), -ся(-ца, -цца), з дапамогай якіх утвараюцца формы дзе-

яслова.

Часціца бы (б) служыць для ўтварэння формы ўмоўнага ладу дзе-

ясловаў: Колькі гэтыя дубы, якім па пяцьсот-шэсцьсот гадоў, маглі б

расказаць, каб умелі гаварыць (Каратк.).

З дапамогай часціцы няхай (хай) утвараюцца аналітычныя формы

загаднага ладу 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку: Падстаўлю рукі

пад сняжынкі, хай на далонях растаюць (Е.Л.).

Часціца давай (давайце) выкарыстоўваецца пры ўтварэнні аналіты-

чных формаў загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку: Давай з табою з

узбярэжжа па зорнай сцежцы пабяжым! (Грах.).

Часціца-постфікс -ся (-ца, -цца) служыць для ўтварэння зваротных

дзеясловаў: Нельга адмахнуцца ад чужой трывогі і бяды (Грах.). Белыя

валокны сцелюцца над долам (К-с).

Падзел часціц на тры групы ў залежнасці ад іх значэння і вылучэн-

не чацвёртай групы на аснове іх граматычнага статуса ўскладняецца

няпэўнасцю семантыкі асобных часціц і іх мнагазначнасцю. У многіх

часціцах актыўна развіваюцца мадальныя значэнні. Некаторыя часціцы

выступаюць як дапаможныя сродкі выражэння сінтаксічных адносін –

выконваюць ролю злучнікаў у складаназлучаных і складаназалежных

сказах (ні – ні, то – то, жа (ж), хоць, хаця, быццам, як бы і інш.).