Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
500
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці

Значэнне высокай меры якасці, яе непаўнаты можа быць выражана

і без параўнання – формамі ацэнкі і меры якасці: завялікі (касцюм), велі-

зарны (горад), сіняватае (неба), бялявы (хлопчык).

Утвараюцца такія прыметнікі з дапамогай суфіксаў і прыставак.

Прыметнікі, утвораныя з дапамогай прыставак за-, звыш-, ультра-,

архі-, абазначаюць меру якасці, блізкую да найвышэйшай ступені: зама-

лады (хлопец) – надта малады; завысокі, звыштэрміновы, ультрапра-

вы. Прыстаўкі ультра-, архі- надаюць прыметнікам значэнне гранічнай

меры якасці (як прыслоўі надзвычай, празмерна): ультрафіялетавы,

архіцяжкі. Прыстаўка звыш- выражае перавышэнне якасці: звыштэрмі-

новы, звышмагутны. Прыстаўка за- ўтварае формы прыметнікаў са зна-

чэннямі 'такі, які не вельмі перавышае меру якасці' і 'такі, які ў значнай

ступені перавышае якасць, названую ўтваральнай асновай': завялікі

'велікаваты' і завялікі 'надта вялікі'. Для абазначэння невялікага

перавышэння якасці да прыметнікаў далучаюцца прыслоўі меры і

ступені крыху (крышку), трохі (трошкі).

Прыметнікі з прыстаўкамі ультра-, архі-, звыш- больш характэ-

рныя для кніжнай мовы, а з прыстаўкай за- часцей выкарыстоўваюцца ў

гутарковай мове і ў мове мастацкай літаратуры. Прыметнікі з суфіксамі

-ізн-, -эзн-, -эразн-, -энн- маюць павелічальна-ўзмацняльнае значэнне:

вялізны, даўжэзны, таўшчэразны, страшэнны; з суфіксамі -еньк-, -эньк-

(-аньк-), -юсеньк-(-юсенечк-), -явеньк-, -ютк- выражаюць памяншальна-

ласкальнае значэнне: беленькі, даражэнькі, малюсенькі, малюсенечкі,

драбнюткі, чарнявенькі, жаўтаваценькі; з суфіксамі -ав-(-яв-), -ават-(-

яват-) абазначаюць непаўнату якасці: белаваты, сіняваты, смуглявы,

танклявы.

Такія прыметнікі маюць значэнне ацэнкі якасці і выражаюць адно-

сіны да яе. Ацэначныя формы прыметнікаў шырока выкарыстоўваюцца ў

жывой мове і ў мастацкіх творах: Дымок танюткі, белаваты павіваецца

над хатай (К-с). А знізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты (К-

с).

Значэнне высокай меры якасці можа перадавацца падваеннем пры-

метніка: светлы-светлы, добры-добры, высокі-высокі. Снег дасвеццем

перапаў рана-рана, і ляжыць ён на дварах, на парканах... чысты-чысты

(Гіл.). Цёмная-цёмная вада... Шуміць Вілія (Пташ.).

Утварэнне прыметнікаў

Прыметнік як самастойная (знамянальная) часціна мовы мае сваю

спецыфічную сістэму словаўтварэння. Утваральнай базай для прыметні-

каў служаць розныя часціны мовы. Найбольш часта прыметнікі ўтвара-

юцца ад назоўнікаў і дзеясловаў, значна радзей – ад лічэбнікаў, займенні-

каў, прыметнікаў і прыслоўяў.

Прыметнікі ўтвараюцца наступнымі спосабамі: суфіксальным,

прыставачным, прыставачна-суфіксальным (канфіксальным), бязафі-

ксным, складаннем асноў, складана-суфіксальным, шляхам зрашчэння

слоў і ад'ектывацыі. Самымі прадуктыўнымі пры ўтварэнні прыметнікаў

з'яўляюцца суфіксальны і складана-суфіксальны спосабы.

Суфіксальным спосабам у беларускай мове ўтвараюцца прыме-

тнікі ўсіх трох разрадаў – якасныя, адносныя і прыналежныя. Пры дапа-

мозе суфіксаў -оў(-ёў), -аў(-еў), -ын(-ін) утвараюцца ўласнапрыналежныя

прыметнікі ад асабовых агульных і ўласных назоўнікаў мужчынскага і

жаночага роду: бацькаў наказ, старшынёў партфель, Алесеў сшытак;

матчын спеў, Аленін дзённік. Калі пярун штось хмары гуў, а тая ішла-плыла нястрымная, густая і косы дажджавыя расплятала, і з матчы-

най пяшчотаю шаптала: «Шумі ліствой, зялёны мой клянок!» (Панч.).

З дапамогай суфікса -ын(-ін) утвараюцца агульнапрыналежныя

прыметнікі ад назоўнікаў: гусіны, курыны, салаўіны. Ты не чуеш, як

падаюць росы патокам, як гарлачыкам трызніцца новы дзень, як нячу-

тнымі, як салаўінымі крокамі над вялікай ракою каханне ідзе (Каратк.).

Агульнапрыналежныя прыметнікі ўтвараюцца і з дапамогай суфіксаў

-ач-(-яч-), -эч-: дзіцячы смех, старэчы ўздых, а таксама з дапамогай ну-

лявога суфікса (з чаргаваннем дз : дж, к : ч у аснове): мядзведзь –

мядзведжы, чалавек – чалавечы, стары – старэчы, воўк – воўчы.

Якасныя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе прадуктыўных су-

фіксаў:

-лів- – ад дзеясловаў і назоўнікаў: руплівы, бурлівы, зычлівы, да-

жджлівы, тамлівы, шчымлівы, ліслівы. Міканор прыглядаўся да кура-

нёўскіх дзяўчат... з тамлівым прадчуваннем нязнанага шчасця (I. М.).

-н- – ад назоўнікаў, дзеясловаў і прыслоўяў: азёрны, гарэзны, дзі-

восны, чароўны, лясны, росны. У азёрнай старонцы маёй ёсць чатыры

музыкі, у якіх так пявуча іграюць смыкі, што аж рэха грыміць над

зямлёй (М.Т.). Шуміць, шуміць чароўны спеў зялёным верхавіннем дрэў

(Бр.). I сабрала неба фарбы колераў дзівосных (К-с);

-іст-(-ыст-) – ад назоўнікаў, дзеясловаў, прыметнікаў і лічэбнікаў:

валакністы, іскрысты, задзірысты, дваісты, шаўкавісты. I назаве яе

[песню] сваёю залівістая старана (Е.Л.);

-аст- – ад назоўнікаў і дзеясловаў: галавасты, зубасты, блішча-

сты;

-ат- – ад назоўнікаў: вусаты, рагаты;

-ават- – ад назоўнікаў: сукаваты, дуплаваты;

-ов-(-ав-) – ад назоўнікаў: тыповы, ласкавы;

-ів- – ад назоўнікаў: літасцівы, праўдзівы. Літасцівы мой лёсе,

падары мне вясну і даспелую восень (Грах.);

-авіт- – ад назоўнікаў: працавіты;

-к- – ад назоўнікаў і дзеясловаў: звонкі, цяжкі, гаваркі, коўзкі, зы-

бкі. Пад лёгкім ветрам гойдаліся цяжкія каласы ярыны (У.К.).

Адносныя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе наступных суфі-

ксаў:

-ов-(-ёв-),-ев-, -ав-(-яв-) – ад назоўнікаў: зімовы, ясянёвы, векавы;

-льн-, -ільн-(-ыльн-), -альн-(-яльн-) – ад дзеясловаў і назоўнікаў:

купальны, асушальны, развітальны, паказальны, дубільны, сушыльны,

геніяльны. Калі б ад тваіх развітальных крокаў і слоў аддзяліць цішыню,

што ўварвалася ў хату... яшчэ можна было б жыць (М.Т.);

-ан-(-ян-), -ск- – ад назоўнікаў: бульбяны, сельскі, людскі, палескі;

-оўн-(-аўн-), -оўск-(-еўск-) – ад назоўнікаў: духоўны, сакаўны, баць-

коўскі.

Невялікая колькасць прыметнікаў утварылася ад дзеясловаў нуль-

суфіксальным спосабам: хварэць – хворы, любіць – любы, праязджаць –

праезджы; ад назоўнікаў: золата – залаты; ад лічэбнікаў: адзін – адзі-

ны.

Прыставачнае ўтварэнне прыметнікаў значна менш пашыранае. У

пераважнай большасці прыметнікі з дапамогай прыставак утвараюцца ад

іншых прыметнікаў. Словаўтваральных прыставак невялікая колькасць.

Гэта – да-: даваенны, дашкольны, дапрызыўны; за-: залеташні; су-: су-

гліністы, сугучны, суадносны; перад-, звыш-, над-; анты-, ультра-:

перадапошні, пераднаціскны, надзвычайны, звышмагутны, антымаста-

цкі, ультракароткі.

Пры ўтварэнні прыметнікаў актыўную ролю адыгрываюць

прыстаўкі не-(ня-) і без-(бяс-), якія надаюць прыметнікам значэнне су-

працьлегласці: немалы, нячулы, бясспрэчны.

У сучаснай беларускай мове пашыранае прыставачна-суфіксаль-

нае (канфіксальнае) утварэнне прыметнікаў. Утваральнай базай высту-

паюць формы ўскосных склонаў назоўнікаў з прыназоўнікамі, а таксама

дзеясловы з часціцай не: бязмежны, незагойны. Пры канфіксальным

утварэнні прыметнікаў другім кампанентам словаўтваральнага фарманта

выступаюць суфіксы -н-, -льн; -шн-, -ов-(-ав-), -ск-(-цк-), -аўск-. Да дзе-

яслоўнай асновы далучаецца толькі фармант «не + н»: неаслабная (ува-

га), нязломная (воля). Да назоўнікавай асновы могуць далучацца розныя

з названых суфіксаў пры аднолькавых ці розных прыстаўках: наднёма-

нскі, прыдняпроўскі, заморскі, унутрыінстытуцкі, перадсвітальны. То-

лькі невялікая колькасць прыметнікаў утворана прыставачна-нульсуфі-

ксальным спосабам. Утваральнай базай у такіх прыметніках выступаюць

назоўнікі: бязвусы, бяскрылы, бязлісты.

Складаныя прыметнікі ўтвараюцца трыма спосабамі: складаннем

(аб'яднаннем дзвюх ці трох асноў), сродкам аб'яднання выступае інтэр-

фікс: крыштальна-сярэбраны, залаціста-фіялетавы, чароўна-летуцен-

ны, усхвалявана-тонкі, стоена-мудры, самотна-зялёны, чырвона-ірдзі-

сты, гожа-ціхі. На міг я адкрыю сабе, што замала пражыта ў само-

тна-зялёным кутку, што часта губляла, калі вандравала без мэты, вось

гэты лясок і раку (Янішч.). Бярозкі ствол усхвалявана-тонкі. Над бера-

гам зялёны явар звонкі і моцныя, спрадвечныя дубы (Каратк.); складана-

суфіксальным спосабам: шматгадовы, пяцітонны; зрашчэннем кампа-

нентаў словазлучэння ў адно слова: вечназялёны, дабраякасны. Прыме-

тнікі-зрашчэнні найчасцей складаюцца з прыслоўя і прыметніка (дзе-

епрыметніка): глыбокапаважаны, высокаідэйны, свежапафарбаваны.

Прыметнікі могуць утварацца марфалагічна-сінтаксічным споса-

бам – шляхам ад'ектывацыі. У такім выпадку дзеепрыметнікі трацяць

дзеяслоўныя катэгорыі, а лексічнае значэнне прыметы прадмета па дзе-

янні набывае сталы (пастаянны) характар: кіпучае жыццё, гаючая вада,

бегучы дзень, плакучая вярба.